Да Дню памяці юных герояў–антыфашыстаў

Тринадцать миллионов детских жизней –
Кровавый след коричневой чумы.
Их мёртвые глазёнки с укоризной
Глядят нам в душу из могильной тьмы.
А.Молчанов

Набліжаецца Дзень памяці  юных герояў–антыфашыстаў,  які  штогод  адзначаецца  8  лютага.
Крыху  перадгісторыі.  У розныя гады ў розных краінах свету  якраз  у  гэты  дзень  адбываліся выпадкі  гібелі юных герояў:  8 лютага  1943 года  гітлераўцамі   былі  расстраляны  героі “Маладой гвардыі” Краснадона; у французскім  горадзе Бефоне  пакараны  пяцёра ліцэістаў, удзельнікаў  Супраціўлення.  8 лютага 1962 года працоўныя горада Парыжа выйшлі на антыфашысцкую дэманстрацыю. У першым радзе ішоў невысокі  пятнаццацігадовы хлопец  Даніэль Феры,  французскі  камсамолец.  Ён не чуў стрэлаў. Забіты, упаў на маставую.  Праз год, 8 лютага 1963 года, у Іракскай турме ад нечалавечых катаванняў  памёр другі хлопчык – Фадыл Джамаль, які  змагаўся з фашысцкай дыктатурай.   З таго часу   дзень  8 лютага лічыцца  Днём  памяці юных герояў-антыфашыстаў,  які  з  1963  года  адзначае  ўся  прагрэсіўная  моладзь.
А колькі  падлеткаў у гады  Другой сусветнай вайны аддалі свае  жыцці за  вызваленне роднай зямлі ад ворага!  У  гэтым  спісе – украінец  Валя Коцік, балгарын Мітко Палаузаў,  руская  Зіна Партнова, беларус Марат Казей  і  іншыя.
Сёння  ў памяці ўдзячных нашчадкаў жывуць імёны тых, хто  разам з бацькамі, старэйшымі братамі і сёстрамі са зброяй у руках  ішоў  у бой  за свабоду  Радзімы.  Сярод загінуўшых і нашы землякі – Марыя Заяц, васьмікласніца сярэдняй школы Клічава, Міхаіл Заловіч, пяцікласнік  Нова-Максімавіцкай  школы,  Алёша Галацэвіч – шасцікласнік  Бацэвіцкай школы,  і многія  іншыя.
У горадзе   Мінску  ў канцы 50-х гадоў у  Піянерскім  парку  ўстаноўлены  помнік  піянеру-герою  Марату  Казею.  Восенню  мінулага года  Цэнтральны  Савет  грамадскага аб’яднання  “Беларуская рэспубліканская піянерская  арганізацыя”  аб’явіў  рэспубліканскую  працоўную  акцыю  “Наша  піянерская  праца  табе,  Айчына”  па  зборы  другаснай  сыравіны,  прысвечаную  70-годдзю  з  дня  подзвігу  Марата  Казея.  Сродкі,  заробленыя  ў  час  акцыі,  павінны  быць  накіраваны  на  рэканструкцыю  сквера  і  помніка  піянеру-герою.  У акцыю  актыўна ўключыліся  і  піянерскія  дружыны нашага раёна.  Піянеры  СШ № 1 і СШ № 2                     г. Клічава, Бацэвіцкага  і Дзмітраўскага ВПК  «Дзіцячы  сад – сярэдняя  школа», Ганчанскага  ВПК  «Дзіцячы  сад –  базавая  школа», Запольскай,  Максімавіцкай, Нясяцкай,  Пярэкальскай  СШ,  Віркаўскай,  Усакінскай  і Усохскай  базавых школ зарабілі  і пералічылі на рэканструкцыю помніка Марату Казею 609 000 рублёў.  Акцыя працягваецца.  Я  звяртаюся  да ўсіх піянераў і дарослых, якія калісьці  былі піянерамі,  падтрымаць  гэту  добрую  справу  і  прыняць   у  ёй  актыўны ўдзел.
Зараз сярод  піянераў  і акцябрат  раёна праходзіць конкурс малюнкаў “Героі ніколі  не паміраюць. Героі  ў нашай памяці жывуць». А 8 лютага  ў  піянерскіх дружынах школ  раёна  адбудуцца  ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя  Дню  памяці  юных  герояў – антыфашыстаў.

Надзея  Пракопчык,
метадыст   Цэнтра  дзіцячай творчасці.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024