Спартыўны мерыдыян

Спартакіяда  «Абаронца  Айчыны»

У  спартакіядзе  па  праграме  летняга  шматбор’я  ўдзельнічалі  8  камандаў  старшакласнікаў  з  сярэдніх  школ  раёна.  Будучыя  абаронцы  спаборнічалі  ў  стральбе  з  пнеўматычнай  вінтоўкі,  кіданні  гранаты,  бегу  на  дыстанцыі  100  і  3000  метраў,  падцягванні  на  перакладзіне.  Лепшай  фізічнай  падрыхтоўкай  вызначыліся  пярэкальскія  школьнікі,  якія  па  рэзультатах  сталі  пераможцамі  ў  камандным  заліку  (настаўнік  дапрызыўнай  падрыхтоўкі  В. У. Чэрап).  У  складзе  каманды  выступалі:  Вячаслаў  Скудны,  Аляксандр  Кушнер,  Дзмітрый  Самсонік,  Яўген  Жылавачык,  Іван  Грынкевіч  і  Дзмітрый  Казак.  Вельмі  моцнымі  сапернікамі  аказаліся  старшакласнікі  Дзмітраўскага  ВПК  ДС – СШ,  якія  занялі  2-е  месца  (настаўнік  фізкультуры  Г. П. Краўчанка).  Замыкае  тройку  лідараў  каманда  СШ  № 2  горада  (настаўнік  фізкультуры  С. Т. Эртман).
Пераможцамі  спартакіяды  ў  асабістым  заліку  сталі:  Дзмітрый  Самсонік  з  Пярэкальскай  СШ,  11-класнікі  Дзмітраўскага  ВПК  ДС – СШ  Кірыл  Кагачоў  і  Сяргей  Арлоўскі.
Шэраг  юных  спартсменаў  вызначыліся  ў  асобных  відах  спорту.  Так,  Дзмітрый  Казак  з  Пярэкальскай  СШ  і  Раман  Кніга  з  СШ  № 2  горада  падцягнуліся  на  перакладзіне  па  22  разы;  лепшы  рэзультат  у  стральбе – 19  ачкоў – у  Сяргея  Арлоўскага  (Дзмітраўскі  ВПК  ДС – СШ).  Дзмітрыю  Самсоніку,  абсалютнаму  пераможцы  спартакіяды,  не  было  роўных  сярод  равес-нікаў  у  бегу  на  кароткую  дыстанцыю  (рэзультат  12,2 с)  і  доўгую – рэзультат  10,50 с,  кіданні  гранаты  (49  метраў),  а  таксама  ён  22  разы  падцягнуўся  на  перакладзіне.

Пераможцы  паўфіналу

Зборныя  каманды  юнакоў  і  дзяўчат  раёна  па  валейболе  ўдзельнічалі  ў  занальных  спаборніцтвах  абласной  спартакіяды  школьнікаў  у  Магілёве.  Юныя  клічаўляне  1999-2000 г. н.  абышлі  ўсіх  сапернікаў:  валейбалістаў  з  магілёўскага  раёна,  Чавус,  Горак,  Крычава,  Слаўгарада – і  выйшлі  ў  фінал  спартакіяды.
У  складзе  дзявочай  валейбольнай  каманды  выступалі:  Аляксандра  Панцялеева,  Сняжана  Землякова,  Віялета  Зубава,  Мілена  Канстанцінава,  Крысціна  Сёмкіна  (Максімавіцкая  СШ),  Анастасія  Кавальчук,  Карына  Кудзіна,  Юлія  Доўгая,  Дар’я  Барадзіна,  Валерыя  Некрашэвіч,  Аліна  Прымак,  Уладзіслава  Лапко  (Пярэкальская  СШ).  Гонар  нашага  раёна  сярод  юнакоў  адстойвалі:  Арцём  Глушакоў,  Канстанцін  Шчэпка,  Мікалай  Лабановіч,  Мікалай  Казлоў  (Максімавіцкая  СШ),  клічаўляне  Віктар  Бондар,  Уладзіслаў  Рыжковіч,  Дзяніс  Фурс,  Ілья  Лескавец,  Арцём  Шумскі,  Станіслаў  Ачыновіч,  Мацвей  Лапко  (СШ  № 1  горада).  Рыхтавалі  каманды  Я. В. Кароткі,  У. А. Ільінчык  і  Д. І. Мароз.

Баскетбол

Баскетбалісткі  СШ  № 2  сталі  пераможцамі  нядаўняга  першынства  раёна  ў  гэтым  відзе  спорту  (настаўнік  фізкультуры  М. А. Бяляўскі).  У  складзе  каманды  выступалі:  Марыя  Харлап,  Анастасія  Вайейкова,  Анастасія  Ганчаронак,  Таццяна  Валовік,  Надзея  Белазор,  Анжэліка  Дабрапольская.  На  другім  месцы – баскетбалісткі  СШ  № 1  (настаўнік  фізкультуры  Л. У. Коршун),  замыкае  тройку  лідараў  каманда  Нясяцкай  СШ  (настаўнік  фізкультуры  А. М. Калячонак).

Сяргей  БЕЛАБАРОДЫ,
дырэктар  ДЮСШ.

Последние новости

Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
ВНС-2024

Олег Дьяченко об участии в ВНС

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024