Конкурс “Клічаўская зорачка” збірае ўдзельнікаў
Табе ад 6 да 18 гадоў? Любіш спяваць? Спрабуй сябе на сцэне “Клічаўскай зорачкі”! Заявіць аб сабе можна прама па месцы жыхарства. А дзе лепш пачынаць, як не дома? Занальныя туры пачынаюцца днямі.
23 мая перад журы конкурсу выступяць юныя артысты ў Нясяцкім СДК, 24 – Максімавіцкім, 25 – у Запольскім СДК. Дзеці і моладзь Клічава пройдуць творчы адбор 25 і 26 мая ў раённым Доме культуры. Толькі тут за два дні журы патрэбна будзе праслухаць 44 вакальныя нумары. Канкурэнцыя ў сёлетнім конкурсе абяцае быць не жартоўнай. Бо за прызавыя месцы будуць змагацца як салісты-вакалісты, так і вакальныя групы, выканаўцы ў намінацыі “Аўтарская песня”.
Заключны тур раённага конкурсу адбудзецца 1 чэрвеня ў час свята, прысвечанага Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Пераможцы парадуюць нас сваімі талентамі ў канцэрце, які пройдзе на адкрытай пляцоўцы парка горада Клічава ў 11 гадзін дня.
Н. МІКАЛАЕВА.