ТВАЕ КРАСАЧКІ, МАЦІ-БЕЛАРУСЬ!

Дзеці – будучыня  кожнай  краіны,  кожнай  сям’і.  Гэта  красачкі  нашага  жыцця.  А  колькі  такіх  яркіх  кветачак  у  вянку  талентаў  Клічаўшчыны – не  злічыць!  Галоўнае  –  заўважыць  здольнасці  дзіцяці,  развіць  іх,  і  тады  ўспыхне  новая  “зорачка”   пад  покрывам  Муз.
ДУА  “Дзіцячая  школа  мастацтваў  горада  Клічава” – старэйшая  музычная  навучальная  ўстанова  раёна.  Адсюль  пуцёўку  ў  жыццё  атрымалі  ўжо  сотні   людзей,  якія  звязалі  прафесійна  свой  лёс  з  культурай  і  мастацтвам.  Добрыя  традыцыі  працягваюць  сённяшнія  юныя  таленты.  Радуе,  што   заўсёды  ёсць    новыя  падставы   для  гонару   іх  поспехамі.
Так,  напачатку  чэрвеня  Дар’я  Акуліч,  вучаніца  5  класа  школы  мастацтваў  па  класе  ўдарных  інструментаў,   стала  лаўрэатам  ІІ  ступені  2-га  рэспубліканскага  фестывалю-конкурсу  дзіцячага  мастацтва  “ЛьВёнак”  (Лідскі  вянок -2015).   Яна  выступала  ў  сярэдняй  узроставай  групе   ўдзельнікаў  у  намінацыі  “Сольнае  выканальніцтва”  (ударныя  інструменты).  Выконвала  конкурсныя  творы  на  двух  музычных  інструмен-           тах – ксілафоне  і  малым  барабане.  Паводле   рашэння  журы  пад  старшынствам  А.Н.  Карацеева,  прафесара  кафедры  духавой  музыкі  Беларускага  ўніверсітэта  культуры  і  мастацтва,  яна  ўзнагароджана  дыпломам  адпаведнай  ступені  “за  якасны  ўзровень  канцэртнай  праграмы  і  развіццё  нацыянальных  традыцый  музычнага  мастацтва  Беларусі”.  Дыпломамі  за  высокае  педагагічнае  майстэрства  і  высокае  канцэртмайстарскае  майстэрства,  а  таксама  за  развіццё  нацыянальных  традыцый  музычнага  мастацтва  Беларусі  ўзнагароджаны  адпаведна  яе  настаўнік  Руслан  Хрыставы  і  канцэртмайстар  Юлія  Вароніч,  якія  падрыхтавалі  лаўрэата  конкурсу.
Патрэбна  адзначыць,  што  для  Дар’і  гэта  не  першая  значная  перамога. Яшчэ  ў  9-гадовым  узросце  яна  стала  ўладальніцай  Гран-пры  аднаго  з  рэгіянальных   музычных  конкурсаў  юных  выканаўцаў  на  духавых  і  ўдарных  інструментах.  Праз  год  яна  заняла  1-е  месца   ў  абласным  музычным  конкурсе.
У  красавіку  гэтага  года  Дар’я  Акуліч  удзельнічала  ў  XVІ  адкрытым  абласным  конкурсе   маладых  выканаўцаў  на  духавых  і  ўдарных  інструментах  памяці  заслужанага  работніка  культуры  Рэспублікі  Беларусь  Івана Янкоўскага  “Залатая  труба”,  які  адбыўся ў  г.  Стаўбцы  Мінскай  вобласці.   Дабіцца  поспеху  на  гэтым  прэстыжным  конкурсе   было  надзвычай  цяжка,  бо  за   перамогу  тут   спаборнічалі     160  юных  музыкантаў  з  Беларусі  і  Расіі.   Журы  ўзначальваў  прафесар  Маскоўскага  інстытута  ваенных  дырыжораў  О. В. Лебядзінскі,  а  ў  складзе  яго былі  вядучыя  дзеячы  культуры  і  мастацтва    Беларусі,  Расіі,  Бельгіі,  Польшчы.   Дар’я  выступіла  выдатна – заваявала  званне  лаўрэата  ІІ  ступені  ў  намінацыі  “Ударныя  інструменты”!
Істотна: дасягнуць  такога  высокага  выканальніцкага  ўзроўню  дазваляюць  Дар’і  не  толькі  яе  здольнасці,  любоў  да  музыкі,  надзвычайная  працаздольнасць, добрыя  настаўнікі,  але  і  наяўнасць  у  школе  якасных  прафесійных  ударных  музычных  інструментаў.   Заняткі  дзяцей,  а  таксама  іх  выступленні  на  конкурсах  ідуць  на  ксілафоне  амерыканскай  фірмы  “Musser”,  коштам  каля  60  мільёнаў  рублёў,  малым  барабане  “Sonar”,  таксама  не  танным.  Для  музыкантаў  добрыя  інструменты – аснова   поспеху.
Нямала  ў  школе   і  “зорачак”  вакалу.  Сярод  іх  і  сёстры  Баранавы,  Вікторыя  і  Хрысціна,  абедзве   ўлюбёныя  ў  песню.

Вікторыя Баранава

Гледачам  здаецца,  што  і  раслі   яны  на  сцэне.  Толькі  зараз  гэта  ўжо  не   мілыя   малышы,  а  юныя  спявачкі,  якія  важка  заяўляюць  аб  сабе  на  фестывалях  і  конкурсах  розных  узроўняў.  Важны  факт:  аб  творчым,  эстэтычным   развіцці  дзяўчынак  у  першую  чаргу  клапоціцца  іх  маці,  Таццяна  Васільеўна,  загадчыца  дзіцячай  бібліятэкі,  якая  прывіла  ім  з  маленства  любоў  да  чытання,  ведаў,  мастацтва.  Нездарма  Хрысціна з’яўляецца  выдатніцай  вучобы, сёлета  заняла  1-е  месца  ў  раёне  на  алімпіядзе  па  рускай  мове  і   2-е – па  беларускай  мове.  Дарэчы,  жыве    цяпер  сям’я  ў  Клічаве,  але  сёстры  працягваюць  вучобу  ў  Дзмітраўскай  СШ.     З  першага  класа  наведваюць  яны   і   Дзмітраўскі  філіял  ДУА  “Дзіцячая  школа  мастацтваў  г.  Клічава”.  Абедзве  займаюцца   на  аддзяленні  “Народная  творчасць”  у   Наталлі  Коктыш,  з’яўляюцца  ўдзельніцамі  ўзорнага  фальклорнага  гурта  “Купалачка”.  Але  робяць  пад  яе  кіраўніцтвам   і  сольную  карьеру.
Так,  у  сёлетнім  красавіку  9-гадовая   Вікторыя  стала  лаўрэатам   ІX  Міжнароднага  фестывалю  юных  талентаў  “Зямля  пад  белымі  крыламі”  (г. Мозыр),  удзельнічала  ў  яго  ўрачыстым  адкрыцці,  заключным гала-канцэрце. У  конкурсным  выступленні  яе былі беларуская  і  руская  народныя  песні.   Узнагароджана  Вікторыя  спецыяльным  дыпломам  “За  любоў  да  народнай  песні”,  а  таксама  каштоўным  падарункам – музычным  цэнтрам  – мікрасістэмай   LG.
Крыху  пазней   з  бела-рускай  народнай  песняй  “Прыляцелі  куры”  Вікторыя  стала  лаўрэатам  І  ступені   ў  адной  з  намінацый   конкурсу  “Клічаўская  зорачка”  і  ўдзельнічала  ў  гала-канцэрце  на  свяце,  прысвечаным  Міжнароднаму  дню  абароны  дзяцей.
Вясною  гэтага  года  Вікторыя  як  салістка-вакалістка,  як  і  сяброўкі  па “Купалачцы”,   прайшла  кастынг  рэспубліканскага

Хрысціна Баранава

інклюзіўнага  фестывалю-конкурсу  “Пад  Крыламі  Арыона”,  а ў  сярэдзіне  чэрвеня  ўдзельнічала    ў  яго  рэспубліканскім  адборачным  туры.  Вынікі  падводзяцца.
12-гадовая  Хрысціна —  выпускніца  школы  мастацтваў. Разам  з  “Купалачкай”  удзельнічала  ў  канцэртах,  многіх  абласных,  рэспубліканскіх,  міжнародных  конкурсах  і  фестывалях,  пабывала  з  творчымі  паездкамі  і  ў  Балгарыі,  і   Латвіі.   Яна – адзіная  прадстаўніца  Клічаўшчыны,  якая  прайшла  конкурсны  адбор  і  ўдзельнічала  ў  нядаўнім  юбілейным  XV  Міжнародным  фестывалі  дзіцячай  творчасці  “Залатая  пчолка”  ў  Клімавічах,  які  сабраў   каля  1000  дзяцей – удзельнікаў  з  12  краін  свету.  На   суд  журы  фестывалю  наша  юная  спявачка  прадставіла   песню  “Правяду  русалку”  (акапэльна) з  купальскага  цыкла  і  беларускую  народную  песню  ў  апрацоўцы   “Ляцеў  чыжык”  і  стала  дыпламанткай  конкурсу.
Хрысціне  выпаў  гонар  быць  і  адзінай  прадстаўніцай  Беларусі  ў  парадзе  прадстаўнікоў  дэлегацый  краін-удзельніц.  Дарэчы,  апранута  дзяўчынка  была  ў  нацыянальны строй – канцэртны  касцюм  “Купалачкі”!  Удзельнічала  яна  і  ва  ўрачыстасцях  адкрыцця  свята,  рабоце   тэматычнай  пляцоўкі,  прысвечанай  70-годдзю  Перамогі,  цырымоніі  ўскладання  вянкоў  і  кветак  да  помнікаў.  Прызнаецца,  што  ўдзел  у  сёлетнім  фестывалі  быў  для  яе  пачэсным  і  пакінуў  у   душы  незабыўныя  ўражанні.
Аповед  аб  юных  талентах  Клічаўскай  зямлі  можна  было  працягваць.  Аб  іх  пастаянна  расказваем  на   старонках  раённай  газеты.  Але  зараз  хачу  сказаць  і  аб  іншым. Недзе  я  прачытала,  што  аб  велічы  краіны  мяркуюць  па  адносінах  дзяржавы  да  старых  і  дзяцей.  Улічваючы  той  клопат,  які  праяўляе  дзяржава  ў  адносінах да  гэтых  катэгорый  грамадзян,  можна  з  упэўненасцю  сцвяр-джаць,  што  ў  нашай  краіны  вялікая  будучыня.

Ніна   ІЗОХ.

Последние новости

Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024