Дошка гонару. «Поспех – гэта перш за ўсё самаадданая праца»

Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у раёне выкананы план сяўбы ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур на плошчы 2950 гектараў. У разрэзе культур палеткі выглядаюць наступным чынам: яравым аўсом занята 1064 гектары, ячменем – 1234, пшаніцай – 63, зернебабовымі – 589 гектараў.
Арганічных угнаенняў назапашана 270 000 тон, з іх 202 764 тоны вывезена на палеткі, амаль 150 000 тон унесена пад пасевы.
Пад веснавое ворыва адведзена 4888 гектараў зямлі, узарана ўжо 4700 гектараў.
У комплексе іншых сельскагаспадарчых
работ – падкормка азімых культур і сяўба кукурузы.

Дошка гонару

На гэтым тыдні лепшых вынікаў дасягнулі:

На ворыве глебы:
Юрый КОРСАК, механізатар УКСП «Саўгас «Дабраволец», узараў 470 гектараў глебы;
Уладзімір КОЗЫР, механізатар КСУП «Тэльмана», узараў 415 гектараў;
Мікалай САРОКІН, механізатар ААТ «Максімавічы-Агра», узараў 267 гектараў.

На падрыхтоўцы глебы да сяўбы:
Васіль ПЕРУНОЎСКІ, механізатар
ААТ «Коўбча-Агра», падрыхтаваў 730 гектараў;
Міхаіл РАМНЁНАК, механізатар УКСП «Саўгас «Дабраволец», які падрыхтаваў 715 гектараў;
Вячаслаў КАЎШЫРКА, механізатар УКСП «Саўгас «Ольса», падрыхтаваў 478 гектараў.

На пасеве зерневых і зернебабовых культур:
Фёдар БЕЛАЗОР, механізатар УКСП «Саўгас «Дабраволец», засеяў 567 гектараў;
Ігар БОЛАК, механізатар ААТ «Коўбча-Агра», пасеяў 456 гектараў;
Іван МАРКАЎ, механізатар УКСП «Саўгас «Ольса», пасеяў 450 гектараў.

На пагрузцы арганічных і мінеральных угнаенняў:
Аляксандр ЛУК’ЯНОВІЧ, механізатар УКСП «Саўгас «Ольса», пагрузіў 32 422 тоны ўгнаенняў;
Уладзімір ЛАПІЛА, механізатар УКСП «Саўгас «Дабраволец», пагрузіў 21 196 тон угнаенняў;
Міхаіл ЛУГАВЕЦ, механізатар ААТ «Максімавічы-Агра», пагрузіў 12 019 тон.

На ўнясенні арганічных угнаенняў:
Павел ТУПІК, механізатар УКСП «Саўгас «Дабраволец», растрос 15 191 тону арганікі;
Дзяніс МАРКАЎ, механізатар УКСП «Саўгас «Ольса», растрос 8849 тон арганічных угнаенняў;
Віталь КАРНАЧ, механізатар ААТ «Максімавічы-Агра», растрос 5595 тон арганічных угнаенняў.

На ўнясенні мінеральных угнаенняў:
Яўген ЛАПАЦІН, механізатар УКСП «Саўгас «Дабраволец», які ўнёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 5165 гектараў;
Уладзімір АКІНШАЎ, механізатар ААТ «Коўбча-Агра», унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1749 гектараў;
Генадзь СОЛТАН, механізатар УКСП «Саўгас «Ольса», унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1668 гектараў.

Віктар ФАЛЬКОВІЧ,
старшыня райкама прафсаюза АПК.
Фота з архіва рэдакцыі