МЭТАВАЯ ІНАВАЦЫЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА

па арганізацыі работы па захаванні  і развіцці культурна-гістарычных і духоўна-маральных традыцый беларускага грамадства адбылася на мінулым тыдні ў нашым раёне. Стажыроўку праходзілі супрацоўнікі аддзелаў ідэалагічнай  работы, культуры  і  па справах моладзі райвыканкамаў.   Гасцям з Бабруйскага, Глускага, Асіповіцкага, Быхаўскага і Магілёўскага раёнаў прапанавалі вялікую і насычаную праграму, падзяліліся вопытам работы па пазначанай тэме.
Вітаў гасцей і знаёміў з раёнам В. Г. Ваакс, начальнік аддзела ідэалагічнай  работы, культуры  і  па справах моладзі райвыканкама. Яго намеснік А. П. Ярошка правяла “круглы стол” на тэму «Формы і метады работы па арганізацыі працы, накіраванай на захаванне і развіццё культурна-гістарычных і духоўна-маральных традыцый беларускага народа».  Аб крыніцах народнай культуры, захаванні і папулярызацыі народных традыцый і абрадаў у нашым раёне  расказала Ж. Я. Ачыновіч, загадчыца аўтаклуба РДК.  Ёю сабраны  ўнікальныя матэрыялы па фальклоры і каляндарна-абрадавых святах, якімі багатая клічаўская зямля. На захаванні і развіцці культурна-гістарычных і духоўна-маральных традыцый у розных групах сучаснага  грамадства засяродзілі свае  выступленні  І. В. Фясько, дырэктар цэнтральнай  раённай  бібліятэкі,  і  Н. У. Храмянкова, дырэктар краязнаўчага музея.  Цікавым і яркім было выступленне  Л. Л. Ачыновіч, кіраўніка пошукавай групы «Ольса» абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «ВІККРУ».
Госці наведалі ДЛГУ «Клічаўскі лясгас», дзе С. І. Чарэйчык, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, і галоўны інжынер В. Л. Сукора пазнаёмілі іх   з гісторыяй і вытворчай базай прадпрыемства, паказалі працэс сучаснай перапрацоўкі драўніны.
Затым удзельнікі мерапрыемства наведалі храм, дзе з імі пагутарыў настаяцель прыходу протаіерэй Сергій.
Яны  таксама  прынялі ўдзел у мітынгу,   прысвечаным  72-й гадавіне  вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мемарыяльным комплексе “Уса-кіна” пасля ліціі па воінстве і нявінна забітых ахвярах вайны, якую адслужыў протаіерэй Сергій і прывітальнага слова У. В. Кнігі, старшыні раённага Савета дэпутатаў, яны ўсклалі кветкі да манумента і вечнага агню і ўшанавалі памяць вызваліцеляў хвілінай маўчання.
Затым прысутныя наведалі партызанскі лагер, паўдзельнічалі ў тэатралізаваным дзействе па прарыве блакады «Адлер», пачаставаліся партызанскай кашай, з задавальненнем паспявалі песні ля вогнішча.
Завяршыўся першы дзень працы пляцоўкі наведваннем краязнаўчага музея і музычнай гасцінай.
Мерапрыемствы другога дня прайшлі на базе УА «Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Ю. І. Васілеўскі, дырэктар установы,  і  В. Ф. Ліпкін, стваральнік і захавальнік музейнага комплексу «Сялянская сядзіба», разам з супрацоўнікамі каледжа і ветэранскім ансамблем «Крыніца», навучэнцамі  зрабілі ўсё магчымае, каб наведванне  ўстановы  пакінула  незабыўны след у сэрцах нашых гасцей  і  ім  гэта  ўдалося.
Падводзячы вынікі двух дзён працы, А. М. Ліпскі,  намеснік  начальніка  ўпраўлення  культуры,  начальнік  аддзела  мастацтваў  і  культурна-асветніцкай  работы,   адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення  інавацыйнай пляцоўкі, падзякаваў  усім  за плённую працу.

Аліна СУДНІК.
Фота  аўтара.

Последние новости

РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
ВНС-2024

Олег Дьяченко об участии в ВНС

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024