ПА ПРАЦЫ І ГОНАР

ПА  ПРАЦЫ  І  ГОНАР

Сярод  мноства  прафесій  ёсць  асаблівая — сацыяльны  работнік.  Бо  ў  кожнага  з  іх  высокародная   місія  – тварыць  дабро,  дапамагаць  тым,  хто  трапіў  у  складанае  жыццёвае  становішча,  абараняць  інтарэсы  маламаёмных,  шматдзетных,  беспрацоўных.  У  нашай  краіне  створана  сістэма  дзяржаўнай  сацыяльнай  дапамогі,  пенсійнага  забеспячэння,  ажыццяўляюцца  мерапрыемствы  па  сацыяльнай  абароне,  адаптацыі  і  рэабілітацыі  інвалідаў,  ветэранаў  вайны  і  працы. 

— Адпаведна  з гэтым  будуецца  і  работа  ўпраўлення  па  працы,  занятасці  і  сацыяльнай  абароне  райвыканкама, — заўважыла  Наталля  Уладзіміраўна  ГРАШЫЛАВА,  начальнік гэтага    упраўлення. — Сімвалічна  і  значна,  што  новы  год  пачынае  наша  прафесійнае  свята.  Мне  асабліва  прыемна  сёння  ўручыць  падзяку  Камітэта  па  працы,  занятасці  і  сацыяльнай  абароне  Магілёўскага  аблвыканкама  Алене  Аляксандраўне  КАРАЎКА,  загадчыку  аддзела  пенсій  і  дапамог,  і  выказаць  словы  ўдзячнасці  за  сумленную  і  адданую  працу,  за  чуласць  і  ўвагу  да  наведвальнікаў  і  падначаленых. 

Шчыра  віншую  ўвесь  працоўны  калектыў  і  нашых  паважаных  ветэранаў  з  прафесійным  святам  і  новым,  2018  годам!  Няхай  за  вашы  добрыя  справы,  чуласць  і  міласэрнасць  лёс  і  людзі  заўсёды  дзячаць  дабром.  Моцнага  здароўя  вам,  шчасця,  дабрабыту,  поспехаў  ва  ўсіх  справах!

 

Я  ЛЮБЛЮ  СВАЮ  РАБОТУ

Марына  ЛОСЕВА,  намеснік  начальніка  ўпраўлення  па  працы,  занятасці  і  сацыяльнай  абароне:

— Я  люблю  сваю  работу  і  заўсёды  іду  сюды  з  задавальненнем.  Мы  з  калегамі  ў  адказе  за  занятасць  насель-ніцтва  і  памяншэнне  ўзроўню  беспрацоўя.  Садзейнічаем  стварэнню  новых  працоўных  месцаў  і  субсідзіруем  беспрацоўных,  якія  жадаюць  заняцца  прад-прымальніцкай  дзейнасцю,  накіроўваем  на  вучобу  ў  спецыялізаваныя  цэнтры  падрыхтоўкі  і  перападрыхтоўкі,  на  курсы  павышэння  кваліфікацыі. 

Шмат  увагі  ўдзяляем  пытанням  другаснай  занятасці  моладзі,  асабліва  ў  летні  перыяд.  Кантралюем  выплаты  заработнай  платы  і  тое,  як  выконваюцца  ўстаноўленыя  паказчыкі  па  яе  росце,  сочым  за  прымяненнем кантрактнай  формы  найму. 

Нам  некалі  сумаваць  ці  думаць  пра  штосьці  іншае,  бо  кожны  дзень  у  нас  заняты  важнымі  і  неадкладнымі  справамі.

 

Наталля  ДРАГУН,  галоўны  спецыяліст  аддзела  пенсій  і  сацыяльных  дапамог:

— Сацыяльны  работнік – гэта  не  толькі  мая  прафесія.  Гэта лад  жыцця.   Мы  абавязаны  своечасова  прыйсці  на  дапамогу  чалавеку  ці  цэлай  сям’і,  суцешыць  і  падтрымаць,  растлумачыць,  на  якія  выплаты  ці  разовую  матэрыяльную  дапамогу  яны  маюць  права.

Праца  з  людзьмі  патрабуе  ўвагі,  вытрымкі,  такту.  На  нас  ускладзены  абавязкі  па  кантролі  за  выкананнем  мерапрыемстваў  па  стварэнні  безбар’ернага  асяроддзя,  асобныя  пытанні  работы  з  ветэранамі  і  інвалідамі,  прызначэнне  сямейных  дапамог  па  до-глядзе  за  дзеткамі    і  таму  падобнае.

Людзям  неабходна  дапамагаць:   каму – справай,  каму – словам.  Нашы  землякі  павінны  ведаць,  што  невырашальных  праблем  не  бывае:   будзе  жаданне  іх  вырашыць – знойдуцца  і  магчымасці.

 

Святлана  РАБЦАВА,   галоўны  спецыяліст  аддзела  працы,  занятасці: 

— Амаль  20  гадоў  я  працую  ў  нашым  упраўленні.  І  гэта – красамоўнае  сведчанне  таго,  што  я  вельмі  люблю  сваю  работу.

Наша  праца  шматгранная,  на  мяне  ў  большай  ступені  ўскладзены  абавязкі  па  ахове  працы.  На  любой,  нават  самай  маленькай  вытворчасці   ахова  працы – гэта  цэлая  сістэма,  якая  прызвана  забяспечыць  зберажэнне   жыцця  і  здароўя  людзей  у  працэсе  працоўнай  дзейнасці.  Менавіта  жыццё  і  здароўе з’яўляюцца  самай  важнай  каштоўнасцю  на  свеце.  Таму  мы  кантралюем,  наколькі   наймальнікі  выконваюць  прававыя,  сацыяльна-эканамічныя,  арга-нізацыйныя,  тэхнічныя,  санітарна-гігіенічныя  і  многія  іншыя  мерапрыемствы.  Пастаянна  працуем  з  дакументамі  і  вывучаем  законы,  падзаконныя  акты  і  інструкцыі.  Я  люблю  наш  невялікі,  але  вельмі  дружны  калектыў  аднадумцаў  і  адданых  справе  людзей.

Аліна  СУДНІК.                                                                          

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024