Чым больш ведаеш, тым больш можаш

Гісторыю  цывілізацыі  можна  вызначыць  у  шасці  словах:  чым  больш  ведаеш,  тым  больш  можаш.  Такога  ж  прынцыпу  прытрымліваецца  і  педагагічны  калектыў УА  “Клічаўскі  дзяржаўны  аграрна-тэхнічны  каледж”  не  толькі, калі  выстройвае  ўвесь  комплекс  вучэбна-адукацыйнага  працэсу,  а  і  ў  час  удзелу  ў  навуковых  міжнародных  і  рэспубліканскіх  канферэнцыях,  семінарах  і  г. д.

Які  патэнцыял  у  педагагічнага  калектыву?  Па  гэтаму  і  іншых  пытаннях  гутарым  з  намеснікам  дырэктара  па  вучэбнай  рабоце  аграрна-тэхнічнага  каледжа  Ірынай  Барысаўнай  Хадановіч.

– Патэнцыял  у  нашага  калектыву  вялікі.  Тут  працуе  61  педагог,  з  іх  вышэйшую  кваліфікацыйную  катэгорыю  маюць  29  выкладчыкаў,  першую – 16,  другую – 6  і  10  маладых  спецыялістаў  пакуль  што  без катэгорыі.  Ім  трэба  адпрацаваць  пэўны  час,  каб  атрымаць  яе.  Многія  мае  калегі  маюць   па  дзве  вышэйшыя  адукацыі  і  скончылі  тэхнічныя  і  педагагічныя  ВНУ  краіны.  В. П. Арцем’еў  рыхтуецца  абараняць  дысертацыю,  а  А. А. Пятроўская  і  Н. І. Чайкова  займаюцца  ў  аспірантуры.

У  вучэбных  працэсах  актыўна  ўкараняем  новыя  інфармацыйна-камунікацыйныя  тэхналогіі.  Летась  у  каледжы  адбыўся  рэспубліканскі  семінар  па  тэме  “Інавацыйныя  тэхналогіі  і  актыўныя  метады  навучання  ў  вучэбна-выхаваўчым  працэсе”.  Мы  атрымалі  высокую  ацэнку  за  арганізацыю  і  правядзенне  семінара,  вопыт  нашых  калег  быў  абагульнены,  а  работы  выкладчыкаў  В. П. Арцем’ева,  Т. М. Шашура,  Т. І. Кліямнковай,  М. М. Ясева,  В. В. Буймістрава  апублікаваны  ў  навуковым  метадычным  выданні.

Аб  станоўчай  працы  педагогаў  сведчаць  і  іншыя  факты.  У прыватнасці,  каманда  навучэнцаў  каледжа  заняла  першае  месца  ў  Рэспубліканскай  алімпіядзе  прафесіянальнага  майстэрства  па  спецыяльнасцях  “Тэхнічнае  забеспячэнне  працэсаў  сельгасвытворчасці”,  “Матэрыяльна-тэхнічнае  забеспячэнне  АПК”,  “Энергетычнае  забеспячэнне  сельгасвытворчасці”,  другое  месца – у  Рэспубліканскім  конкурсе  “Лепшы  араты”.  Дыпломам  першай  ступені  адзначаны  наш  удзел  у  рэспубліканскай  выставе  тэхнічнай  і  дэкаратыўна-прыкладной  творчасці  студэнтаў  і  работнікаў  устаноў,  якія  забяспечваюць  атрыманне  прафтэхнічнай  і  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыі.

Мы  прытрымліваемся  здаровага  спосабу  жыцця.  Ва  ўстанове  створаны  ўсе  ўмовы  для  заняткаў  фізічнай  культурай  і  спортам.  Не  пустуюць  у  нас  трэнажорныя  і  спартыўныя  залы.  Заўсёды  шматлюдна  на  стадыёне.  Ды  і  скарбонка  спартыўных  дасягненняў  пастаянна  папаўняецца.

– Раскажыце,  калі  ласка,  як  арганізавана  работа  з  маладымі  спецыялістамі?

– Да  маладых  у  нашым  калектыве  асаблівыя  адносіны.  Многія  з  іх  нашы  былыя  навучэнцы.  Своечасова  падтрымаць,  дапамагчы  асвоіцца  на  новым  месцы  і  ў  новай  ролі  вельмі  важна.  Да  таго  ж,  на  працягу  2  гадоў  усе  яны  слухачы  “Школы  пачынаючых  выкладчыкаў”,  дзе  старэйшыя  калегі  дзеляцца  вопытам  работы,  дапамагаюць  моладзі  спасцігаць  сакрэты  прафесіі,  удасканальваць  і  развіваць  сваё  майстэрства,  заваёўваць  аўтарытэт.

– Ірына  Барысаўна,  сёлета  калектыў  каледжа  вылучыў  вас  кандыдатам  у  дэпутаты  раённага  Савета  дэпутатаў  па  Бёрдаўскай  выбарчай  акрузе  № 12.  У  выпадку  абрання  з  чаго  плануеце  пачынаць  работу  дэпутата?

– Я  ўдзячная  нашаму  калектыву  за  аказаны  мне  давер.  Ужо  сустракалася  з  выбаршчыкамі,  цікавілася  іх  праблемамі  і  ўвогуле  жыццём.  Я  ўжо  ў  тым  узросце,  які  дазваляе  мець  уласны  пункт  гледжання  на  рэчаіснасць,  быт,  сямейныя  адносіны.  Мне  добра  вядомыя  шматлікія  праблемы  выхавання  дзяцей,  працоўных  адносінаў  і  да  т. п.  Я  чалавек  актыўны  і  нераўнадушны  да  ўсяго,  што  адбываецца  ў  грамадстве,  а  таму  маю  сілы,  адчуваю  ўпэўненасць  і  змагу  дастойна  прадстаўляць  інтарэсы  выбаршчыкаў  у  структурах  улады.

Нам  неабходна  смялей  займацца  адраджэннем  і  развіццём  культурных  і  духоўных  каштоўнасцей,  нацыянальнай  спадчыны.  А  садзейнічаць  гэтаму  будуць  дзіцячыя  і  маладзёжныя  праграмы  з  шырокім  спектрам  дзейнасці.

Лічу  неабходным  падтрымаць  агляд-конкурс  на  лепшы  дом,  двор,  пад’езд,  вясковую  сядзібу.  Гэта  ўдалы  спосаб  папулярызацыі  сярод  насельніцтва  прыкладаў  добраўпарадкавання  месца  жыхарства.

– Які  талент  хацелі  б  мець  больш  за  ўсё?

– Хацела  б  умець  віртуозна  іграць  на  акардэоне.  Шкада,  што  не  скончыла  ў  свій  час  музычную  школу.

– Самая  лепшая  парада  была  для  Вас  і  якая?

– Самыя  лепшыя  парады  далі  мне  бацькі.  Я  вельмі  даражу  гэтым  бескаштоўным  скарбам.  На  ўсё  жыццё  запомніла  бацькаву  навуку: “Калі  штосьці  не  атрымліваецца  і  здаецца  няма  выйсця  з  той  або  іншай  сітуацыі, — казаў  ён, — адкрывай  і  чытай  Біблію,  там  ўсё  напісана”.  Калі-нікалі  я  раблю  так,  як  раіў  мне  бацька,  і,  ведаеце,  дапамагае.

– Што  Вы  зараз  чытаеце?

– Чытаю  раман  В. Пікуля  “Честь  імею”.

– Ваш  любімы  кінафільм.

– Вельмі  люблю  гістарычныя,  чорна-белыя  фільмы  мінулай  эпохі,  фільмы  аб  Вялікай  Айчыннай  вайне.  Літаральна  днямі  з  асалодай  паглядзела  мастацкі  фільм  “Цар”.

А. Суднік

Последние новости

Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024