АБМЕРКАВАНЫ АКТУАЛЬНЫЯ ЗАДАЧЫ

У  мінулы  чацвер  на  базе  УКСП  “Саўгас  “Дабраволец”  адбылося  выязное  пасяджэнне  Магілёўскага  аблвыканкама.
На  ім  былі  разгледжаны  вынікі  работы  сельскагаспадарчых  арганізацый  вобласці  за  2015  год  па  вытворчасці  ялавічыны,  а  таксама  выкананне  паказчыкаў  па  энергазберажэнні  і  задачы  на  2016  год.  У  якасці  станоўчага  прыкладу  ў  гэтых  кірунках  работы  ўдзельнікі  пасяджэння  наведалі  шэраг  аб’ектаў  гаспадаркі.
На  мехдвары  ўдзельнікі  нарады  мелі  магчымасць  азнаёміцца  з  багатай  матэрыяльна-тэхнічнай  базай  саўгаса  “Дабраволец”  і  ад  кіраўніка  гаспадаркі  даведацца  аб  асаблівасцях  вырошчвання  і  нарыхтоўкі  травяных  кармоў.

У  майстэрні  механізатары  і  рамонтнікі  выконвалі  наладку  прычапных  агрэгатаў,  на  якіх  праз  некалькі  тыдняў  прыступяць  да  яравой  сяўбы,  а  дырэктар  саўгаса  А. П. Портнік  падзяліўся  вопытам  работы  па  эканоміі  светлых  нафтапрадуктаў  і  расказаў  аб  рацыянальным  выкарыстанні  паліўна-энергетычных  рэсурсаў.
Не  менш  цікавай  была  паездка  да  сянажных  траншэй.  Аказваецца  кантроль  за  якасцю  травяных  кармоў  выконваецца  не  толькі  падчас  іх  закладкі,   але  і  пад  час  выемкі  іх  з  траншэі.  Тут  важна  не  парушыць  шчыльнасць  спрасаванага  сенажу  ці  сіласу,  каб  не  дапусціць  гарэння  і  акіслення.  Кіраўнік  гаспадаркі  пад-крэсліў,  што  ўсе,  хто  заняты  на  нарыхтоўцы  кармоў,  добрасумленна  выконваюць  свае  абавязкі,  а  за  якасцю  кармоў  у  час  іх  нарыхтоўкі  пільна  сочыць  заатэхнічная  служба  начале  з   галоўным  ветэрынарным  урачом.
Пад  час  наведвання  прамысловага  комплексу  па  вырошчванні  ялавічыны  госці  пазнаёміліся  з  умовамі  працы  жывёлаводаў,  з  тэхналогіяй  вытворчасці  якаснай  прадукцыі,  кармленнем  і  ўтрыманнем  жывёлы.
У  Магілёўскай вобласці  па  выніках  2015  года  вытворчасць  ялавічыны  склала  72,6 тыс. тон  або  з тэмпам  росту  да  папярэдняга  года  104,9 %.  З  12  комплексаў  па  вытворчасці  ялавічыны  рэнтабельна  працуюць  дзве  гаспадаркі – ААТ  «Александрыйскае»  (Шклоўскі  раён)  і  УКСП  “Саўгас  «Дабраволец»  (Клічаўскі  раён).   Большасць  раёнаў  спрацавала  са  станоўчай  дынамікай  і  толькі  7  знізілі  аб’ёмы  вытворчасці.
На  20  працэнтаў,  або  да  88  тыс.  тон  плануецца  ў  бліжэйшы  час  павялічыць  вытворчасць  ялавічыны  на  Магілёўшчыне.  Аб гэтым  на выязным  пасяджэнні  аблвыканкама  паведаміў  Сяргей  Андруш,  намеснік старшыні  камітэта  па сельскай  гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. На яго  думку, гэта  дастаткова  амбіцыёзная,  але  цалкам  рэальная  задача.  Яе  выкананне  будзе  забяспечана  за  кошт  жорсткага  захавання  тэхналогій  утрымання  і  кармлення  жывёлы.  Акрамя  таго, у  гэтым  годзе  неабходна  надаць  сур’ёзную  ўвагу  кармавой  базе.  Для  чаго  трэба  павялічыць  пасяўныя  плошчы  пад  кармавыя  культуры.  Выканаць  пастаўленую  задачу  дапаможа   ўхіл  на  вырошчванне  засухаўстойлівых  злакавых  культур,  такіх  як  сорга,  пайза,  проса  і  іншыя.   Галоўная  задача  аграрыяў  вобласці – вырасціць  і  нарыхтаваць  якасныя  кармы.  Што  дапаможа  разам  з  комплексам  іншых  мер  дамагчыся  станоўчага  выніку  і  павысіць  мясную  прадукцыйнасць  жывёлы.  Не  менш  важнымі  ў  ланцужку  задач  застаюцца   зніжэнне  выдаткаў,  жорсткая  эканомія  энергарэсурсаў,  павышэнне  прадукцыйнасці  працы.
На  малочна-таварнай  ферме  “Чаравач”  гасцям  паказалі  і  расказалі,  як  гаспадарчым  спосабам  будуецца  малочна-таварны  комплекс.

Аліна  СУДНІК.
Фота  Ганны  БЕЗРУЧАНКА.

Последние новости

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

В Кличевском районе проходит акция «Окна Победы». Фото

6 мая 2024
Читать новость
Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Читать новость
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Читать новость
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Читать новость
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Читать новость
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Читать новость
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Стрелка вверх
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Стрелка вверх
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
Стрелка вверх
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
Стрелка вверх