Мы – за моцнае здароўе!

Каля  700  аграрыяў  Магілёўшчыны  23-25  студзеня  сустрэліся  ў  Клімавічах  на   V    абласной   зімняй  спартакіядзе,  удзельнікамі  якой  сталі   ўсе  раёны Магілёўшчыны,  холдынгі,  аб’яднанні,  арганізацыі  і  кіраўнікі  аграпрамысловага  комплексу.
На  тры  дні  механізатары,  жывёлаводы,  спецыялісты,  работнікі  перапрацоўчых  прад-прыемстваў  апранулі  спартыўную  форму  і  выйшлі  на  старты.  Кожная  з 28  каманд  па-спрабавала  свае  сілы  ў  індывідуальных  спаборніцтвах  і  камандным  заліку  ў  дартсе,  валейболе,  шашках,  гіравым  спорце,  плаванні,  перацягванні  каната,  кулявой  стральбе,  настольным  тэнісе.  У  поўным  сэнсе  зімняй  спартакіядай  спаборніцтвы  не  сталі,  бо   з-за  цёплага  надвор’я,  калі  замест гурбаў   снегу  цяклі   ручаі,  прыйшлося  адмяніць  лыжныя  гонкі  і  лыжную  эстафету.
Але,  як  адзначыў  удзельнік  нашай  каманды   Яўген  Кароткі  ў    інтэрв’ю  абласному  тэлебачанню  ў  час  урачыстасцей  адкрыцця  спартакіяды,  “у  прыроды  няма  дрэннага  надвор’я. Намаганні  спартсменаў,  як  заўсёды,  накіраваны  толькі  на  рэзультат”.
І  сапраўды,  змены  ў праграме  на  ход  спаборніцтваў  не  паўплывалі.  Клічаўляне    таксама  не  падвялі.  У  мінулагодняй  зімняй  абласной  спартакіядзе  ў   Мсціслаўлі   наша  каманда   заняла  толькі  16-е  месца,  зараз увайшла  ў  дзясятку  лепшых.  Вынік – 9-е  агульнакаманднае  месца.
І  на  гэты  раз  парадавалі   нашы  валейба-лісты.  На  працягу  ўсіх  шматлікіх  сустрэч  яны трымалі  высокую  планку  майстэрства,  прадэманстравалі  сыгранасць,  адзінства  каманды. Усіх  уразіла  вытрымка,  вынослівасць    валейбалістаў,  іх  воля  да  перамогі,  адданасць  спорту.  Ад  іх  гульні  ў  балельшчыкаў  адрэналін  у  крыві  проста зашкальваў,  прычым  не  толькі ва  ўдзельнікаў  зборнай  каманды  нашага  раёна,  але  і    добрай  часткі   спартсменаў  з  іншых  каманд  вобласці!  Бо  ў  сапраўдным спорце,  нягледзячы  на  саперніцтва,  павагу  выклікаюць  майстры!  Клічаўляне   прабіліся  ў  фінал  і  заваявалі  “бронзу”  спаборніцтваў!  Саступілі  толькі  мацнейшым  камандам – валейбалістам  са  Шклоўскага  раёна  і  зборнай  камандзе  УК  “Холдынг  “Магілёўводбуд”,  у  склад  якой  уваходзілі  і  работнікі  нашага  ААТ   “ПМК-89  Водбуд”.
“Бронзу”  ў  асабістым  заліку  па  настольным  тэнісе  заваяваў  выкладчык  дзяржаўнага  аграрна-тэхнічнага  каледжа  Андрэй  Яўгенавіч  Сяўбо.  Малайчына, так  трымаць!
Важкую  колькасць  ачкоў  у  агульную  скарбонку  каманды  дадаў   і  выкладчык  гэтай  установы   Сяргей  Георгіевіч  Сясьмей.  Ён  выступаў  у  гіравым  спорце  ў  катэгорыі  да  90  кілаграмаў  і  заняў  5-е  месца.
Гонар  раёна  ў  спаборніцтвах  па  шашках  адстойвала  самая  ўзроставая  ўдзельніца –  64-гадовая  Валянціна  Паўлаўна  Ісачкіна  з  Арэхаўкі. За  шашачнай  дошкай  яна  правяла  амаль  поўныя  два  дні!  Выйграла  безліч  партый  і  выйшла  ў  фінал!   Вынік – 5-е  месца.  Дарэчы,  у  раёне  і  за  яго  межамі  Валянціна  Паўлаўна  добра  вядомая  і  як  здатная  майстрыха-вышывальшчыца,  асноўныя  матывы  яе  работ –   праваслаўныя  іконы  і  храмы.
Рэзультатыўна  выступілі  на  спаборніцтвах  па  дартсе  ветурач  УКСП  “Саўгас  “Дабраволец”  Арцём  Ільін,  інжынер  па  тэхніцы  бяспекі  КСВК “Калгас  “Савецкая Беларусія”  Юлія  Лагаева.
Абласная  спартакіяда  стала  значнай  па-дзеяй  у  жыцці   работнікаў  АПК  вобласці. Усе    яе  спаборніцтвы  сталі  сімвалам  настойлівасці,  упэўненасці,  мэтанакіраванасці, вынослівасці,  сілы  волі, з’яднанасці  спартсменаў.  Яркімі,   незабыўнымі  фарбамі  запомняцца  маляўнічыя  ўрачыстасці  адкрыцця  і  закрыцця  спартакіяды,  узнагароджвання  пераможцаў.
Асабліва  хвалюючы  і  важны  момант –  перадача  сімвалічнага  агню  спартакіяды   гаспадарам   наступнай,  VI  абласной  летняй  спартакіяды.  Такога  гонару  ўдастоена  наша  клічаўская  зямля!  Да  пабачэння,  спартакіяда!  І  да  хуткай  сустрэчы!
Сяргей  Паўлавіч  Грашылаў, старшыня  раённага аб’яднання  прафсаюзаў:
–  Спартакіяда  работнікаў  АПК –  гэта  спаборніцтвы,  актыўны  адпачынак,  павышэнне  прэстыжу  спорту  на  прадпрыемствах,  прапаганда  здаровага  ладу жыцця.  Хацелася  б  выказаць  шчырую  ўдзячнасць  усім  удзельнікам  зборнай  каманды  раёна,  за  асабліва актыўны  ўдзел – работнікам  КСВК  “Калгас  “Радзіма”,  “Калгас  “Савецкая  Беларусія”,  УКСП  “Саўгас  “Дабраволец”,  УА  “Клічаўскі  дзяржаўны  аграрна-тэхнічны  каледж”,  за  актыўную  жыццёвую  пазіцыю  ў  спорце – інструктару  па  спорце  КСВК  “Калгас “Радзіма”  Я.В.  Кароткаму, С.Г.  Сясьмею,  А.Я.  Сяўбо,  трэнеру  А. В. Ляху    і  іншым.
Наша ўдзячнасць   і  прызнанне – сёлетнім  фундатарам  спаборніцтваў:  КСВК  ”Калгас  “Савецкая  Беларусія”,  СВУ  “Зарэчны”   ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас”.  Без  вашай  дапамогі  не  атрымалася  б  наша  паездка,  выступленне,  спартыўныя  здабыткі.
Глыбока  сімвалічны  факт,  што  VI  летняя  спартакіяда  ў  год  70-годдзя  Вялікай  Перамогі  пройдзе  на  клічаўскай зямлі.  Гэта  яшчэ  раз   падкрэслівае   той   вялікі  ўклад, які    ўнёс  наш  партызанскі  край  у   перамогу  над  нямецка-фашысцкімі  захопнікамі ў  гады  Вялікай  Айчыннай  вайны.
Мы  проста  абавязаны  зрабіць  усё  неабходнае,  каб  забяспечыць  належны  ўзровень   арганізацыі  і  правядзення  будучай  спарта-кіяды  ў  нашым   раёне.  Звяртаюся  да  кіраў-нікоў  усіх  раённых  службаў  з  просьбай  ужо  зараз  працаваць  над  стварэннем  належнай  матэрыяльна-тэхнічнай  базы  спаборніцтваў. Кіраўніцтву  сельгасарганізацый  неабходна стварыць  умовы  для  павышэння  спартыўнага  майстэрства  работнікаў  і  даць  ім  магчымасць  рэгулярна  трэніравацца. Хацелася  б  бачыць  сапраўдную  актыўнасць  і  зацікаўленасць  у  гэтай  справе  ўсіх  раённых  спартыўных  арганізацый  і  ўстаноў.
Да  нас  прыедуць   каля  700  спартсменаў  з  усіх  рэгіёнаў  вобласці,  і  нам  трэба  выглядаць  годна  па  ўсіх  пазіцыях!

Матэрыялы Ніны  Ізох.
Фота  Аляксандры  Пронькінай  (газета  “Зямля  і  людзі”), Алены  Ганчаровай.

Последние новости

Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024
Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024