Адчыніць сваё сэрца людзям

Адчыніць сваё сэрца людзям

Штодня судакранацца з чужымі цяжкімі праблемамі, болем і пакутамі, але ўмець захаваць цеплыню душы і чуласць, даруючы іх людзям, не кожнаму па плячы. Алена Аляксандраўна БАЛЫКА
і Ала Фёдараўна МАЦЮШОНАК (на здымку злева направа), сацыяльныя работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Клічаўскага РЦСАН, гэта могуць. Яны ўжо доўгія гады аказваюць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу, адкрылі свае сэрцы, каб зрабіць іх жыццё лепшым.

Цікаўлюся ў Алы Фёдараўны як яна прыйшла ў гэту дужа няпростую прафесію, якая, на маю думку, па плячы толькі моцным духам. Бо нават родных састарэлых бацькоў, бывае, не хочаць даглядаць, а каб чужых людзей – патрэбна вялікае сэрца.

«Была беспрацоўнай, бо патрапіла пад скарачэнне, – расказвае суразмоўца. – У мяне ўжо быў вопыт догляду за цяжкахворымі роднымі людзьмі, вось і адважылася стаць сацыяльным работнікам. У гэтай прафесіі ўжо каля 10 гадоў. Зараз абслугоўваю на даму пяць пажылых клічаўлян, сярод якіх ёсць і не старая жанчына-інвалід 1-й групы. Шкадую гэтых людзей, да кожнага шукаю падыход,
бо важна не толькі аказваць ім сацыяльна-бытавыя паслугі, але і падарыць цеплыню, увагу, выслухаць і падтрымаць, каб не адчувалі адзіноты. Прыемна, што яны мне давяраюць, чакаюць, як блізкага чалавека».

Рабочы дзень Алы Мацюшонак распісаны па хвілінах: патрэбна купіць прадукты, прывесці лекі, прыбрацца ў жыллі, заказаць газ, дроў і вады прынесці, змераць ціск… Цяжкахворым неабходна дапамагчы ў санітарна-гігіенічных працэдурах. Усяго не пералічыць. Работы прыбаўляе снег, сыпле – трэба расчысціць двары падапечных. І так 5 дзён на тыдзень, заўсёды ў клопатах аб людзях, бывае, і ноччу ў думках аб іх. Яе бабулькі жывуць у розных раёнах Клічава, у кватэрах і ўласных дамах, ад вуліцы Маркаўскай да пачатку Ленінскай. Пешшу паспрабуй управіцца! Таму з мінулай вясны жанчыну выручае уласны транспарт – электрасамакат, так зручней, лягчэй, прасцей спраўляцца і з адлегласцямі, і з безліччу спраў.


У Алены Балыка стаж працы сацыяльным работнікам салідны – больш як 15 гадоў. Расказвае, што працу сваю сапраўды любіць і плануе прысвяціць ёй яшчэ шмат гадоў.

Алена Аляксандраўна расказвае:
«Я прыйшла ў гэту прафесію асэнсавана. Пачынала працаваць па дагаворы. Першымі маімі падапечнымі была пажылая сямейная пара з Паплаў. Гэта было зімой, яшчэ завідна выходзіла з дому, каб пешшу да 8 гадзін ужо быць у іх. І ўсё мне падабалася: і гэты шлях, і свежае паветра, і гэтыя добрыя людзі. А пасля ўжо працавала «сарафаннае радыё», адзін аднаму раілі да мяне звярнуцца, так набрала першых сваіх падапечных. Пасля стала штатным работнікам, цяпер у мяне на абслугоўванні 10 чалавек, гэта больш як на стаўку. Цяжкасцей, вядома, нямала, але з усім спраўляюся. Мае бабулькі ўсе добрыя, у кожнай свой лёс і старасць розная: ёсць інваліды, вязні фашызму, хворыя, якія толькі з калясачкай па хаце, усе ў шаноўным узросце, у многіх можна павучыцца жыццёвай мудрасці. Самае важнае, лічу, ставіцца да пажылых людзей па-чалавечы, паважаць, нават любіць. А яны дзеляцца са мной і сваімі сакрэтамі, і радасцямі, і турботамі, і на хваробы скар­дзяцца, раяцца пры патрэбе. Гэта ўжо блізкія мне людзі».

Падапечныя Алены Балыка жывуць на розных вуліцах райцэнтра: Калініна, Піянерскай, Першамайскай, у мікрараёне шматпавярховых дамоў. Кожны дзень у яе безліч клопатаў, як і ў кожнага сацыяльнага работніка. Яна пастаянна ў фізічнай працы, у руху, на сваім веласіпедзе «аблятае» за дзень магазіны, аптэкі, носіць дровы і ваду, чысціць снег, прыбірае, даглядае. І заўсёды прыветлівая, у настроі, з усмешкай, з аптымізмам. Свае ўласныя клопаты і праблемы яна пакідае дома, да людзей прыходзіць з дабром і адкрытым сэрцам. Бо быць сацыяльным работнікам – значыць не толькі дапамагаць, але і ўмець любіць, спачуваць, суперажываць.
Што да Алены Балыка, то жыццё ёй выставіла адны пяцёркі. 5 студзеня ў яе не толькі прафесійнае свята, але 55-гадовы юбілей з дня нараджэння! Няхай у жыцці шчасціць!


Тэкст і фота: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Профсоюзы

Профсоюзный приём граждан состоится 30 мая

18 мая 2024
Читать новость
Изучаем мнение населения

Общественное обсуждение Кличевского лесхоза

18 мая 2024
Читать новость
Проект «Траектория роста»

Чистая вода – в каждый дом

17 мая 2024
Читать новость
Проект «Траектория роста»

Качественные дороги – в приоритете

17 мая 2024
Читать новость
Проект «Траектория роста»

Время строить, время созидать

17 мая 2024
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 18 мая

17 мая 2024
Читать новость
ВНС-2024

День информирования

16 мая 2024
Читать новость
Отделение ГАИ информирует

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

16 мая 2024
Читать новость
Общество

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

16 мая 2024
Читать новость
Главные

Информационное письмо по подготовке к ОЗП 2024 / 2025 гг.

15 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Главные

Информационное письмо по подготовке к ОЗП 2024 / 2025 гг.

15 мая 2024
Стрелка вверх
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

В Кличевском районе проходит акция «Окна Победы». Фото

6 мая 2024
Стрелка вверх
Депутат

Oлег Дьяченко, заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по международным делам, о внезапной проверке средств-носителей нестратегического ядерного оружия в Вооруженных Силах, которая проводится в соответствии с распоряжением Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Новшества в пенсионном обеспечении

8 мая 2024
Стрелка вверх
Дорожная безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

8 мая 2024
Стрелка вверх
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Стрелка вверх
Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Стрелка вверх
Проект «Траектория роста»

Время строить, время созидать

17 мая 2024
Стрелка вверх