Зямля, дзе пачаўся твой лёс

14  верасня  эстафету  святаў  вёскі Клічаўшчыны  прымаў  Стары  Востраў.  Здавалася,  старажытнае  паселішча  з  больш  за  500-гадовай  гісторыяй  у  гэты  дзень  памаладзела  ад   сустрэчы  са  сваімі  сынамі  і  дачкамі,  якія  сёння  тут  жывуць, і   шматлікімі  гасцямі,   ад  добрых  слоў,  усмешак,  музыкі  і  песень,  ад  па-сямейнаму  шчырай   атмасферы  свята.
Чым  багаты і  моцны  чалавек?  Сваімі  каранямі,  а  яны  тут,  у  гэтай  шчодрай  зямлі,  бо для  многіх  выйшла  так,  што  дзе  нарадзіўся,  там  і  згадзіўся.   Добрым  людзям –  гонар  і  павага,  а  ўсе разам  яны – сузор’е  дабра,  поспеху,  славы.  Таму  і  ўшаноўвалі  людзей,  працоўныя  калектывы     “зоркамі”!   Напрыклад,  у  знак  удзячнасці  за  разумнае,  добрае,  вечнае  калектыў  мясцовай  школы  ўзнагародзілі  зоркай  “Навучанне – свет”,  а  зоркі  “Моцны  гаспадар”  адрасаваліся  фермеру  з  вёскі  Акцябрск  Мікалаю  Ануфрыевічу  Шаблінскаму  і  жыхару  Старога  Вострава  Генадзю  Аляксандравічу  Каліноўскаму.  Не  забыліся  землякі  і  аб  тых  аднавяскоўцах,  якія  зараз  годна выконваюць  свой  воінскі абавязак  перад  Радзі-май.  У  арміі  служаць    Арцём  Чэрап,  Андрэй  Вікторчык,  Вадзім  Шпак,  Максім  Яновіч,  Аляксандр   Шаўчонак  і  Сяргей  Кавалёў.  Іх  матулям былі  ўручаны  зоркі  “Доблесць”.  Зоркай  “Шматдзетная  маці”  была  адзначана  Алена   Сяргееўна  Панькова,  якая  нарадзіла  і  выхоўвае  пяцёра  дзетак,  старэйшай  з  іх –  Юліі – 19  гадоў,  а  меншая,  Амалія,  яшчэ  немаўля.  Дарэчы,  Стары  Востраў  ніколькі  не  стары,  бо  ў  сем’ях  нараджаецца  малеча.  Толькі  за  мінулы  год  тут  з’явілася  на  свет  8  малышоў,  а  калі  дадаць  яшчэ  тых нованароджаных,  якія  гасцююць  ў  мясцовых  дзядуляў  ды  бабуль,  то  атрымаецца  добрая  ясельная  група.  Арганізатары  свята  пастараліся  нікога з  іх  не  абысці  ўвагай,  парадаваць  хоць  маленькім  сувенірам.
Сям’я – апора грамадства,  яго  каштоўнасць.  Вось  і  на  гэтым  свяце  зоркай  “Узаемаразуменне”  адзначылі  тых,  хто  ў  згодзе  і  ладзе  пражылі  разам  10,  15,  20, 25  гадоў,  сярод  30-гадовых  юбіляраў – сем’і  Святланы  Іванаўны  і  Уладзіміра  Мікалаевіча  Дзюко,  Валянціны  Рыгораўны  і  Сергея  Аляксандравіча  Гарбуз.  Дарэчы,  якраз  у  гэты  дзень  у  Востраўскім  сельскім  савеце  нарадзілася  яшчэ  адна  маладая  сям’я – ва  ўрачыстых  абставінах  у  шлюб  уступілі  Вольга  Мухіна і  Сяргей  Сыравежкін.
У  добрай  сям’і  і  падвор’е  ўзорнае,  і  гаспадары  ашчадныя.  Зоркі  “Лепшы  дом”  у  Востраве  прысуджаны  Любові  Сяргееўне  і  Фёдару  Рыгоравічу  Баравік,   “Лепшая  гаспадыня” – Але  Іванаўне   Лебедзь,  якая  славіцца  сваімі  караваямі  ды  пірагамі.
Шырокім  і  раздольным  атрымалася  свята  вёскі.  Працавала  выстаўка  работ  мясцовых  майстрых-вышывальшчыц  Валянціны  Якаўлеўны  Баяравай  і  Зінаіды  Мікалаеўны  Любчык. Розныя  ласункі  прапанавала  “Бабуліна  кухня”.  Вясковая  малеча  ўволю  наскакалася  на  батутах,  насмакавалася  салодкай  ваты.  Прыватныя   прадпрымальнікі  разгарнулі  тут  гандаль.
Калі  ў  хаце  свята,  то  без  музыкі,  песень,  танцаў  не  абысціся!  Іх  са   сцэны  дарылі  вяскоўцам  удзельнікі  мастацкай  самадзейнасці  Востраўскага  сельскага  Дома  культуры,  народны  вакальны  ансамбль  “Прасніца”  Слабодскага  сельскага  клуба,  вакальна- эстрадны  ансамбль  “Мелодыя”  раённага  Дома  культуры.  Кожнае  выступленне  знаходзіла  гарачы  водгук  у гледачоў.  Людзі  танцавалі,  весяліліся  да  самай  цемры,  бо  працягам  свята  была  “Дыскатэка 80-х”,  якую правялі  работнікі  РДК.   Ды  яно  і  зразумела:  закончана  жніво,  бульбу  пакапалі,  у  восень –  работ  восем,  але  душа  прагне  прыгажосці!

Ніна  Ізох.

Последние новости

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость района

1 мая 2024
Официально

«Работать надо по-военному, день и ночь». Александр Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

1 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024