Упрыгажэннем і візітнай карткай аграгарадка Заполле стала лясніцтва з экалагічным будынкам, дагледжанай прылягаючай тэрыторыяй

А  што  гэта  сапраўды  так,  сведчыць  яшчэ  і  той  факт,  што  фотаэцюд  з  выявай лясніцтва  ўпрыгожвае  галіновы  каляндар   на  2014  год,  выпушчаны  Міністэрствам  лясной  гаспадаркі  Беларусі,  у  якім  сабрана  ўсё  самае  лепшае  па  галіне.
Летапіс  лясніцтва  вядзе  з  2000  года,  а  ўзначальвае  яго  Анатоль  Іванавіч  Паўленка.  Чалавек  ён – добры,  працаўнік – старанны,  а  гаспадар – руплівы.  Таму жыхары  аграгарадка  некалькі  гадоў  запар  давяраюць  менавіта  яму  прадстаўляць  іх  інтарэсы  ў  мясцовым  і  раённым  Саветах  дэпутатаў.  За  даволі  кароткі  тэрмін  яму  разам  з  калектывам  лясніцтва  ўдалося  стварыць  моцную  матэрыяльна-тэхнічную  базу,  належным  чынам  уладкаваць  тэрыторыю,  да  65-годдзя  вызвалення  Беларусі  ад  нямецка-фашысцкіх  захопнікаў  заклалі  дэндрапарк.  На  паўгектары  высаджана  каля  тысячы  раслін,  у  тым  ліку  30  відаў  дрэў,                  25 – кустоў.  Тут  і  кедр,  сасна,  арэх,  вяз,  яблыні,  туі,  вербы,  ядлоўцы,  спірэі,  глог  (боярышник)  і  яшчэ  мноства  іншай  прыгажосці.  Міне  яшчэ  некалькі  гадоў – зашумяць  яны  зялёнымі  кронамі,  і  нашчадкі  запалянцаў  будуць  любавацца  іх  прыгажосцю  і  смакаваць  плады.  А  пакуль  прастора  ўхутана  снегам,  які  на  сонцы  іскрыцца,  пераліваецца,  ад  чаго  яшчэ  прыгажэй  на  гэтым  фоне  выглядаюць  густыя  рады  пірамідальных  туй  уздоўж  дарожак.
На  тэрыторыі  лясніцтва  гэтай  восенню  ўзведзены  яшчэ  адзін  будынак – выставачны  экзэмпляр  летняй  хаткі,  які  складаў  частку  экспазіцыі  ДЛГУ “ Клічаўскі  лясгас ”  на  выставе  ў  Мінску.  У  ёй  плануецца  размясціць  музей  інструментаў,  прылад,  агрэгатаў  і  прыстасаванняў,  што  выкарыс-тоўваліся  ў  лясной  гаспадарцы  з  сівой  даўніны.  Некалькі  экзэмпляраў  будучай  экспазіцыі  ўжо  ёсць  у  наяўнасці,  а  пілы-двухручкі,  бензапілы  “Урал”  і  “Дружба”  перадалі  дбайныя  гаспадары  Заполля,  якім  важна,  каб  пакаленне  камп’ютарнага  веку  ведала  пра  тое,  як  і  з  якімі  прыладамі  ды  інструментамі  працавалі  іх  продкі.
Эканамічныя  паказчыкі – галоўны крытэрый  працы.  Таму калектыў  імкнецца  іх  выконваць.  Так,  за  мінулы  год  выручка  лясніцтва  склала  260 144 350  рублёў,  што  амаль  на  сто  мільёнаў  больш,  чым  у  папярэднім  годзе.
Больш  як  на  42  гектарах  выкананы  адпаведныя  работы,  што  дазволіла  перавесці  іх  у  лясныя  культуры.  Насельніцтву  аказаны  паслугі  на  суму  больш  за  34 000 000  рублёў,  адпушчана  2289  кубічных  метраў  дроў,  задавальняўся  попыт  на  дзелавую  драўніну.   Забяспечваюцца  дрывамі  і  дзелавой  драўнінай  як  насельніцтва,  так  і  арганізацыі, прадпрыемствы,  да  таго ж  у  ліку  спажыўцоў  лясных  рэсурсаў  яшчэ  і  Кіраўская  жыллёва-камунальная  гаспадарка.
Застаецца  дадаць,  што  ў  лясніцтве працуе  21  чалавек.  Лепшых  вытворчых  паказчыкаў  дасягаюць:  вальшчык  Мікалай  Ула-дзіміравіч  Казлоўскі,  трактарыст  на  тралёўцы  Генадзь  Вітальевіч  Канойка,  ляснік Аркадзь  Васільевіч  Пірожнік.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024