Хочаш пачаць размаўляць па-беларуску? Табе сюды!

Арына Колесава:

– Я ўдзельнічаю ў праекце ” Першыя“. І гэта конкурс ідэй сярод вучняў 9-11 класаў. Я правяла апытанне сярод падлеткаў аб беларускай мове. На аснове статыстыкі і слоў маіх сяброў, я даведалася, што многія падлеткі лічаць патрэбным размаўляць на беларускім беларусам і нават хочуць, але не ведаюць, з чаго пачаць. З-за гэтага я склала Даведнік:”Як пачаць размаўляць на беларускай мове са стоадсоткавай верагоднасцю”

 

Хочаш пачаць размаўляць па-беларуску? Табе сюды  Даведнiк

Апытаньне

– Цi ведаеце Вы чалавека, які заўсёды размаўляе на беларускай мове?

Так Не
19% 81%

(У статыстыцы я не лiчыла адказы «мая настаўнiца»)

– Ці бачыце вы сябе ў ролі такога чалавека?

Так Не
61% 39%

– Ці лічыце вы, што беларусы павінны размаўляць на сваёй мове?

Так Не
64% 36%