БУДЗЕМ ПРАЦАВАЦЬ, БУДЗЕМ ЖЫЦЬ!

Каля 7 гадоў таму бабруйчанін Казімір Грасевіч стаў першым аратым у аграгарадку Заполле. Да

Мікіта  Буднік,  Казімір  і  Альгерд  Грасевічы.
Мікіта Буднік, Казімір і Альгерд Грасевічы.

гэтага ўсё свядомае жыццё прафесійна займаўся азеляненнем горада на Бярэзіне, быў начальнікам участка “Бабруйскзелянгас”, дзе вырошчвалі кветкі, туі і іншыя дэкаратыўныя расліны. Жыццё кардынальна зменена. Ён займаецца справай сваіх прадзедаў (карані рода на Гродзеншчыне), гаспадар на зямлі, галава фермерскай гаспадаркі “Іосіфавіч”. Гаспадарыць пачынаў з 15 га, а зараз у распараджэнні Казіміра Грасевіча аж 330 га зямлі, якая каля Заполля, Люціна, Перамогі, а асноўныя плошчы – у пойме ракі Даўжанка каля вёскі Загацце.
Цяпер фермерская гаспадарка “Іосіфавіч” мае статус сельгасвытворцы (пры ўмове наяўнасці 300 і больш га зямлі) і можа разлічваць на дапамогу дзяржавы. Напрыклад, у набыцці мінеральных угнаенняў. Але пакуль Казімір Іосіфавіч за дапамогай не звяртаўся, абыходзіцца ўласнымі сіламі. Вырошчвае на сваёй зямлі збожжавыя, розную гародніну: моркву, сталовыя буракі, капусту, цыбулю. Сёлета быў першы вопыт вырошчвання ў плёначных цяпліцах расады памідораў. Атрымаў і добры ўраджай таматаў у адкрытым грунце.
Ужо даўно ў Грасевічаў у Заполлі ёсць уласны дом, так бліжэй зямлі, да вытворчай базы, сховішча для агародніны. За гэты час Казімір Іосіфавіч паспеў завяршыць вучобу ў Гродзенскім аграрным універсітэце, атрымаў дыплом агранома. Прафесійныя веды і напрацаваны вопыт гаспадарання дазваляюць крочыць у нагу з часам, бачыць перспектыўныя кірункі развіцця. Сёлета, напрыклад, пачаў су-працоўніцтва з вучонымі ДНУ “Цэнтральны батанічны сад” НАН Беларусі, паса-джаны першыя 100 кустоў бружмелю (жимолости), ягады якога паспяваюць нават раней, чым суніцы, лічацца надзвычай карыснымі, лекавымі, да таго ж маюць попыт за мяжой. У гэтым годзе ў дзяржаўную праграму па распрацоўцы эфектыўных тэхналогій рэкультывацыі выпрацаваных тарфяных месцараджэнняў нізіннага тыпу на аснове выкарыстання ягадных культур, на жаль, гаспадарка не трапіла. Але такая надзея ёсць на год будучы.
Наша першае знаёмства з Казімірам Грасевічам адбылося яшчэ ў 2012 годзе. Памятаецца, тады ў яго было шмат пытанняў з пошукам рынкаў збыту гародніны, наяўнасцю рабочых рук, тэх-нічным узбраеннем. Напрыклад, тады ён марыў займець хаця б адзін добры трактар “Беларус-1221”. Цікаўлюся: “Які ж дзень сённяшні?” У адказ суразмоўца толькі ўсміхаецца і шчыра распавядае:
– Пакрысе развіваемся. Цяпер такіх трактароў у мяне два, прычым новых, а ўсіх – шэсць! Ёсць і неабходны прычапны інвентар, і аўтамабілі. Разам са мной працуюць і старэйшы сын, Альгерд, яго сябар, Мікіта Буднік, лагістык – штатныя работнікі маёй гаспадаркі. З часовымі рабочымі праблема вырашана: штогод па дагаворы працую з упраўленнем занятасці насельніцтва г. Бабруйска. Людзей прывозяць штодня на аўтобусе. Сёлета з 1 па 20 кастрычніка ў мяне на ўборцы гародніны працавала ў дзень каля 30-40 чалавек, за ўвесь перыяд – дзесьці пад 600 чалавек беспрацоўных. Вядома, іх працу аплачваю.
Ёсць ужо і пастаянныя спажыўцы прадукцыі, сярод якіх і клічаўскае раённае спажывецкае таварыства, ад-дзел адукацыі, спорту и турызму райвыканкама, а таксама прыватныя фірмы, гандлёвыя прадпрыемствы з розных рэгіёнаў Беларусі. Пастаўляю сваю гародніну і на рынак горада Бабруйска. Выдатна было б мець уласную гандлёвую кропку, але пакуль пытанне не вырашана.
Праблем нямала. Напрыклад, зямля ў Загацці ўрадлівая, але даўно не апрацоўвалася, парослая кустоўем. Частку распрацаваў, але без дапамогі меліяратараў не абысціся. Звяртаўся за дапамогай у вобласць, абяцалі пры наяўнасці сродкаў падтрымаць. Ужо сёння патрэбна думаць аб будучай пасяўной, а гэта ў першую чаргу, забеспячэнне па-лівам, мінеральнымі ўгнаеннямі, насеннем, сродкамі аховы раслін і іншае. Звычайныя клопаты адвечныя, сялянскія. Зямля наша, беларуская, у ёй нашы карані, наша сіла. Будзем працаваць, будзем жыць!

Ніна ІЗОХ. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Новшества в пенсионном обеспечении

8 мая 2024
Читать новость
Дорожная безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

8 мая 2024
Читать новость
Общество

Закон по вопросам предпринимательской деятельности: в Минэкономики рассказали об основных нововведениях документа

7 мая 2024
Читать новость
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

В Кличевском районе проходит акция «Окна Победы». Фото

6 мая 2024
Читать новость
Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Читать новость
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Читать новость
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Читать новость
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Читать новость
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Стрелка вверх
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Стрелка вверх
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Стрелка вверх
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Стрелка вверх
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
Стрелка вверх