Клічаўскае УКП “Жылкамгас” занесена на абласную Дошку гонару

–У  гэтым  поспеху,  – адзначае  дырэктар  УКП  “Жылкамгас”  Валянцін  Мечыслававіч  Язвінскі,  які  нязменна  ўзначальвае  прадпрыемства  ўжо  больш  за 20  гадоў, – уклад  кожнага  члена  нашага  зладжанага,  працаздольнага  калектыву,  у  якім  сёння  больш  за  330  чалавек.  Гэта  прызнанне  нашых  намаганняў  на  карысць  спажыўцоў  жыллёва-камунальных  паслуг,  бо  мы  забяспечваем  людзей цяплом,  вадой, ствараем  камфорт  у  жыллі  і  службовых  памяшканнях  як  клічаўлян,  так  і  жыхароў  сельскіх  населеных  пунктаў,  займаемся  добраўпарадкаваннем  вуліц  і  двароў  і  г.д.  Для  нашага  калектыву быць  занесеным  на  абласную  Дошку  гонару  вельмі  пачэсна  і  абавязвае  нас  да  яшчэ  больш  высокага  ўзроўню  дзейнасці.
Кожны  звычайны  працоўны  дзень  на  прадпрыемстве  пачынаецца  з ранішняй планёркі  на  вытворчай  базе  прадпрыемства,  дзе  абмяркоў-ваюцца  ўсе  надзённыя  праблемы  і  задачы.  А  іх  што-дня  даводзіцца  вырашаць  безліч,  значных  і  дробных,  такіх,  як  цеплавая  мадэрнізацыя  дамоў,   рамонт  дахаў,  замена  труб  ацяплення  на  ПІ-трубы  або  абрэзка,  краніраванне    дрэў,  уборка  пад’ездаў  і  г.д.  Але  калі    калектыў – адна  каманда,  усё  ўдаецца.  Так,  за  2012  год  УКП  “Жылкамгас”  выканала  большасць  паказчыкаў дзейнасці.  У  прыватнасці,   паказчык  па  энергазберажэнні  склаў  мінус  6,1  (пры  плане – 6,0);  удзельная  вага  мясцовых  відаў  паліва  ў  агульным  яго   спажытым   аб’ёме  склала   96,6%;  выкананы  даведзеныя  вартасныя  нарматывы  сабекошту  асноўных  жыллёва-камунальных  паслуг;  даведзены  паказчык  па   сярэднемесячнай  зар-плаце  выкананы,  зніжаны  затраты  на  аказанне  паслуг  ЖКГ  насельніцтву  ў  супастаўных  цэнах  (-10,1%)  і  г.д.  Зроблена  шмат,  але   на  дасягнутым  калектыў   УКП  “Жылкамгас”  не  збіраецца  спыняцца,  вектар  развіцця – толькі  пазітыўны.

Ніна  Ізох.

На  здымках:
1.Цеплавая  мадэрнізацыя  жылых  дамоў – адзін  з  новых  сучасных  накірункаў  дзейнасці  УКП  “Жылкамгас”.  Зараз  гэтыя  работы  прадпрыемства  вядзе  ў  8-кватэрным  доме № 72  па  вуліцы  Піянерскай.  Такія  ж   запланаваны  тут  сёлета ў  суседнім  4-кватэрным  доме                        № 70 .  На  вытворчым  аб’екце: В.М. Язвінскі  і  майстар   участка  жыллёвага  фонда Н.У.  Узкая.
2. Нарыхтоўку  паліва – шчапы –  для  кацельнай  гаспадаркі  прадпрыемства  вядзе  і  ўласнымі  сіламі.  Створаны і  эфектыўна дзейнічае спецыяльны  ўчастак, закуплена  неабходная  тэхніка.  На  аб’екце   спецыялісты  прадпрыемства:  галоўны   інжынер  А.В. Грынько,   вядучы  інжынер  вытворча-тэхнічнага  аддзела А. І. Броўка,  інжынер  па  ахове  працы  Д.Г. Стасевіч,  майстар  участка  па  нарыхтоўцы  мясцовых  відаў  паліва  В.В.  Якімавец.   (Фота з архіва рэдакцыі).

Последние новости

Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость района

1 мая 2024
Официально

«Работать надо по-военному, день и ночь». Александр Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

1 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024