Няхай пануе мір на планеце і смяюцца дзеці

У  нядзелю  ў    рамках  святкавання  Дня  абароны  дзяцей   у  гарадскім  парку  прайшло   маштабнае  свята  “Прывітанне,  лета!”.  Яно  прызвана  ўмацаваць  каштоўнасць  і  значнасць  моцнай  дружнай  сям’і  і  шчаслівага  дзяцінства,  і  штогод  радуе  клічаўлян  і  гасцей  горада.

Асаблівае  месца  ў   свяце  заняў традыцыйны,  праводзіцца  ўжо  чацвёрты  год, любімы  клічаўлянамі   раённы  конкурс  “Парад  дзіцячых  калясак”,  арганізатарамі  якога  з’яўляюцца  раённы  выканаўчы  камітэт  і  яго  структурныя падраздзяленні:  аддзел  ідэалагічнай  работы,  культуры  і  па  справах  моладзі,  ад-дзел  адукацыі,  спорту  і турызму.  І  сёлета людзі  не  былі  расчараваныя,  бо  арганізатары  і  ўдзельнікі  пастараліся  па-добраму  здзівіць  і  ўразіць,  падрыхтавалі  сапраўднае маляўнічае   шоу.
Адчувалася,  што  кожная  без  выключэння  сем’я – удзельніца,  а  іх  было  11,  грунтоўна  рыхтавалася  да  выступлення  і  творчай  абароны, прычым  дапамагалі  ім  не  толькі  родныя,  а  нават  і  калегі.  І  кожная  сям’я  праявіла  палёт  фантазіі,  творчасці, вынаходніцтва, бязмежны  акіян  пяшчоты  да  малышоў, са-праўды  пакарыла  сэрцы   гледачоў.  Напрыклад,  сям’я  Іваніцкіх  падрыхтавала каляску “Мядовая  краіна”,  Максімавых – “Майдадыр”,   Грузд –  “Трактар  “Яраславец”,  Вашчыла – “Індыйскі  вігвам”  і  г.д.   Журы  было  цяжка  вызначыць  пераможцу, бо  многія  былі   годныя  гэтага  звання,   але  ў  конкурсе  ён  заўсёды  толькі  адзін.
І  вось  гучаць  урачыстыя  фанфары.  Гран-пры  конкурсу  і  галоўны  прыз – мяккая  цацка   ружовы  слонік  –   прысуджаецца  калясцы  “Лялька  Ксюша”  сям’і   Дар’і  і  Аляксандра  Лызо.  Кожная  сям’я – канкурсантка  прызнаецца  пераможцай  у  намінацыях.  Так,  у  намінацыі    “Шчасця  шмат  не  бывае” – каляска  “Рамонак”  сям’і Казінец, у  намінацыях “Каляска – карнавал” – каляска  “Анёл”  сям’і  Храпко,  “Гістарычны  эцюд” – каляска  “Піянерыя”  сям’і Дубавіцкіх,  у  намінацыях  “Каляска-казка” – каляска “Цар  звяроў”  сям’і Кушнер, “Сюрпрыз” – каляска  “Каралева” сям,і  Губанавых. У  намінацыі  “Прыз  сімпатый  гледачоў”  перамагла  каляска  “Кветкавая  паляна”  сям’і  Федаровіч.  Кожная  сям’я – канкурсантка  атрымала  падарункі  ад  раённага  выканаўчага  камітэта,  спецыяльныя   прызы  ад  спонсараў  мерапрыемства: ААТ  “Клічаўскія  Бытпаслугі”,  вытворчага  аддзела  і  ўчастка  грамадскага  харчавання  раённага  спажывецкага  таварыства.
Аматараў мастацтва,  песні,  музыкі  сабраў гала-канцэрт  удзельнікаў  адкрытага  дзіцячага  конкурсу  творчага  майстэрства  “Клічаўская  зорачка”,  у  час  якога  адбылося  і  ўрачыстае  ўзнагароджванне  яго  пераможцаў  у  розных  намінацыях.
Малых  і  дарослых  запрашаў  дзіцячы  гарадок  “Шчаслівае  дзяцінства”,  у  якім  працавалі  пляцоўкі  “Доўгая  каса – дзявочая  краса”, “Дзіцячы  бодзі-арт”,  тэрыторыя  здароўя,  ішла  конкурсна-забаўляльная  праграма  для  дзяцей  “Забавы  лета”.  Цікавую  праграму  прапанавалі  раённая  і  дзіцячая  бібліятэкі,  у  якой  былі  прадстаўленне  лялечнага  тэатра,  і  фота  на  памяць  “Стань  героем  казкі”,  і  іншае.  Малечу  ўсіх  узростаў  сабраў конкурс  мыльных  пузыроў,  працавалі  “Кірмаш  салодкасцей”,  “Алея  рамёстваў”,  творчая майстэрня  “Вясёлка  творчасці”,  розныя  атракцыёны  і  г.д.  
Прайшлі  і акцыі,  дэманстрацыя  спецсродкаў,  паказальныя  выступленні  супрацоўнікаў  раённага  аддзела  ўнутраных  спраў  райвыканкама  і  раённага  аддзела  па  надзвычайных  сітуацыях.  Асабліва  гледачоў  уразілі  моманты  выступлення  кінолага  і  службовага  сабакі  па  затрыманні  ўмоўнага  злачынцы, а  яшчэ тушэнне  ачага  ўзгарання  выратавальнікамі,  магчымасці  сучаснай   спецтэхнікі.
Сотні  гледачоў  сёлетняга  свята  былі  задаволены  маляўнічай  і  вясёлай  палітрай   мерапрыемства.  Здавалася  і  сама  прырода   ўторыла  сямейнаму  шчасцю,  усміхалася  з    бяздоннага  блакітнага  неба  яркім  сонейкам.   Над  усім  вітаў  пазітыўны  настрой,  ды  яно  і  зразумела.  Пачаліся  школьныя  канікулы,  сезон  адпачынку.  Прывітанне,  лета!

Ніна  Ізох.
Фота  аўтара.

 

 

 

 


Последние новости

РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
ВНС-2024

Олег Дьяченко об участии в ВНС

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024