Старшыня гаспадаркі не спяшаецца прыняць меры

Відаць, начытаўшыся казак Бажова, уявіла сябе гаспадаром ледзяной гары кіраўніцтва КВК «Калгас імя Будзёнага». Але ж казачная гаспадыня Меднай гары зорка берагла свае скарбы, а «будзёнаўцы» празрыстае золата Беларусі – ваду – знішчаюць.
Зірніце на фотаздымак: гэта воданапорная вежа гаспадаркі на МТФ Малая Вольса. Ужо некалькі гадоў не працуе яе аўтаматыка, якая забяспечвае неабходны ўзровень вады і рацыянальнае яе выкарыстанне. З-за няспраўнасці ўключаецца і выключаецца вежа механічна. Старшыня праўлення толькі рукамі разводзіць: ну няма грошай у гаспадарцы, каб ухіліць непаладкі! Што ж, гэта зразумела. Але ж і мер ён упарта не жадае прымаць, каб наладзіць неабходны рэжым работы помпаў вежы, кантроль за яе работай. Вось вада і цячэ суткамі, у мароз замярзае, таму і ўтварыўся «помнік безгаспадарчасці», які добра відаць і з аўтадарогі Чашнікі – Бобр – Бабруйск кожнаму, хто тут праязджае. Наледзь ужо шматтонная, хутка і саму вежу аберне, тады жывёла застанецца без пітной вады.
А старшыня гаспадаркі не спяшаецца прыняць хоць якія-небудзь меры, каб выправіць становішча. І гэта нягледзячы на тое, што райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя даўно б’е трывогу – накіроўвала неаднаразова папярэджанні аб неабходнасці выпраўлення сітуацыі. Між тым і насельніцтва скардзіцца, што вада з вежы выцякае на вуліцу Малой Вольсы і размывае яе.

Яшчэ большым «змагаром» за прыроду выступае УКСП «Саўгас «Вольса». Гной ад клічаўскай свінафермы вывозяць не куды-небудзь, а прама да самага меліярацыйнага канала, які ўпадае ў Вольсу, а яна тут жа, мо метрах у двухстах. Хутка пацяплее, і жыжа пойдзе ў ваду. Патрэбна тэрмінова прыняць меры, каб недапусціць бяды. Здзіўляемся: чаму рыба дохне ў рэчцы, чаму няма як у ёй купацца ўлетку, вада брудная, мутная? Ды хіба ж не нам і нашым дзецям тут жыць? Чаму так гаспадарым?

Уладзімір КНІГА,
начальнік раённай інспекцыі
прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя;
Ніна ІЗОХ,
супрацоўніца «Сцяга Саветаў».

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024