«Купалачка» на хвалі ідэй

«Купалачка» на хвалі ідэй

Гран-пры VII міжнароднага фестывалю «Рождественская волна» заваявала 15-гадовая Аляксандра Маслоўская з аграгарадка Коўбча, адна з салістак узорнага фальклорнага ансамбля «Купалачка». Гэта толькі адна з узнагарод у важкай творчай скарбонцы вядомага калектыву.

Гран-пры VII міжнароднага фестывалю «Рождественская волна» заваявала 15-гадовая Аляксандра Маслоўская з аграгарадка Коўбча, адна з салістак узорнага фальклорнага ансамбля «Купалачка». Гэта толькі адна з узнагарод у важкай творчай скарбонцы вядомага калектыву.
Ужо 24 гады налічвае творчая біяграфія ўзорнага фальклорнага ансамбля «Купалачка». Гэты калектыў – многія дзясяткі дзяцей, для якіх спадчына беларускага народа: мова, песні, музыка, абрады, звычаі, танцы, гульні – сапраўдная каштоўнасць, арганічная, неад’емная частка іх жыцця. 
«Купалачка» – гэта дзіцячая візітоўка Клічаўшчыны не толькі ў Беларусі, а і ў Расіі, Балгарыі, краінах Балтыі і іншых краінах. Толькі за 2019 год калектыў і асобна яго удзельнікі папоўнілі скарбонку сваіх дасягненняў цэлым стосам узнагарод.
Ансамбль неаднаразова з вялікім поспехам прымаў удзел і ў міжнародным фестывальным праекце «Волна идей», у якім выступаюць дзеці і моладзь з розных краін Еўропы. Вось і 2020 год калектыў пачаў проста бліскуча.
Клічаўскія дзеці пакарылі Рыгу і Стакгольм або Каляды на Балтыцы 
Якраз пад час навагодніх і калядных святаў у Клічаў прыляцела навіна: Гран-пры VII міжнароднага фестывалю «Рождественская волна» заваявала 15-гадовая Аляксандра Маслоўская з аграгарадка Коўбча. Яе выступленне – песня на французскай мове – атрымала самую высокую ацэнку журы, якое прызнала Аляксандру лепшай у намінацыі «вакал» сярод 56-ці салістаў з розных краін.
Такія аглушальныя поспехі раптоўна не здараюцца!
Аляксандра Маслоўская: 
– Я ўжо сёмы год вучуся на аддзяленні народнай творчасці ў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Клічава», сёлетняя выпускніца ўстановы. У «Купалачцы» у Наталлі Коктыш займаюся з першага дня. Беларускі фальклор, эстрадная песня, сцэна – важкая палова майго жыцця.
Гран-пры «Рождественской волны» – гэта нешта неверагоднае! Я вельмі рада, як і мае сёстры, і мама Марына Мікалаеўна Маслоўская, работнік культуры. Наша сям’я выказвае шчырую ўдзячнасць спонсару маёй паездкі – калектыву РАУС.
Верце, мары збываюцца! Калі гэтага вельмі жадаць і дзейнічаць!
У «Рождественской волне» выступалі пяцёра салістаў ансаблю «Купалачка». І ўсе дзеці прывезлі да дому важкія ўзнагароды. Так, у намінацыі «народныя спевы» званне лаўрэата 3-й ступені прысвоена Таццяне Калубай, 2-й ступені – Дар’і Клімянковай, а пераможцам у гэтай намінацыі стаў Максім Кардымон!
У намінацыі «эстрадны вакал» званне лаўрэата 1-й ступені прысу-джана Мілане Красько.
Самай маленькай артыстцы з падрыхтоўчай групы «Купалачкі» Марыі Маслоўскай (сястрычцы ўладальніцы Гран-пры) усяго 3 гады! Гэта дзяўчыначка стала лаўрэатам 1-й ступені! Вось якія яны, таленты Клічаўскай зямлі!
А цяпер раскрыем інтрыгу. «Купалачка» – гэта дзясяткі адораных рабят, гэта неверагодна творчы і таленавіты іх кіраўнік Наталля Коктыш, і … неверагодна адданыя сваім дзецям бацькі! Яны – адно цэлае, адна каманда. Мяркуйце самі: сёння асноўная колькасць міжнародных фестываляў праводзяцца на платнай аснове. Патрэбна аплачваць удзел кожнага маленькага канкурсанта з уласнага сямейнага бюджэту. Сумы сапраўды значныя! Але таты і мамы, бабулі і дзядулі выдзяляюць важнейшае ў жыцці – яны клапоцяцца аб заўтрашнім дні сваіх нашчадкаў. Больш таго, у выступленнях за мяжой су-праваджаюць дзяцей не толькі іх кіраўнікі, але і бацькі.
Вось так гуртам, прадстаўнічай дэлегацыяй удзельнікі «Купалачкі» разам з бацькамі, усяго 19 чалавек, пабывалі 4-8 студзеня ў круізным фестывальным туры Рыга – Стакгольм (Латвія – Швецыя).

Падчас выступлення.

Ад першай асобы 
Аліна Краўчанка, 
Наталля Лапунова: 
– Гэта было ўнікальнае каляднае падарожжа, у якім мы наведалі казачныя ў навагоднім убранні Рыгу і Стакгольм – сталіцы Латвіі і Швецыі.
Конкурснае праслухоўванне салістаў «Купалачкі» прайшло 4 студзеня ў Рызе, а гала-канцэрт пераможцаў фестывалю – ужо на борце круізнага лайнера «Рамантыка» 6 студзеня. Мы рады поспехам нашых салістаў «Купалачкі». Але на гэты раз большасць удзельнікаў калектыву і мы, бацькі, былі ў іх групе падтрымкі, а найперш, проста цудоўна адпачывалі.
Жаданні на Нараджэнне Хрыстова мы загадвалі на караблі прама пасярод Балтыйскага мора. Уражанняў не злічыць! На нашым самым вялікім лайнеры на маршруце Рыга – Стакгольм была проста шыкоўная праграма: фестывальная канцэртная праграма, эксклюзіўная дыскатэка «Волны идей» з падарункамі кожнаму ўдзельніку фестывалю, забаўляльная праграма (канцэртнае шоу, караоке, жывыя канцэрты), а яшчэ магазіны, рэстараны і іншае. З адкрытых палубаў мы любаваліся незабыўнымі відамі на скалы і астравы каля берагоў Швецыі. У нас была найцікавейшая экскурсія па Стакгольме, пасля – і па Ры зе. Падарожжа незабыўнае і для дзяцей, і для нас, дарослых.
Ніна ІЗОХ. 
Фота з інтернэт-рэсурса 
https//vk.com/wall-106371087_1421 

Последние новости

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

В Кличевском районе проходит акция «Окна Победы». Фото

6 мая 2024
Читать новость
Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Читать новость
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Читать новость
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Читать новость
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Читать новость
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Читать новость
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Стрелка вверх
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Стрелка вверх
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Стрелка вверх
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
Стрелка вверх
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
Стрелка вверх