Віртуальны музей Клічава стаў пераможцам абласной выстаўкі метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Праект  стварэння  віртуальнага  музея  баявой  славы  “Дарога  да  Перамогі”  Клічаўскага Цэнтра  дзіцячай  творчасці  прызнаны  пераможцам  абласной  выстаўкі  метадычных  матэрыялаў  і  педагагічнага  вопыту  ўстаноў  дадатковай  адукацыі  дзяцей  і  моладзі.  За   высокі  ўзровень  выканання  работы  Дыпломам  І  ступені  ўзнагароджаны  яе  аўтары – намеснік  дырэктара  Цэнтра  Лідзія Лук’янаўна  Ачыновіч  і  метадыст  Лілія  Іванаўна  Счыслёнак.
У рамках  акцыі “Я – грамадзянін  Беларусі”  з  2013  года  пачынаецца  цыкл  мерапрыемстваў,  прысвечаных  70-годдзю  вызвалення  Рэспублікі  Беларусь  ад  нямецка-фашысцкіх захопнікаў  і  перамогі  савецкага  народа  ў  Вялікай  Айчыннай  вайне,  у  тым  ліку  рэспубліканская  патрыятычная  акцыя  навучэнскай  моладзі  “Спасибо  солдатам  Победы  за  то, что  не  знаем  войны”.  Таму  надзвычай  актуальная  зараз  работа  па  развіцці  сучасных  форм  музейнай  дзейнасці  на больш  высокім  узроўні,  з  прымяненнем  інтэрнэт-камп’ютарных  тэхналогій.  У  гэтым  упэўнены  і  нашы  землякі– супрацоўнікі  Клічаўскага  Цэнтра  дзіцячай  творчасці,  пошукавая  група  “Вольса”  Магілёўскага  абласнога  гісторыка-патрыятычнага  пошукавага  клуба  “ВІККРУ”,  пошукавыя  групы  устаноў  адукацыі  раёна,  навучэнцы  аб’яднання  па  інтарэсах  “Юны  кнігалюб” і  “Гістарычнае  краязнаўства”.  Як  лічаць Л.Л.  Ачыновіч  і  Л.І.  Счыслёнак,  стварэнне  вэб-сайта  музея  баявой  славы  праз  выкарыстанне  інтэрнэт-тэхналогій  дазволіць  актывізаваць  пазнавальную,  творчую,  сацыяльную  дзейнасць  дзяцей  і  педагогаў  па  вывучэнні  гісторыі  Вялікай  Айчыннай вайны,  гісторыі  нашай  малой  радзімы.  Веб-сайт  аўтарамі  дэталёва  распрацаваны  і   ўключае  7  раздзелаў. Адзін  з  іх –  “Павел Крыванос. Біяграфія  подзвігу” –  аб  Героі  Савецкага  Саюза  Паўлу  Крываносу,  які  ў  свой  час скончыў  СШ №1  горада  Клічава,  у колішнім   будынку якой   па вуліцы  Ленінскай  і  размяшчаецца Цэнтр  дзіцячай  творчасці. Подзвіг  героя  ўвекавечаны  ў  бронзе.  Помнік  Паўлу  Іванавічу  Крываносу ўстаноўлены  ў  двары  гэтай  ўстановы  дадатковай  адукацыі. А цікавасць   юных  выхаванцаў  да  жыцця  і подзвігу героя па-ранейшаму  нязменная. Таму  гэты  раздзел  сайта  будзе  распавядаць  аб  малой  радзіме  героя,  яго  дарогах  вайны  і  подзвігу, 253-м  інжынерна-танкавым  палку,  дзе  ваяваў  Павел  Крыванос.  Думаецца,  цікавай  будзе  карыстальнікам  інфармацыя і  аб  стваральніку  танкавых  тралаў (танк Т-34-85  з  катковым  супрацьмінным  тралам),  Героі  Савецкага  Саюза  П.М. Мугалёвым.  На  такім  танку-тральшчыку ваяваў  і  наш  гераічны  зямляк.
Праект  віртуальнага  музея створаны,  засталося ўвасобіць  яго  ў  жыццё. Частка  матэрыялаў  ужо  сабрана.  Пошукавая  работа  працягваецца.  Прыняць  у  ёй  удзел  могуць  юныя  і  сталыя, той,  хто  цікавіцца  гісторыяй  раёна, хто  валодае  дакладнымі  звесткамі,  фактамі,  можа  падзяліцца  асабістымі  ўспамінамі  таго  часу.
Сёння  ініцыятыўная  група  па  стварэнні  вэб-сайта  музея  баявой славы  “Дарога да  Перамогі”  запрашае  да  супрацоўніцтва кваліфікаванага  спецыяліста-праграміста  (пакуль  на  дабраахвотнай  аснове),  а  яшчэ  шукае  спонсараў  для  аказання  дапамогі  ў   рэалізацыі  гэтага  цікавага  і  патрэбнага  ўсім  праекта.  Неабходна,  каб  аб  гераічнай  гісторыі  нашай  Клічаўшчыны   ведалі  ва  ўсім  свеце.  Нам  ёсць  чым  ганарыцца!

Ніна  Ізох.

Последние новости

Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024