ПАКУЛЬ Б’ЕЦЦА СЭРЦА, ЁН БУДЗЕ СЛУЖЫЦЬ АЙЧЫНЕ

Пытанне  «Хто  мы  і  адкуль»,  канешне ж,  вельмі  хвалюе  ўсіх  нас.  Беларусь  і Расію  звязваюць  не  толькі  агульная  гістарычная  і  культурная  спадчына,  але  і  мільёны  людскіх  лёсаў.
Яскравы  прыклад  таму  клічаўлянін  Михаіл  Уладзіміравіч  АРЦІМОВІЧ.  Чалавек  ён  вайсковы,  але  прафесія  ў  яго  самая  мірная – інжынер-будаўнік.  Любая  прафесія  мае  сваю  спецыфіку  і,  адпаведна,  прад’яўляе  асаблівыя  патрабаванні  да  чалавека,  які  абраў  яе.
Адукацыю  атрымаў  у  Ленінградскім  вышэйшым  ваенна-інжынерным  вучылішчы. З  той  пары  ўсё  жыццё  сумяшчае  прафесійную  дзейнасць  ваеннаслужачага  з  усімі  спецыфічнымі  патрабаваннямі  да  вайскоўца  і  працу  спецыяліста  інжынернага  профілю,  дзе  важным  кірункам  з’яўляецца  работа  з  людзьмі.
За  некалькі  дзесяцігоддзяў  стаў  высокакласным  спецыялістам  і  дасканала  разбіраецца  ў  тонкасцях  і  дэталях  камунальнай  і  эксплуатацыйнай  гаспадаркі, як  цывільнай,  так  і  вайсковай.
У  прафесіі  ваеннага  інжынера  не  існуе  дробязей.  Зразумеў  гэта  з  самага  пачатку,  калі  зусім  яшчэ  юным  лейтэнантам  прыехаў   у    гарнізон  горада  Кушка.
І  тут  да  месца  будзе  дабавіць,  што  за  сваю  больш  як  стогадовую  гісторыю  Кушцы  выпала  місія  спачатку  быць  самай  паўднёвай  кропкай  Расійскай  Імперыі,  затым – Савецкага  Саюза,  а  цяпер  гэта  паўднёвы  фарпост  незалежнай  Туркменскай  дзяржавы.  На  працягу  ўсяго  гэтага  часу  нязменнымі  засталіся  для  гэтага  населенага  пункта  функцыі  ваеннага  горада,  горада-пагранічніка.  І  як  бы  не  мянялася  геапалітычная  сітуацыя,  у  асноўнага  насельніцтва  Кушкі – людзей  у  вайсковай  форме – заўсёды  адна  і  тая  ж  праца – зямлю  сваю  абараняць.
З  усіх  бакоў  добра  відаць  устаноўлены  на  усіх  бакоў  добра  відаць  устаноўлены  на  самай  высокай  сопцы  над  Кушкай    10-мятровы  каменны  крыж.  З’явіўся  ён  тут  у  1913  годзе  з  нагоды  300-годдзя  царскага  дома  Раманавых.  У  зямлі  пад  крыжам  вялікая  часоўня,  на  сценах  якой  яшчэ  чытаюцца  надпісы,  пакінутыя  салдатамі  пачатку  мінулага  веку.  Такіх  крыжоў,  заказаных  і  ўзведзеных  па  адзіным  праекце,  было  ўсяго  чатыры – па  адным  на  чатыры  самыя  крайнія  кропкі    Расійскай  Імперыі. З  гісторыі  вядома,  што  Кушка  сваю  назву  атрымала  ад  украінскага  слова, якое  абазначала  футляр,  у  якім  касцы  насілі  свае  тачыльныя  камні.
Туркменскую  ваенную  акругу  выбраў  сам,  яшчэ  з  дзяцінства  марыў  на  свае  вочы  пабачыць  Ферганскую  даліну,  якую  за  яе  багацці  і  жывапіснасць  называюць  жамчужынай  Цэнтральнай  Азіі,  пакаштаваць  дзіковінныя  фрукты,  пагрэцца  на  азіяцкім  сонейку.
Гады  яго  станаўлення  прыйшліся  на  канец  70-х,  службу ў  ваенным  гарнізоне  ў  хуткім  часе  прыйшлося  сумяшчаць з  пастаяннымі  камандзіроўкамі  ў Афганістан,  дзе  неабходна  было  будаваць  ваенныя  гарадкі  і  ствараць  інфраструктуру  са  зручнасцямі  і  камунікацыямі.  Міхаіл  Уладзіміравіч  не  па  чутках  ведае  ўсё  аб  знаходжанні  абмежаванага  ваеннага  кантынгенту  ў  Афганістане,  аб  душманах  і  сусветнай  палітыцы.
А  паколькі  ён  вельмі  цікавы  суразмоўца,  шмат  дзе  пажыў,  то  пагутарыць  з  ім  на  любую  тэму  даволі  карысна.                      5  гадоў  службы  ў  Кушцы  не  прайшлі  бясследна.  Яго  характар  загартоўваўся  на  ахопленай  вайной  зямлі  Афгана,  там  жа  атрымаў  азы  прафесійнага  майстэрства.  Такія  якасці  як  працавітасць,  засяроджанасць,  акуратнасць,  дакладнасць,  увага  і  павага  да  людзей,  добрасумленнасць  сталі  нормай  яго  жыцця.
Пасля  Кушкі  быў  запрошаны  на  выкладчыцкую  пасаду  ў  альма-матэр,  але  ў  хуткім  часе  зразумеў,  што  больш  падабаецца  практычнае  прымяненне  ведаў,  а  таму  наступным  месцам  службы  стала  Украiна – Жытомiр,  Хмяльнiцкi,  Вiннiца,  Кіеў.  Сям’я  жыла  ў  Вінніцы,  дочкі  Вераніка  і  Юля  вучыліся  ў  школе,  а  ён,  як  заўсёды,  у  камандзіроўках.  Быў  заняты  на будоўлі  новых  гарнізонаў  і  па-лігонаў  пад  Данецкам,  Луганскам,   Харкавам  для  дыслакацыі  ваенных  часцей,  выведзеных  з  Германіі,  Чэхаславакіі,  Венгрыі.
Калі  ў  Спітаку  здарылася  трагедыя – магутны  землятрус —  спатрэбіліся  вялікія  сілы,  каб  аднавіць  ушчэнт  разбураныя  гарады  і  малыя  населеныя  пункты.  У  ліку  тых,  хто  нанова  адбудоўваў   армянскія  гарады,  былі  і  вайскоўцы.  Міхаіл  Уладзіміравіч  працаваў  на  будаўніцтве  вайсковых  i цывiльных аб’ектаў  у  Кіравакане,  у тым лiку, i на  будаўніцтве  школы-дзесяцiгодкi, а  такую ж  школу  ў  Ленінакане  ўзводзілі  англічане.  “Кіраваў  англійскай  будоўляй  вельмі  дасведчаны  чалавек, сапраўдны английскi лорд,  –   расказвае  Міхаіл  Уладзіміравіч.  — Мы з  iм  пазнаёмiлiся  i даволi часта бывалi  адзiн у другога на будаўнiчай пляцоўцы. Напярэдадні  здачы  аб’екта,  на  ўрачыстую цырымонію  была  запрошана  сама  прэм’ер-міністр  Вялiкабрытанii,  а  ў  англiчан  застопарыліся  работы  з-за  адсутнасці  водазабеспячэння.  Вось  яны  і  звярнуліся  за  дапамогай  да  нас,  вайсковых будаўнiкоў”.  Міхаіл  Уладзіміравіч  узяўся  вырашыць  гэту  праблему  і  бліскуча  з  ёй  справіўся.  За гэта ён,  як  адзiн  з  лепшых  рускіх  спецыялістаў,  быў  прадстаўлены  самой  “жалезнай  ледзі”.  Аўдыенцыя  з  Маргарэт  Тэтчар  стала  адной  з  самых  запамінальных  падзей  гэтага  перыяду  яго  жыцця,  а  моцны  поціск  яе  далікатнай рукі  запомніў  назаўсёды.
Жыццёвыя  перакрыжаванні  ўвесь  час  зводзiлi  яго  з  цікавымі  людзьмі,  сярод  іх  і  даволі  вядомыя  асобы,  такія  як  генералы  А. Лебедзь, Б. Громаў, П. Грачоў,  А. Руцкой,  Ю. Шаталін.  Займаючы пасаду губернатара Краснаярскага края, А. I. Лебедзь  нават запрашаў  яго  ў склад  ураду,  на  высокую  пасаду  ў  мiнiстэрстве.  Гэта  запрашэнне  на  фірменным  бланку  з  аўтографам губернатара  цяпер  вісіць  у  рамцы  над  рабочым сталом  Міхаіла  Уладзіміравіча, як  сімвал  памяці  і  знак  прызнання  прафесіяналізму.
Пасля  Кіева  лёс  закінуў  яго на ўзбярэжжа Арктыкі.  Служыў у складзе  Паўночнага Флота  Савецкага  Саюза,  а  потым  Расіі.  Дэмабілізаваўся  з  пасады  начальніка  мантажнага  ўпраўлення  Паўночнага  Флота.
Пасля  выхаду  на  пенсію  сям’я “асела”  ў  горадзе  юнацтва  Санкт- Пецярбургу.  А  ён  па-ранейшаму  ў  камандзіроўках.  Зараз працуе  ў  Севераморску.  Яго  веды,  вопыт  вельмі  запатрабаваныя  Міністэрствам  абароны  і  Ваенна-марскім  флотам  Расіі.  І  пакуль  б’ецца  сэрца,  пакуль  ёсць  сілы,  ён  будзе  служыць  Айчыне.
На    малой  радзіме  ён  таксама  часты  госць.  Нягледзячы  на  вялікую  адлегласць, пры  любой  магчымасці  мчыць  да  матулi.  З  задавальненнем  сустракаецца  са  школьнымі  сябрамі,  роднымі  і  наталяе  душу  непаўторным  водарам  клічаўскіх  лясоў.
Падпалкоўнік  М. У. Арцімовіч  адзначаны  некалькiмi  дзяржаўнымі  ўзнагародамі  Расіі, самымi  важнымi  з  iх  лiчыць  медаль  “За  баявыя  заслугі”  і  знак  “Выдатнік   ваеннага будаўніцтва”.

Аліна СУДНІК.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024