Галоўная паслуга — чалавечнасць

На тэрыторыі Доўгаўскага сельскага Савета ў клопаце і ўвазе, у дапамозе і спагадным сэрцы сацыяльнага работніка маюць патрэбу больш за 90 чалавек, якія пражываюць у 14 населеных пунктах ад Гончы і Тачышча да Ядранай Слабады і Дубно. Кожны дзень 12 сацыяльных работнікаў Доўгаўскага сацыяльнага пункта побач з тымі, каму па ўзросце ці іншых абставінах вельмі патрэбная дапамога. 
Спецыялісту па сацы- 
яльнай рабоце Валянціне Аляксандраўне Зямцовай нярэдка прыходзіцца першай прымаць на сябе ўвесь цяжар людскіх праблем і затым вырашаць іх, прафесійна, адказна, шчыра, беражліва ставячыся да кожнага чалавека і яго жыццёва важных патрэб. Яшчэ ў кола яе абавязкаў уваходзіць правядзенне абследавання матэрыяльна-бытавога становішча адзінокіх і адзінока пражываючых непраца-здольных грамадзян, пастаянна ў полі зроку 6 шмат-дзетных сямей, у якіх выхоў-ваецца 20 дзяцей, 13 няпоўных, дзе 18 хлопчыкаў і дзяўчынак, яшчэ ў 3 сацыяльна-небяспечных сем’ях – чацвёра. 
Своечасовае выяўленне патрэб і надзённых праблем па супрацьпажарнай і электрычнай бяспецы дазваляе папярэдзіць здарэнні і надзвычайныя сітуацыі, а таксама на падставе гэтых абследаванняў аказаць лю-дзям неабходную дапамогу і падтрымку. У яе заўсёды ў парадку і справы, і дакументы, бо чалавек яна адказны і дысцыплінаваны. «У тым, што адзінокія і нямоглыя людзі адчуваюць сябе больш камфортна ў жыцці, заслуга кожнага нашага работніка,– пераканана Валянціна Аляксандраўна. – Прызнанне высокіх чалавечых і прафесійных якасцяў Алены Іванаўны Лямцавай, Таццяны Уладзіміраўны Каралёк, Ларысы Уладзіміраўны Лямцавай, Эмы Уладзіміраўны Андросік, Таццяны Пятроўны Грузінавай, Святланы Леанідаўны Дыбаль, Наталлі Мікалаеўны Клепчуковай, Аляксандра Рыгоравіча Гускова і Юрыя Канстанцінавіча Міхальцава ў тым, што ім давяраюць, іх паважаюць і чакаюць. А вочы падапечных свецяцца шчырай па-дзякай за іх такую патрэбную працу, бо для 17 адзінокіх, 8 інвалідаў I і II групы, 15 вязняў, 47 адзінока пражываючых вяскоўцаў яны ўжо даўно сталі бліжэй за родных. Нездарма ж у народзе кажуць, што моцным бывае сваяцтва не толькі па крыві, але і па лёсе». 
Жыхарка аграгарадка Доўгае Галіна Паўлаўна Шэх – мілая, добрая жанчына, а вось лёсу яе не пазайздросціш. Ёй выпала шмат цяжкіх выпрабаванняў. Невылечная хвароба з юнацтва прыкавала яе да ложка і інваліднага крэсла. Нягледзячы ні на што, яна ўмее шчыра радавацца кожнаму новаму дню, сочыць за навінамі, праз су-светную павуціну набыла шмат сяброў. Але больш за ўсё яна ўдзячная надзейнай і добрай памочніцы — Жанне Леанідаўне Дайнека. І з добрым, і з дрэнным да яе звяртаецца, сябруе і любіць яе, як родную, бо жанчына вельмі адказна, якасна выконвае сваю работу і шчыра клапоціцца аб ёй. 
У Закупленні Святлана Уладзіміраўна Мароз – чалавек аўтарытэтны. Далёка не кожны можа справіцца з доглядам пажылых людзей, бо ў кожнага з іх своеасаб-лівы, часам няпросты характар, а праблемы і хваробы, як вядома, не дадаюць раўнавагі. Вось і атрымліваецца, што самая галоўная паслуга, якую аказвае сацыяльны работнік — чалавечнасць. 
– У рабоце з людзьмі не існуе дробязяў, — разважае Святлана Уладзіміраўна. — Вельмі важна знайсці падыход да чалавека, тады можна разлічваць на паразуменне. А калі ёсць паразуменне, то будзе і ўзаемная радасць ад зносін, тады складаюцца прыязныя, амаль роднасныя адносіны. Без гэтага ў нашай справе немагчыма. Дапамагаць людзям мне не ў цяжар, я ж не толькі аддаю. Калі бачу, што чалавеку добра, то і сама заўсёды адчуваю станоўчыя эмоцыі. Гэта значыць, што працую я не дарма. Ды і людская падзяка, якую я адчуваю пастаянна, сагравае маю душу і пакідае прыемны след. Так што, мая праца хоць і цяжкая, але вельмі ўдзячная». 
Аліна СУДНІК.