КЛІЧАЎСКАЯ МАСЛЕНІЦА НАРОД ЗБІРАЛА – ВЯСНУ ГУКАЛА

Нягледзячы  на  тое,  што  ноччу  ішоў  дождж  і  змыў  рэшткі  снегу,  свята  провадаў  Зімы  і  сустрэчы  Вясны  атрымалася  вясёлым  і  гуллівым.   У  гарадскім  парку  сабралася  шмат  жадаючых  калі  не  прыняць  непасрэдны  ўдзел  у  забавах  ды  гульнях,  то  падзівіцца  на  святочныя   штукарствы  і  прыгоды.

На  імправізаванай  сцэне  вакальны  ансамбль  “Крыніца”  песняй  “Масленіца”  распачаў  святочную  праграму.   Весялілі  народ  скамарохі,  з  роллю  якіх  удала  справіліся  Лілія  Бакалава  і Крысціна  Калачова,  Зіма   (у  яе  ролі  выступіла Сняжана  Ачыновіч),  Кот-вястун  (Алена  Пятруша),  ролю  Бабы  Ягі  выканала  Тамара  Астроўская,  а    шчодрай  Масленіцы — Святлана  Кананенка.
Сваё майстэрства гледачам паказалі лепшыя фальклорныя  калектывы  “Суседзі”  і  “Прасніца”.    Адным словам, хто прыйшоў — не шкадаваў, разам з артыстамі Вясну вітаў, дадому  вярталіся не з пустымі  рукамі,  а  з  рознымі  прысмакамі  ды  цэлым  мехам  добрага  настрою,  які  бясплатна  прыдбалі,  калі  дзівіліся  на  смелых  ды  спрытных,  што  на  слуп  узбіраліся,  каб  завалодаць  наборам  для  гаспадыні,  чайным  сервізам,  фільтрам  для  вады.
Сваёй  усмешкай  прамяністай  і песняй  гожай  пагнала  Вясна  Зіму-халадуху,  абудзіла  крынічныя  сілы,  падаравала свой  добры  настрой  прыродзе  жывой,  а  гасцей  блінцамі  адарыла…  І  тыя прамаўлялі-клікалі  з  радасцю: “Вясна, вясна  прыгожая,  прыйдзі  з  радасцю,  з  вялікай  міласцю. З  ільном  высокім  ды  коранем  глыбокім,  з  дажджом  моцным  ды  хлебам  шчодрым!”
Зразумела,  самымі  шчаслівымі  на  свяце  былі  дзеці.  Яны  і  карагоды вадзілі  вакол  палаючага  пудзіла  Зімы,  і  загадкі  адгадвалі,  і ў  розныя  гульні,  у  тым  ліку  і  ў  “бой  пеўняў”,  гулялі   ды  спрытам  мераліся,   за  тое  і  пачастункі  мелі,  а  самыя  маленькія  з  асалодай  на  “Чмяльку”  каталіся.  А  паўдзельнічаць  у  конкурсе  частушак  было  шмат  жадаючых  і  сярод  малых,  і  сярод  сталых.  У  дарослых  была  мажлівасць  наведаць  гандлёвыя  палаткі,  тут  жа  прысесці  за  столікі  ды  паласавацца  смачнымі,  на  любы  густ  блінцамі,  шашлыкамі,  а  на  “Бабулінай  кухні”,  якую  заўсёды  адменна  ладзяць  супрацоўнікі  ўстаноў  культуры,  не  толькі  блінамі  з  пылу-жару  ды  гарбатай  з  меднага  самавара  на  вуголлях,  а  яшчэ  салам  ды  капустаў,  разнасоламі  ды  іншай  дамашняй  смакатой  пачаставацца.
Пакуль  іншыя  на  свята  любаваліся,  мне  пашанцавала  пра  некаторыя  асаблівасці  Масленіцы  даведацца.
Так,  Таццяна  Пятроўна  расказала:
– У  нашай  вёсцы  была  даволі  прыгожая  традыцыя — катанне  на  конях.  Моладзь  упрыгожвала   стужкамі,  кветкамі,  званочкамі  сані  і  збрую  каня,  а  то  і  параконку  запрагалі,  а  потым  з  песнямі  каталіся  па  наваколлі.
А  Андрэй  Маркавіч  успомніў,   што  раней  яркай  масленічнай  забавай  (зараз  яна  сышла  ў  нябыт)  была  «лядовая  карусель».   На  лёдзе  замацоўвалі  слуп,  да  яго  прыладжвалі  рэйку,  да  якой  потым  чаплялі  сані,  і  ездзілі  па  крузе.  Акрамя  таго,  было  распаўсюджана  катанне   на  каньках  і  з  горак.
Сяргей  Пятровіч  паведаміў,  што  абавязковы  элемент  Масленіцы — бліны — не  столькі  з’яўляюцца   сімвалам  Сонца,  як  прынята  меркаваць,  колькі  прызначаюцца  памерлым   як  найпершая  памінальная  страва.  Калі  на  Каляды  і  Дзяды  заўсёды  варыцца  куцця,  то  на  Масленіцу  пякуцца  менавіта  бліны.  Першы  блін  нашы  продкі  абавязкова  клалі  на  акно  або   на  камінок — месцы  традыцыйнай  камунікацыі  з  тым  светам.
— Гэта   свята  прыпадае  на  памежжа  зімы  і  вясны, — расказала  Жанна  Яўгенаўна  Ачыновіч,  кіраўнік  аматарскага  этнаграфічнага  аб,яднання  «Колагод». — Дарэчы,  да  нядаўняга  часу  ў  фалькларыстычнай  навуцы  ішла  палеміка:  Масленіца — вясновая  ўрачыстасць  ці  зімовая?  Кропку  ў  спрэчцы  паставілі  музыказнаўцы:  згодна  з  напевамі,  якія  суправаджаюць  масленічныя  песні,  гэта — вясновыя,  а  не  зімовыя  музычныя  творы.  Ідэя  пераходу  да  вясны,  фактычна  да  новага  сельскагаспадарчага  цыкла,  у  іх  вельмі  выразная.  Таму  на  Масленіцу  праводзіліся  рытуалы,  скіраваныя  на  забеспячэнне  багатага  новага  ўраджаю.
Тамара  Мікалаеўна  заўважыла,  што  “Провады Масленіцы”  ўразілі  асаблівай  весялосцю  і  добрым  настроем.  Менавіта  ёй  спадабалася,  што  захавалася  традыцыя  спальваць  пудзіла  Зімы.  Некалі  ў  вёсцы,  дзе  яна  нарадзілася,   усе,  хто  хацеў  пазбавіцца ад  старых  праблем,  хвароб  і  турбот,  неслі  старыя  рэчы, якія  таксама  спальвалі  на  гэтым  вогнішчы.
Вось  так  завяршыўся  масленічны  тыдзень  на  Клічаўшчыне. 

Аліна  СУДНІК.
Фота  аўтара.

 

Последние новости

Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024