Юныя даследчыкі
Харчаванню, асабліва дзіцячаму, удзяляецца шмат увагі. Усім зразумела, што яно павінна быць збалансаваным, свежапрыгатаваным і якасным.
Шасцікласнікі Дар’я Акуліч і Ілья Кісялёў пад кіраўніцтвам настаўніцы Марыі Ігараўны Жукавай правялі навукова-практычнае даследванне на тэму “Сняданак з’есці самому ці аддаць ворагу?”
У выніку працы над праблемным пытаннем і вывучэннем спецыяльнай літара-туры юныя даследчыкі прыйшлі да высновы, што снедаць трэба абавязкова. А з дапамогай анкет вы-светлілі, ці ўсе аднакласнікі прывыклі снедаць, чым часцей харчуюцца, што лю- бяць і ад якіх блюд адмаўляюцца.
Навуковая праца атрымалася змястоўнай і цікавай, а самае галоўнае – карыснай як самім даследчыкам, так і ўсім, перад кім яны выступалі.