У раёне

У раёне

Лес пачынаецца з шышкі

У Клічаўскім лясгасе працягваецца сезон нарыхтоўкі шышак. Як расказала Яна ГОМАН, інжынер па лесааднаўленні лясгаса, сёлета мясцовым лесаводам патрэбна сабраць 250 кілаграмаў шышак елкі еўрапейскай, прычым толькі якаснага насеннага матэрыялу, які б адпавядаў устаноўленым крытэрыям. Гэта невялікі аб’ём, бо ў лясгасе ў папярэднія гады створаны надзейны запас насення дрэў хвойных пародаў. Сёння больш актыўна ідзе нарыхтоўка шышак елкі ў Бацэвіцкім і Ганчанскім лясніцтвах.

Шышкі сасны і елкі штогод збіраюцца і пастаўляюцца на перапрацоўку ў Горацкі лясгас, дзе ёсць цэх па перапрацоўцы лесанасеннай сыравіны. Там жа насенне і захоўваецца. Пасля з яго ў пастаянным лясным гадавальніку лясгаса будуць вырашчаны сеянцы і саджанцы, якія перасадзяць у лес.

Ад дзяцей – пажылым людзям

Па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы, агучанай пад час дабрачыннага свята, прысвечанага акцыі «Нашы дзеці», у Беларусі з 3 па 14 студзеня праходзіць рэспубліканская дабрачынная акцыя для пажылых людзей «Ад усёй душы». Яе арганізатары – Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства адукацыі сумесна з ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Шэраг мерапрыемстваў праходзіць і на Клічаўшчыне. Клопат і ўвагу аб сабе ад дзяцей і моладзі, кіраўнікоў мясцовых органаў улады і розных арганізацый, дэпутатаў адчуваюць прадстаўнікі старэйшага пакалення. У мінулым нумары наша газета расказвала аб такой вялікай, цёплай 

сустрэчы з насельнікамі Дома ветэранаў. 

Як паведаміла Алеся БАРАЗНА, загадчык аддзялення РЦСАН, без увагі не засталіся і клічаўляне, і вяскоўцы. Так, вучні Пярэкальскай, Нясяцкай і Максімавіцкай сярэдніх школ наведалі сваіх аднавяскоўцаў на даму, павіншавалі са святамі і падарылі ім «Калядныя паштоўкі», што зрабілі сваімі рукамі. 

Вучні ж Пярэкальскай школы на гэтым не спыніліся, а наведаліся да пажылых і адзінокіх людзей, каб прынесці ім дроў, вады з калодзежа. Вось такая дзейсная ўвага!

Валанцёрскі атрад «Добрае сэрца» гарадской СШ №2 у чарговы раз наведаўся да сваго сябра, ветэрана педагагічнай працы, каб дапамагчы па гаспадарцы, снег пачысціць і прыўзняць настрой сваімі сувенірамі.

Пажылыя кажуць: «Дзякуй!». Акцыя ж працягваецца, далучыцца да гэтай добрай ініцыятывы могуць усе жадаючыя.

Адзначаем святы разам!

Прэм’ера мюзікла «Снежная каралева» стала ў гэтыя навагоднія свядочныя дні цудоўным падарункам для клічаўлян і гасцей горада ад творчага калектыву раённага Дома культуры. Дарэчы, новы мюзікл па просьбе гледачоў на сцэне РДК давалі двойчы!

7 снежня ў раённым Доме культуры адбыўся святочны канцэрт «Рождества волшебные мгновения». Са святам Нараджэння Хрыстова юных і сталых клічаўлян павіншаваў Сергій АНДРЭЕЎ, пратаіерэй, настаяцель Свята-Дабраве­шчанскага храма. А маленькім клічаўлянам прызначаліся яшчэ і салодкасці. 

Радасць, цяпло, дабрыню сваёй музыкай, песнямі, танцамі падарылі гледачам юныя таленты дзіцячай школы мастацтваў г. Клічава, самадзейныя артысты раённага Дома культуры, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі і песні «Жытніца» Арэхаўскага СДК. 

У фае ж РДК працавалі тэматычныя выстаўкі, што арганізавалі дзіцячая школа мастацтваў, раённы Дом рамёстваў, цэнтральная бібліятэка. Яны таксама знайшлі сваіх аматараў.

Мерапрыемства пакінула ў душы ўзнёсласць, а яшчэ – веру ў цуды!

Последние новости

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

В Кличевском районе проходит акция «Окна Победы». Фото

6 мая 2024
Читать новость
Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Читать новость
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Читать новость
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Читать новость
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Читать новость
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Читать новость
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Стрелка вверх
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Стрелка вверх
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Стрелка вверх
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
Стрелка вверх
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
Стрелка вверх