Матуліна шчасце

Матуліна шчасце

Шчасце…У кожнага яно сваё: у каханні, дзецях, здароў’і і міры, багацці, падарожжах. Аб гэтым можна доўга разважаць. У Ларысы Васільеўны КУДЗІН –­ у сям’і і прафесіі. І ўсё ў яе жыцці – аднойчы і назаўжды.

Яшчэ ў 1990 годзе, а гэта быў час СССР, яна прыехала па размеркаванні Шацкага ляснога тэхнікума (Украіна) ў Ганчанскае лясніцтва Клічаўскага лясгаса, дзе была прызначана на пасаду памочніка ляснічага. Так і стала тут сваёй, пусціла карані на Клічаўскай зямлі. Увішная, душэўная дзяўчына знайшла ў пасёлку Ганчанскі і сваё асабістае шчасце. І вось ужо 33 гады ў міры і згодзе крочыць разам па жыцці са сваім Сяргеем Іванавічам Кудзін. Іх жыццёвы набытак – моцная і дружная сям’я. Разам яны нарадзілі і ўзгадавалі пяцёра дзяцей. За свой мацярынскі подзвіг Ларыса Васільеўна Кудзін у 2000 годзе ўзнагароджана ордэнам Маці.

І няма большага шчасця для матулі, калі злятаюцца ў бацькоўскую хату з розных куточкаў Беларусі іх дзеці і сямёра ўнучанят, меньшаму з якіх паўгода, а старэйшы – першакласнік. Колькі тады радасці, жартаў і дабрыні! Адно – родныя дзеці, ім яе любоў, клопат, ласка і пяшчота, і, вядома ж, ласункі-пачастункі, на якія вельмі здатная маці і бабуля.

Бацькі ганарацца сваімі дзецьмі, а ў вялікай сям’і і вялікая радасць.
«Мы зараз клічаўляне, а так усё жыццё пражылі ў Ганчанскім, а гэта ж вёска, сялянская жыццё, апрацоўвалі зямлю, трымалі гаспадарку. Дзеці раслі ў еднасці з прыродай, змалку былі прывучаны да лесу. Ды і як побач з ім жыць, ды не любіць збіраць грыбы, ягады, гэта ж і падспор’е для сям’і, – расказвае Ларыса Васільеўна. – Нашы хлопцы з дзяцінства зведалі працу, на ўсе рукі майстры, умеюць і касіць, і араць, і, як падабае мужчынам, «цвік забіць». Затым усе вучыліся, вышэйшую адукацыю маюць чацвёра з нашых пяці дзяцей».

У гэтай сям’і толькі адзін, меньшы сын Аляксандр, абраў сваім лёсам абараняць Айчыну, скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, кадравы ваенны. Астатнія дзеці – работнікі лясной гаспадаркі! Вось такая сямейная дынастыя работнікаў лесу Кудзін. Ларыса Васільеўна працуе майстрам лесу. За добрасумленную працу заахвоч­валася і кіраўніцтвам Магілёўскага ДВЛГА, і Клічаўскага лясгаса, у 2022 годзе ўзнагароджана нагрудным знакам адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспуб­лікі Беларусь». Усё жыццё лесаводам у тым жа Ганчанскім лясніцтве шчыруе яе муж Сяргей Іванавіч. Старэйшы іх сын Віталь, хоць па адукацыі юрыст, працуе зараз ва­дзіцелем МАЗа на лесапункце, кажа, што даўняя любоў да тэхнікі ўсё ж перамагла. Дзмітрый – ляснічы аднаго з лясніцтваў Бялыніцкага лясгаса. На днях парадаваў бацьку і маці: абараніў дыплом у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспуб­лікі Беларусь, стаў эканамістам, а да гэтага скончыў і каледж, і Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Трэці сын, Сяргей, – рабочы лясной галіны ў Быхаве. Дачка Наталля – эканаміст, працуе ў Клічаўскім лясгасе.

– Я магу назваць сябе шчаслівай, – гаворыць Ларыса Васільеўна. – Удзячная лёсу за ўсё, што сталася. Ёсць сям’я, добрыя дзеці, падрастаюць унукі. Ёсць любімая справа, прызванне праз жыццё. Беларусь даўно стала маёй другой Радзімай. Напярэдадні 8 Сакавіка я жадаю ўсім жанчынам толькі шчасця іміру».

Тэкст і фота: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Профсоюзы

Профсоюзный приём граждан состоится 30 мая

18 мая 2024
Читать новость
Изучаем мнение населения

Общественное обсуждение Кличевского лесхоза

18 мая 2024
Читать новость
Проект «Траектория роста»

Чистая вода – в каждый дом

17 мая 2024
Читать новость
Проект «Траектория роста»

Качественные дороги – в приоритете

17 мая 2024
Читать новость
Проект «Траектория роста»

Время строить, время созидать

17 мая 2024
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 18 мая

17 мая 2024
Читать новость
ВНС-2024

День информирования

16 мая 2024
Читать новость
Отделение ГАИ информирует

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

16 мая 2024
Читать новость
Общество

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

16 мая 2024
Читать новость
Главные

Информационное письмо по подготовке к ОЗП 2024 / 2025 гг.

15 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Главные

Информационное письмо по подготовке к ОЗП 2024 / 2025 гг.

15 мая 2024
Стрелка вверх
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

В Кличевском районе проходит акция «Окна Победы». Фото

6 мая 2024
Стрелка вверх
Депутат

Oлег Дьяченко, заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по международным делам, о внезапной проверке средств-носителей нестратегического ядерного оружия в Вооруженных Силах, которая проводится в соответствии с распоряжением Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Новшества в пенсионном обеспечении

8 мая 2024
Стрелка вверх
Дорожная безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Стрелка вверх
Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Закон по вопросам предпринимательской деятельности: в Минэкономики рассказали об основных нововведениях документа

7 мая 2024
Стрелка вверх