Прызываюць у армію? Адназначна – служыць!

Кожны  сапраўдны  мужчына  павінен  не  толькі  пабудаваць  дом,  пасадзіць  дрэва,  нарадзіць   сына,  але  і  абараніць  тое,  што  дарагое  для  яго  сэрца.  Гэтаму  вучыць  армія.  А  вось  каму  з клічаўлян  давераць  стаць  абаронцам  Айчыны  ў  восеньскі  прызыў-2014?  Хто  бу-дзе  плаціць  крэдыт,  калі  ў  армію  забралі адзінага  кармільца  ў сям’і?  Ці  ёсць  у  нашым  раёне  “уклонисты”?  Аб  гэтым  і  іншым  наша  размова  з  раённым  ваенным  камісарам  падпалкоўнікам  Аляксандрам  Уладзіміравічам  Шаколам.

–  Аляксандр  Уладзіміравіч,    восеньская  прызыўная  кампанія  на  тэрміновую  вайсковую  службу  пачалася   1 жніўня  і  працягнецца  да  28  лістапада.  Колькі  клічаўлян  будзе  цяпер  прызвана  на  службу?  Якую  работу  праводзіць  райваенкамат  па  арга-нізацыі  прызыву?
– Гэтаму  прызыву  ў  раёне  падлягае  187  чалавек  ва  ўзросце  ад  18  да  27  гадоў.  Цяпер  райваенкамат  сумесна з  сельвыканкамамі  праводзіць  мерапрыемствы  па  папярэднім  вывучэнні  і  адборы гэтых  прызыўнікоў. Вывучэнне  праводзіцца  шляхам  індывідуальных  гутарак  з  самімі  прызыўнікамі,  іх  бацькамі  або  асобамі,  якія  іх  замяняюць,  прадстаўнікамі   адміністрацыі  прадпрыемства,  установы,  дзе  працуе  або  вучыцца  прызыўнік.  У  ходзе   іх  удакладняюцца  звесткі  аб  маральных  і  делавых  якасцях,  стане  здароўя,  фізічным  развіцці,  агульнаадукацыйнай  і  спецыяльнай  падрыхтоўцы,  сямейным  станові-шчы  маладых  людзей.  Для  якаснага  вывучэння  асабістых  спраў  прызыўнікоў  праводзіцца  работа  з  прадстаўнікамі   органаў  унутраных  спраў,  аддзела  ЗАГСа,  устаноў  аховы  здароўя,  сацыяльнай  абароны  насельніцтва  і  г. д.
– Колькі зараз  доўжыцца  служба  ў  арміі?
– Для  тых,  хто  мае  вышэйшую  адукацыю, – адзін  год,  для  астат-ніх – паўтара. 
– Ці  ўлічваецца  жаданне  прызыўніка  служыць  у  тых  ці  іншых  войсках?  І  дзе  больш  за  ўсё   хочуць  несці  службу  нашы  хлопцы?
– Такое  жаданне  ўлічваецца.  Але  пры  ўмове,  што  гэтаму  роду  войскаў   ён  адпавядае  па  розных  характарыстыках.  Хачу  адзначыць,  што  70%  клічаўлян   ідуць  служыць  у  тыя  віды  войскаў,  дзе  да  прызыўнікоў  вельмі  высокія  патрабаванні:  неабходныя  моцнае  зда-роўе,  высокі  ўзровень  маральнай  падрыхтоўкі,  адукацыі.  Гэта  сілы  спецаперацый  (былыя  паветрана-дэсантныя),  органы  пагранслужбы,   унутраныя  войскі  МУС  Рэспублікі  Беларусь.
– Што  чакае  тых,  хто  “косіць”  ад  арміі?
–  Такіх  асоб,  якімі  па  гэтай  прычыне  займаліся б  міліцыя  і  органы  правасуддзя,  у   нашым  раёне  няма.   Але   адказнасць  існуе. У  адпаведнасці  з  законам,  тых,  хто  ўхіляецца  ад  службы  ў  арміі,  чакае  да  пяці  гадоў  пазбаўлення  волі  або  штраф,  памер  якога  ўстанаўлівае  суд.
–  А калі  прызыўнік  адказваецца  ад  службы  па  рэлігійных  перакананнях?
–  Такога   ў  нас  не  было.  Але  ў  такім  выпадку  яго  б  накіравалі   на  адпаведную  службу.  Напрыклад, у  чыгуначныя  войскі  ў  Слонім,  дзе  салдаты  працуюць  на  чыгунцы,   добраўпарадкаванні.
– Ці  ўлічваюцца  пры  прызыве ў  армію  сямейныя  абставіны?  Як  быць,  калі  ў  армію  прызываецца  мужчына,  у  якога  сям’я,  крэдыт  на  будаўніцтва  жылля?  Хто  ж  будзе  аплочваць  яго?  Хто  сёння  мае  права  на  адтэрміноўку  ад  службы?
–  Лічу,  што  наш  закон  вельмі  гуманны  да  маладых  прызыўнікоў. Адтэрмінаванні ад  службы  розныя.  Напрыклад,  для  працягу  адукацыі.  Удакладню,  такая  адтэрміноўка  даецца  адзін  раз.  Калі  чалавек  займаецца  паспяхова,  заканчвае   адну  за  другой  навучальныя  ўстановы,  яму  прадастаўляецца  магчымасць  вучыцца.  Але  калі  яго  адлічылі за  непаспяховасць,  сістэматычныя  пропускі заняткаў,  малады  чалавек  адразу  належыць  прызыву  ў  армію,  нават калі  ён  назаўтра  аднавіў  свае  правы  на  вучобу  ў  гэтай  навучальнай  установе.
Існуе  адтэрмінаванне  ад  службы  па  сямейных  абставінах.  Улічваюцца  розныя  жыццёвыя  сітуацыі:  наяўнасць  дзяцей  да  3-х  гадовага  ўзросту,  састарэлых  бацькоў,  пры  ўмове  што больш  няма  каму  іх  даглядаць  і  іншае.
Што  да  выплаты  крэдытаў,  то  законам  прадугледжана  адтэрміноўка  ад  плацяжу  па  крэдыту  на  час  праходжання  тэрміновай  службы.  Калі  гаварыць  больш  дакладна,  то  прызыўніку  патрэбна  прадаставіць  у  банк  неабходныя  даведкі  з  ваенкамата   і  воінскай  часці,  у  якую  ён  накіраваны  на  службу,  і  сям’я  атрымлівае  адтэрмінаванне  па  крэдыту  на  гэтыя  паўтара  года.
–  Ці  праўда,  што  зараз  прызываюць  у  армію  маладых  людзей  з  плоскаступнёвасцю  і  скаліёзам,  з  захворваннямі  страўніка?
–  У 2012  годзе  былі  ўнесены  змяненні  ў  дакументы,  якія  рэгламентуюць  парадак  праходжання  прызыўнікамі  медыцынскага  агляду  і  вызначэння  ступені  годнасці  да  вайсковай  службы.  Сапраўды,  спіс  прызыўнікоў,  якія  годныя  да  службы,  пашырыўся.  Цяпер  у  армію  могуць  быць  прызваны  тыя  маладыя  людзі,  у  якіх  язва  страўніка  паза  стадыі  абвастрэння.  Калі  такая  хвароба  выяўлена  ўпершыню,  то  даецца  адтэрмінаванне на  лячэнне  на  12  месяцаў.  Пасля  зноў  будзе  вырашацца  пытанне  аб  годнасці  гэтага  прызыўніка  да  арміі.  Што  да  скаліёзу,  то  тут  пры  неабходнасці  праводзіцца  медыцынскае  абследаванне  з  трыма  рэнтгенаўскімі  здымкамі  для  ўстанаўлення  ступені  скрыўлення  пазваночніка.  Не  прызываюцца  ў  армію  маладыя  людзі,  у  якіх  3-я  ступень  плоскаступнёвасці  і  2-я  ступень  скаліёзу.
Удакладню,  у  гэтую  прызыўную  кампанію  медыцынскі  агляд  прызыўнікоў  будзе  праходзіць  з  1  па  5  верасня.  Адзначу,  што  рашэннем  райвыканкама  склад  урачоў  прызыўной  медкамісіі  назначаецца  персанальна.
–  У  Ізраілі  на  тэрміновую  службу  ў  армію  прызываюцца  і  дзяўчаты.  Ці  служаць  сёння  нашы  зямлячкі?
–  Служаць,  але  не  на  тэрміновай  службе.  Цяпер  ва  Узброеных  Сілах  Беларусі  служаць  каля  5000  жанчын.   Набор  па  розных  спецыяльнасцях  праводзяць  і  Ваенная  акадэмія,  і  ваенныя  факультэты  грамадзянскіх  вузаў.  Цяпер  тры  ўраджэнкі  раёна  таксама  прахо-дзяць  службу  ў  арміі  ў  добраахвотным  парадку  на  кантрактнай  аснове.  У  такім  выпадку  жанчыны  служаць  у  тых  часцях,  дзе ёсць  вакансіі, тымі  ж  сувязістамі,  прадаўцамі,  псіхолагамі,  медработнікамі,  пераводчыкамі  і  г.д. 
–  Вы  лічыце,  што  кожны  малады  чалавек  павінен  “панюхаць  пораху”?
– За  30  гадоў  службы ў  арміі  я  не  бачыў  нічога,  што  магло  б  па-шкодзіць  сапраўднаму  мужчыне.  Армія – школа  мужнасці,  жыцця,  загартоўкі,  станаўлення.  Некаторыя салдаты выбіраюць  яе  сваім  лёсам.  Напрыклад, праслужыўшы  паўгода,  можна  падаць  рапарт  камандаванню  аб  кантрактнай  службе  на  пасадах, якія  патрабуюць  кваліфікаванай  падрыхтоўкі,  або  аб   паступленні  ў  ваенную  ВНУ,  каб  стаць  кадравым  вайскоўцам.  Такія  прыклады  ў  нас  ёсць.  Клічаўлянін  Раман  Лапко  праслужыў  у  брыгадзе  спецназа  паўгода,  вырашыў служыць  па  кантракце,  цяпер – інструктар  па  рукапашным  баі.  Сяргей  Палуда  з  а/г.  Доўгае  таксама  адслужыў  у  органах  пагранслужбы  паўгода,  паступіў  і  скончыў   Ваенную  акадэмію  Рэспублікі  Беларусь,  стаў  кадравым  афіцэрам.  
–  Штогод  у  армію  прызываецца  новае  папаўненне,  на  воінскім  уліку  знаходзяцца  салдаты  і  афіцэры  запасу.  Навошта  Беларусі  такія  ваенныя  сілы?   Мы  ж  ні  з  кім  не  ваюем.
–  Пакуль  ёсць  армія,  ёсць  дзяржава.  Адкажу  словамі  Напалеона:  “Хто  не  хоча  карміць  сваю  армію,  будзе  карміць  чужую”.  Мы  незалежныя, бо  ў  нас  армія  ёсць. 
–  Дзякуй за  гутарку,  Аляксандр  Уладзіміравіч!

Ніна  ІЗОХ.
На  здымку:  за  работай  медкамісія  леташняга  прызыву.
Фота  аўтара.

Последние новости

Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
Официально

«Работать надо по-военному, день и ночь». Александр Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024