Дакладны рытм «зялёнага» канвеера

На Клічаўшчыне ў разгары ўкос азімага жыта, у тым ліку беларускага сорту «Укоснае», свірэпіцы і вікі – так званых кулісных пасеваў, якія высяваюцца палосамі. Гэта адзін з самых ранніх відаў веснавой зялёнай падкормкі для грамадскага статка. З іх закладваецца першы сілас у гаспадарках. Што датычыцца харчовай каштоўнасці, то бялковую складаемую корму забяспечвае свірэпіца, а цукрамі абагачае менавіта жыта. Насенне гэтых культур недарагое, таму ранняя кармавая база не б’е па кішэні сельгасвытворцаў.

Сёлета ў раёне больш за 1500 гектараў кулісных пасеваў. З іх і пачалі нарыхтоўку кармоў у сельгасгаспадарках раёна.
Аб гэтым – наш рэпартаж з ААТ «Бацэвічы-АГРА». Сёння ў гаспадарцы ўтрымліваецца 2,222 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. Толькі на падкормку штодня выкарыстоўва юць 31 тону зялёных сакавітых кармоў, якія значна павялічваюць надоі.
Па стане на 25 мая ў гаспадарцы завяршылі першую сіласную траншэю каля малочна-таварнай фермы «Комплекс-1» у аграгарадку Бацэвічы, у якую закладзена пад 1300 тон «зялёнкі». Корманарыхтоўчы канвеер працуе дакладна і зладжана. У ім задзейнічана значная частка працоўнага калектыву. На корманарыхтоўчых камбайнах шчыруюць Анатоль Маркаў і Сяргей Голуб, на адвозцы зялёнай масы заняты вадзіцель МАЗа Валерый Касцян, трактарысты Віктар Шчаглоў, Валерый Тарэлка, Аляксандр Яскевіч, Сяргей Ананіч. Трамбуе масу на магутным «Амкадоры»
Мікалай ЗакржэўскІ.

Валерый Касцян і Сяргей Голуб не толькі разам шчыруюць на корманарыхтоўцы. Іх лёсы звязаны з роднымі Усохамі, а яшчэ яны – стрыечныя браты

Наталля Вайтусёнак і Вольга Сырамалот кантралююць ход работ пры закладцы сіласнай траншэі

Улік танажу здробненай зелёнай масы і кантроль за якасцю кармоў, што закладваюцца ў траншэю, дакладна вядуць брыгадзір паляводчай брыгады Наталля Вайтусёнак і заатэхнік Вольга Сырамалот. Зялёнаўкосная маса не прызначаецца на доўгае захоўванне і будзе выкарыстана на корм жывёле праз паўтара месяца.
Кармы для зімова-стойла вага ўтрымання закладваюцца з траў першага ўкосу. Пачнецца касавіца ў сельгаспрадпрыемстве з люцэрны і канюшыны. Яшчэ тыдзень-паўтара –
і запяюць сваю песню косы, застракочуць па роснай буйнай траве касілкі. Лета ж зіму корміць!

Якасць сіласу ў многім залежыць ад шчыльнасці ўтрамбоўкі. За справай – Мікалай Закржэўскі

Тэкст і фота: Ніна ІЗОХ