ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ РАБОТЫ ВА ЎМОВАХ КАНКУРЭНЦЫІ

Абласны  семінар-нарада  адбыўся  днямі  ў  раённым  спажывецкім  таварыстве.  На  ім падведзены  вынікі  работы  галіны  за  4  месяцы  2015 года.

У  нарадзе  бралі  ўдзел  С. Г. Шчэрбіч,  намеснік  старшыні  праўлення  аблспажыўсаюза,   В. І. Ворахаў,  старшыня  раённага  спажывецкага  таварыства,   А. Ю. Палавікоў,  намеснік  старшыні  райвыканкама  па  экано-міцы,  намеснікі  старшыняў  праўленняў  раённых  спажывецкіх  таварыстваў  па  гандлі  і  грамадскім  харчаванні,  начальнікі  аддзелаў  і  ўчасткаў  грамадскага  харчавання,  дырэктары  гандлёвых  унітарных  прад-прыемстваў  і  іх  намеснікі  па  грамадскім  харчаванні.
Удзельнікаў  семінара  павітаў  Віктар  Іванавіч  Ворахаў,  старшыня  праўлення  раённага  спажывецкага  таварыства,   і  расказаў  аб  асноўных  накірунках  дзейнасці  арганізацыі,  якую  ён  узначальвае,  засяродзіў  увагу  на  выкананні  асноўных  прагнозных  эканамічных  паказчыкаў,  пазнаёміў  з  праграмай  мерапрыемства.
Пачалася  работа  нарады  з  наведвання  міні-кафэ  “Журавінка”.  Перад  гасцямі  выступіла  Наталля  Мікалаеўна  Храмянок, начальнік  аддзела  грамадскага  харчавання,    і  азнаёміла  прысутных з  арганізацыяй  работы  вузкаспецыялізаванага  харчовага  аб’екта,  расказала  аб  рабоце  па  папярэдніх  заказах  і  аказанні  паслуг  насельніцтву. Затым  яна  запрасіла  гасцей  прадэгусціраваць  фірменную  піцу  і  закускі  да  піва.
Ва  ўніверсаме  “Родны  кут”  гасцей  чакалі,  таму  была  прадстаўлена  не  толькі  палетная  выкладка  тавараў  з  прымяненнем  правілаў  мерчэндайзінга,  правядзеннем  акцый  і  рэалізацыяй  прадукцыі  сістэмы  Бел-каапсаюза,  а  і  вынасны  гандаль  садавінай  і  гароднінай.  Гасцей  цікавіў  АВС-аналіз,  таму  загадчыца  магазіна  Людміла  Макараўна  Журава  падрабязна  спынілася  на  гэтым  аспекце  работы  гандлёвай  кропкі.  Мясцовыя  кандытары  і  хлебапёкі  не  прамінулі  магчымасці  паказаць  сябе  і  тавар  і  арганізавалі  выставу-дэгустацыю  ўласнай  прадукцыі.
Жана  Леанідаўна  Курко,  намеснік  старшыні  праўлення  райста  па  гандлі,  засяродзіла  ўвагу  прысутных  на  рабоце  аддзела па  продажы  прадукцыі,  вырабленай  на  аб’ектах  грамадскага  харчавання,  а  гэта – фарш,  дробнакусковыя  і  сечаныя  паўфабрыкаты,  галубцы,  каўбаскі,  блінцы,  хлебабулачныя  і  кандытарскія  вырабы.
Затым  гасцей  запрасілі  наведаць  летняе  міні-кафэ,  дзе  на  практыцы  паказалі,  як  арганізавана  яго  работа.   У  прысутнасці   наведвальнікаў  прыгатавалі  каўбаскі-грыль  і  шашлыкі, абмеркавалі  некаторыя  асаблівасці  па  выкананні  асноўных  патрабаванняў  да  арганізацыі  дробнага  рознічнага  гандлю.
Ніна  Мікалаеўна  Веракса,  начальнік  аддзела  гандлю  прамысловымі  таварамі,  азнаёміла  ўдзельнікаў  нарады  з  работай  аддзела  ўнівермага  “Дзіцячы  свет”,  расказала,  як  арганізоўваецца  вынасны  гандаль   прамысловымі   і  сезоннымі  таварамі.
У  магазіне  “Мясная  лаўка”  асноўная   ўвага  была  ўдзелена  спецыфіцы  работы  з  пастаў-шчыкамі,  рэалізацыі  насельніцтву  мясной  прадукцыі  не  толькі  глыбокай  замарозкі,  а  і  свежай,  ахалоджанай.  Магілёўскі  мясакамбінат  прапанаваў  наведвальнікам  магазіна  дэгустацыю  прадукцыі,  цэны  на  якую  зніжаны  на  10,  а  то  і  20  працэнтаў.
Апошнім  аб’ектам  агляду   удзельнікамі   нарады  быў  магазін  аграгарадка  Арэхаўка. Тут  акрамя  знаёмства  з  умовамі  і  спецыфікай  гандлю  змешанымі  таварамі,  госці  мелі  магчымасць  пакаштаваць  прадукцыю  Глыбоцкага  малочна-кансервавага  камбіната.  Прапанаваная  імі  дэгустацыя  малака  для  дыетычнага  і  дзіцячага  харчавання,  прыгатаванага  без  цукру,  на  аснове  стэвіі,  зацікавіла  многіх.
На  пленарным  пасяджэнні  з  дакладамі  “Аб  выніках  работы  гандлёвай  галіны ”,  “Аб  выніках  работы  галіны  грамадскага  харчавання ”  за  4  месяцы  2015  года  выступілі  Н. Л. Бекасава,  начальнік  упраўлення  гандлю,  і  І. Ф. Сабірава,  начальнік  аддзела  грамадскага  харчавання.  Былі  заслуханы  справаздачы  кіраўнікоў  аб  рабоце  і  прымаемых  імі  мерах  па  ўдасканаленні  эфектыўнай  працы  галіны.

Аліна  СУДНІК.
Фота  аўтара.

Последние новости

РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
ВНС-2024

Олег Дьяченко об участии в ВНС

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024