АКЦЫЯ “ЗРОБІМ!”, або РАЗАМ УВАСОБІМ МАРУ АБ ЧЫСТАЙ ПРЫРОДЗЕ БЕЛАРУСІ

9  красавіка  2016  года  ў  112  краінах  прайшла сусветная  кампанія  “Зробім! – Глабальная  ўборка 2016”,  удзельнікі  якой  імкнуцца  зрабіць  нашу  планету  вольнай  ад  смецця  і  падтрымліваць  на  ёй  чысціню.
Гэту  добрую  справу  падтрымала  і  Беларусь   акцыяй  па  валанцёрскай  уборцы  смецця  “Зробім!”.  Арганізатары  запрашалі  ўсіх  жадаючых  разам  увасобіць  мару  аб  чыстай  прыродзе  Беларусі.  Ідэя  акцыі  засноўвалася  на  арганізацыі  мноства  лакальных  уборак  розных  кропак  па  ўсёй  рэспубліцы:  у  сваім  горадзе  або  сваёй  вёсцы.
Як  раз  у  гэты  дзень  у  нашым  раёне  праходзіў  і  суботнік,  які   быў  накіраваны  на  добраўпарадкаванне,  навядзенне  парадку  ў  Клічаве  і  сельскіх  населеных  пунктах.  Незалежна  ад  яго,  удзел  у  акцыі  “Зробім”  прынялі  карэнныя  жыхары,  дачнікі – мясцовыя  ўраджэнцы  вёскі  Канстантоў,  а  таксама  фермерская  гаспадарка  “Канстанта  Арт” (кіраўнік  В. П.  Арцем’еў) разам  з   ініцыятыўнай  групай  моладзі,  апошнія  і  выступілі  ініцыятарамі  ўдзелу  ў  акцыі.  Уклад  у  ахову  навакольнага  асяроддзя  гэтай  групы  валанцёраў  атрымаўся  важкім.  Усе  разам  яны  добраўпарадкавалі  сажалку   на  ўездзе  ў  Канстантоў  і  тэрыторыю  наўкол  вадаёма.  Аб’ём  работы  выканалі  ладны.  З  бензапіламі  і  сякерамі  мужчыны  ўбіралі   кустоўе.  А  граблямі  прыйшлося  выграбаць  дзясяткі  кілаграмаў  смецця,  што  шчодра  пакідаюць  на  беразе  сажалкі  рыбакі:  пакеты,  пэт-бутэлькі,  паперу,  шклянкі  і  г.д.
Цяпер  кожны,  хто  едзе  ў  Канстантоў  або  сюды  на  рыбалку,  можа  палюбавацца   прыемным  відам   ля   сажалкі.
Як  запэўніў  Віктар  Пятровіч  Арцем’еў,  навя- дзенне  парадку  ў  населеным  пункце  будзе  мець  працяг.
Добры  прыклад.  Вось  бы  і  нам,  жыхарам  вёсак,  суседзям  па   прыватнаму  сектару  горада, шматпавярховак,  узяць  за  правіла   самім  наводзіць  парадак  там,  дзе  жывём.  А  яшчэ  і  самім  кантраляваць  яго  падтрыманне.  Тое  ж,  што  зроблена  ўласнымі  рукамі,  дорага  цэніцца.  Ці  не  так?

Ніна  Ізох.

Последние новости

РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
ВНС-2024

Олег Дьяченко об участии в ВНС

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024