МЫ – СЛАВЯНЕ

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя свята прадугле-джвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Гэты дзень дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў, аддаць даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.
Дзень беларускага пісьменства ўзнік не стыхійна. У 1990  годзе  ва ўсім свеце шырока адзначалася 500-годдзе з дня нараджэння ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны. Асаблівыя ўрачыстасці разгарнуліся на Беларусі. Спасціжэннем і прапагандай духоўна-асветніцкай дзейнасці славутага земляка былі прасякнуты ўсе грамадскія і дзяржаўныя справы. Узрасла цяга да ведаў пра дакладную гісторыю сваёй зямлі, роднага краю, выспела патрэба вяртання да духоўных вытокаў.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Першае святкаванне адбылося ў старажытным горадзе Полацку, у якога багатыя культурныя традыцыі. Гэта радзіма нашых асветнікаў – святой Еўфрасінні, апякункі зямлі беларускай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, царкоўнага дзеяча, літаратара і педагога. Тут дзейнічае Музей гісторыі кніга-друкавання. Потым сталіцамі свята былі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі.  Быхаў.
XXІ Дзень беларускага пісьменства ў 2014 годзе (ўжо  ў  другі  раз)  прыме горад Заслаўе (Мінская вобласць). У рамках свята ўдзельнікі і госці могуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджванне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя  творы года, навукова-практычная  канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.
Не засталася ў баку ад  гэтага  цудоўнага  Свята  слова  і наша ўстанова культуры.  У  цэнтральнай  бібліятэцы  арганізавана кніжная выстава “Сейбіты вечнага”, дзе прадстаўлена літаратура аб жыцці і дзейнасці вядомых беларускіх асветнікаў. Для вучняў сярэдніх школ горада Клічава  падрыхтаваны  пазнавальныя  гадзіны, прысвечаныя  Дню  беларускага  пісьменства.
Штогод, вандруючы па розных мясцінах, Дзень беларускага пісьменства абуджае творчы дух народа, акцэнтуе ўвагу на спазнанні сваіх вытокаў, каранёў, дае магчымасць адчуваць сябе далучанымі  да  агульнай справы, якой жыве ўся краіна.

Наталля  СТАСЮКЕВІЧ,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024