“Дзяцінства, апаленае вайной”
У раённым краязнаўчым музеі пад такой назвай адбылася сустрэча, якую арганізавалі і правялі супрацоўнікі раённага савета ветэранаў, раённага таварыства Чырвонага Крыжа, Цэнтра выхаваўчай работы і музея.
У цёплай, сяброўскай атмасферы пажылыя людзі, чыё дзяцінства ўкрала самая жорсткая і кровапралітная вайны мінулага стагоддзя, а гэта карэнныя клічаўляне і жыхары навакольных вёсак, з болем і горыччу ўспаміналі тыя гады. Разам з імі былі ў гэты дзень ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Я. Г. Гурбо, М. С. Ступень, Я. Л. Бугаенка, К. Л. Бяржаніна.
Удзельнікі гуртка “Музейная справа” разам з кіраўніком Л. Л. Ачыновіч падрыхтавалі літаратурную кампазіцыю, а самадзейныя артысты – невялічкую музычную праграму. Адказны сакратар раённага савета ветэранаў З. І. Самец, якая на гэтай сустрэчы выступіла ў ролі вядучай, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Г. В. Ерашэнка павіталі ўдзельнікаў сустрэчы, пажадалі ім добрага здароўя, шчасця, дабрабыту.