ЧАСУ ЗАСТАЕЦЦА НЯШМАТ

З  1  ліпеня  2016  года  непрыватызаванае  жыллё  стане  камерцыйным.
Аднак шмат  памяшканняў  з  ліку  жылога  фонду  ў  раёне  пакуль  застаюцца   непрыватызаванымі.
Усе непрыватызаваныя  кватэры   праз  паўгода  могуць  перайсці  ў  разрад камерцыйнага  жылля,  а  іх  гаспадарам  давядзецца  аформіць  дагавор  арэнды  і  плаціць  кожны  месяц  акрамя  камунальных  выплат  пэўныя  сумы  за  арэнду. У  прыватнасці, як  паведамілі  ў  жыллёва-камунальным  аддзеле райвыканкама,  за  3-пакаёвую  кватэру  79,6  кв. метраў  у  райцэнтры  арэндная  плата  складзе прыкладна  668 000  рублёў,  двухпакаёвую (57  кв.  м) – 478 000, аднапакаёвую (37 кв. м) – 312 000 рублёў.
Прычыны  непрыватызацыі    жылых  памяшканняў  розныя.  Нехта  спадзяецца,  што  атрыманае  ў  савецкія  гады  жыллё  і  без  таго  застанецца  ў  іх  уласнасці. Ёсць  выпадкі,  калі  чалавек  не  ў  стане  назапасіць  на  першапачатковы  ўзнос 10 працэнтаў  ад  агульнай  сумы  ацэнкі  жылля,  якая,  пасля    прыняцця  рашэння  райвыканкама  ўносіцца  на  працягу  года. Аднак  такія  прыклады  адзінкавыя.
У  аддзеле  эканомікі  райвыканкама  нам  паведамілі,  што  асноўны  паток  людзей,  якія  пажадалі  прыватызаваць  жыллё,  прыйшоўся  на  канец  2013 – пачатак  2014-га  года.  Тады  за  тыдзень  тут  прымалі  па  20  чалавек.  Зараз  ажыятажу  няма.  Заявы  на  прыватызацыю  будуць  прымацца  да  30  чэрвеня  2016  года ўключна.  Пры  гэтым  у  заяўніка  павінен  быць  аформлены  дагавор  найму.  Пасля  падачы  заявы  кватэру  ацэньваюць спецыялісты  БТІ  з  улікам  усіх каэфіцыентаў.  І  на  працягу  месяца  райвыканкам  прымае  рашэнне.  Затым  адводзіцца  год  на  тое,  каб  унесці  суму  першапачатковага  ўзносу,  які  складае  10  працэнтаў  ад  ацэначнага  кошту.
Канчатковы  кошт  кватэры  залежыць  ад  месца  размяшчэння  дома,  праведзенага капрамонту, года  пабудовы,  паверха, планіроўкі  санвузла  (сумешчаны  або асобны).  Пры  гэтым  перабудовы,  якія  чалавек  выканаў  самастойна, напрыклад,  замяніў  дзверы,  вокны, не  ўлічваюцца.
З  1  ліпеня  2016  года  тыя  кватэранаймальнікі,  хто  не  паспеў  падаць  заяву  на  прыватызацыю,  стануць  плаціць  арэндную  плату  за  жыллё.    Гэтак  жа  ў  свой  час  адбылося  і  са  службовымі  кватэрамі,  якія  ўсе  без  выключэння  пераведзены  ў  разрад  камерцыйнага  жылля.
На дадзены  момант  у  Міністэрстве  ЖКГ  разглядаецца  варыянт,  каб  людзям,  якія  стануць  арэндатарамі, прадастаўляліся  пэўныя  скідкі  на  арэнду.  Але  як  доўга  працягнецца  падобная  льгота,  каму  і  якога  памеру  яна  будзе,  пакуль  яшчэ  невядома.  І  ці  будзе  ўвогуле зніжка – таксама  пакуль  вялікі  пытальнік.
Усе  мы  павінны  ўсвядоміць,  што  час бясплатнага жылля прайшоў.  Магчымасць  выкупіць  кватэру  з камерцыйнага  жылога  фонду  ў  заканадаўстве  не  прадугледжана.  Але  нават  калі  яна  і  з’явіцца,  то  гэта  будуць  ужо  зусім  іншыя  цэны – тыя,  якія  прадыктуе  рынак.
Мы  нагадваем:  апошні  тэрмін  прыватызацыі  жылля –  1 ліпеня  гэтага  года.  Іншай  магчымасці  атрымаць  ва ўласнасць  квадратныя  метры,  якімі  чалавек  карыстаецца,  можа  нават  і  ўсё  жыццё,  не  будзе.
Важна  ведаць
Некаторыя  катэгорыі  грамадзян  маюць  права  на  бязвыплатную  прыватызацыю  жылых  памяшканняў.  Да  іх  адносяцца:  інваліды  з  дзяцінства,  грама-дзяне,  якія пацярпелі  ад  аварыі  на  Чарнобыльскай  АЭС.  Таксама  ў  гэты  спіс  унесены  і  Героі  Савецкага  Саюза,  Героі  Беларусі, Героі  Сацыялістычнай  Працы,  кавалеры  ордэнаў  Айчыны,  Славы,  Працоўнай  Славы. Такім  грамадзянам  бязвыплатна  перадаецца  ва  ўласнасць  20  квадратных  метраў  агульнай  пло-шчы  кватэры,  а  таксама  па  20  квадратных  метраў  такой  пло-шчы  на  кожнага,  непрацаздольнага  непрацуючага  члена  сям’і,  хто  пражывае  разам з імі.   Калі  плошча  ўсей  прыватызаванай  кватэры  перавышае   памеры  плошчы,  якая  перадаецца  бязвыплатна,  то  астатняя  яе  частка  аплачваецца  ў агульным  парадку.
Майце  на  ўвазе
– Для  падачы  заявы  на  прыватызацыю  кватэры  трэба  звярнуцца  ва  УКП  “Жылкамгас”  або  ў  тую  арганізацыю  ці  гаспадарку,  на  балансе  якой  знаходзіцца  жылое  памяшканне,  і  сабраць  пакет  дакументаў:  даведкі  аб  складзе  сям’і,  аб  тэхнічных  характарыстыках  ізаляванага  жылога  памяшкання і іншае.
– Заява  на  прыватызацыю  кватэры  афармляецца  пасля  прад’яўлення  пашпартоў або  іншых  дакументаў,  якія  сведчаць  асобу,  а  таксама  натарыяльна  завераныя  пісьмовыя  згоды  адсутных  пры  падачы  заявы  грамадзян.
– Прыватызацыя  афармляецца  пасля наведвання  аддзела  эканомікі  райвыканкама,  натарыяльнай  канторы,  аддзела  па  дзяржаўнай рэгістрацыі  і  зямельнаму  кадастру,  дзе  і  афармляецца  сам  дагавор  прыватызацыі  і  пераход  жылля  ва  ўласнасць.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость района

1 мая 2024
Официально

«Работать надо по-военному, день и ночь». Александр Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

1 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024