Новыя старты юных тэнісістаў

Навагодні  асабісты  дзіцячы  турнір  па  настольным  тэнісе   стаў у  нашым  раёне  ўжо  добрай  традыцыяй.  Вось  і  сёлета  ў  ім   прынялі  ўдзел  больш  за  20  юных  тэнісістаў  2000  года  нараджэння   і  маладзей з  розных  школ  раёна.  Спаборніцтвы  праходзілі   згодна  рэйтынга  ўдзельнікаў,  па  алімпійскай  сістэме  (на  выбыццё).  Зноў  фаварыты  малой  ракеткі  Клічаўшчыны  бліснулі  сваім  майстэрствам.  Па  выніках  усіх  сустрэч  у  тройку  лідараў сярод  хлопчыкаў увайшлі:  Канстанцін  Чыжонак – 1-е  месца,  Максім  Петрушкевіч – 2-е,  Ілья  Павар – 3-е  месца (вучні  СШ №1  горада  Клічава).
Сярод  дзяўчынак  перамогу  заваявала  Аляксандра  Чыжонак  з  СШ №1.  На  другім  месцы – Аляксандра  Панцялеева  з  Максімавіцкай  СШ,  на  трэцім – Роза  Сар-кісьян  з  СШ №2  горада  Клічава.
Па  добрай традыцыі  ўсе  ўдзельнікі  такіх  раённых  навагодніх  турніраў  узнагароджваюцца  падарункамі – салодкасцямі  ад  фундатараў. Радасць  дзецям  сёлета падарылі:  раённае  спажывецкае  таварыства  (старшыня  праўлення  В.І.  Ворахаў),  УКП  “Жылкамгас” (дырэктар  В.М.  Язвінскі),  РКЦ № 23 у Клічаве філіяла ААТ “Аграпрамбанка” МАУ (упраўляючы С.М.  Старавойтаў),  прыватны  прадпрымальнік  А.М.  Тараканаў  і  іншыя.

*  *  *

Адбыўся  і  другі  тур  раённай  лігі  па  настольным  тэнісе  сярод  школ  раёна.  Спаборніцтвы  насілі   камандны  характар,  праходзілі  па  кругавой  сістэме  (кожны  гуляў  з  кожным).  Узрост  удзельнікаў – 2000  год  нараджэння  і  мала-дзей,  а   за   права  назвацца  лепшай  змагаліся  5  каманд:  Максімавіцкай  СШ,  Каўбчанскай  СШ,  СШ №2  горада  Клічава  і  дзве  каманды  СШ  №1.  На  жаль,  у  гэтым  турніры  па  аб’ектыўных  прычынах  не  ўдзельнічала  каманда  Запольскай  СШ – удзельнік  першага  тура  лігі.
Барацьба   за  лідарства   ў  гэтым  туры   была  не  жартоўная,  аб  чым  сведчаць  яго  вынікі.  Лаўры  перамогі  заваявалі  юныя  тэнісісты  каманды  №1  з  СШ №1  у  складзе  Канстанціна  Чыжонка,  Дзяніса  Мацюшонка,  Аляксандры  Чыжонак  і  Дзіяны  Каралёк (2007  год  нараджэння,  самая  малодшая  ўдзельніца  лігі).  Юныя  тэнісісты  Максімавіцкай   СШ  праявілі  вялікую  волю  да  перамогі,  паказалі  прыгожую  гульню,  з  трэцяй  ступенькі  п’едэстала  гонару  папярэдняга  тура  змаглі  падняцца  на  другую,  занялі  2-е  агульнакаманднае  месца!  Замыкае  тройку  лідараў  каманда  №2  СШ №1  у  скла-дзе  Максіма Петрушкевіча,  Ільі  Павара,  Анастасіі  Касцян,  Дар’і  Краўчанкі.

*  *  *

8-9 студзеня  адбылася  спартакіяда  дзіцяча-юнацкіх  спартыўных  школ  вобласці  сярод  тэнісістаў  2000  года  нараджэння  і  маладзей.  У  ім прымала  ўдзел  і  каманда  Клічаўскай  ДЮСШ,  а  іх  сапернікамі  былі  3  каманды  з  Ма-гілёва і  2 – з Бабруйску.
У  асабістым  заліку  сярод хлопчыкаў  на  старт  тут  выйшлі  14  ўдзельнікаў.  Па  выніках  усіх  сустрэч  лепшы  рэзультат  сярод  клічаўскіх  тэнісістаў   у  Максіма  Петрушкевіча – 4-е  асабістае  месца.
У  каманду   хлопчыкаў   Клічаўскай  ДЮСШ  уваходзілі  Канстанцін  Чыжонак,  Максім  Петрушкевіч,  Ілья  Павар.  Яны  занялі  4-е  агульнакаманднае  месца.
За  права  назвацца  лепшай  у  гэтым  турніры  спаборнічалі і 12  юных  тэнісістак  вобласці.   Удала правяла  ўсе  гульні  наша  спартсменка  Аляксандра  Чыжонак  (на  фота).  Яе  вынік  – серабро  спартакіяды!  Малайчына!  Віншуем!
Аднаго  кроку   да   прызавога  месца  не  хапіла  Аліне  Радзюкевіч,  яе  рэзультат – 4-е  месца.
Разам Аляксандра  і  Аліна   прадстаўлялі  каманду  Клічаўскай  ДЮСШ  і  сталі  ў  гэтай  спартакіядзе  бронзавымі  прызёрамі!  Так  трымаць!
Поспеху  вам,  юныя  спарт-смены  Клічаўшчыны,  удалых  стартаў  і  новых  перамог!

Ніна  ІЗОХ.

Последние новости

РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
ВНС-2024

Олег Дьяченко об участии в ВНС

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024