Новы Закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” уступіў у дзеянне 22 студзеня 2012 года

Вырашэнне сацыяльна значных праблем насельніцтва лічыцца адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці раённага выканаўчага камітэта. Таму работа са зваротамі грамадзян уключае ў сабе не толькі разгляд канкрэтных скаргаў і дачу заяўнікам адказаў, але і аналіз, вызначэнне прычын гэтых скаргаў, устанаўленне вінаватых службовых асоб і прыняцце да іх мер дысцыплінарнага ўздзеяння. Значны аб’ём работы са зваротамі грамадзян праводзіць аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, якім кіруе Марыя Аляксееўна КРЫВАНОС. У размове з карэспандэнтам раённай газеты яна адказала на шэраг пытанняў, звязаных з прыняццем новага Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, які ўступіць у дзеянне з 22 студзеня 2012 года.

— Марыя Аляксееўна, чым абумоўлена з’яўленне новага прававога дакумента?

— З моманту прыняцця папярэдняга Закона прайшло амаль 15 гадоў. Канечне, за гэты час у дакумент былі ўнесены шматлікія змяненні і дапаўненні. Ды і практыка паказала, што фактары развіцця нашага грамадства аб’ектыўна мяняюцца, таму гэта паўплывала на ўзнікненне новых формаў зваротаў грамадзян і метадаў работы з імі. Новы закон абагуліў усе дапаўненні, змяненні, улічыў і запатрабаванні грамадства. Шмат за гэты час было і практычных напрацовак, якія, безумоўна, увайшлі ў рэдакцыю новага закона.

— Якія ўвогуле новаўвядзенні чакаюць людзей?

— Новаўвядзенне, перш за ўсё, датычыцца рэгулявання такой формы зваротаў, як электронная. І гэта ў той час, калі ў многіх дзяржаўных органах, іншых арганізацыях ёсць афіцыйныя інтэрнэт-сайты, электронныя адрасы і электронная форма зваротаў ужо існуе і атрымлівае шырокае прымяненне на практыцы, але заканадаўча яна не была зацверджана. Новым нарматыўным актам гэты недахоп у заканадаўстве ўхілены. Патрабаванні да афармлення электронных зваротаў такія ж, як і да пісьмовых, толькі неабходна ўказваць у іх зваротны электронны адрас. Электронны зварот павінен быць накіраваны на афіцыйны электронны адрас арганізацыі. Разгляд электронных зваротаў носіць абавязковы характар для ўсіх кіраўнікоў. Законам прадугледжваецца яшчэ адна асаблівасць — пісьмовыя адказы на звароты робяцца на той мове, на якой да нас звярнуўся чалавек. Такая норма ўводзіцца ў мэтах забеспячэння права кожнага грамадзяніна на самавызначэнне. Заўважу адну акалічнасць: тэкст пісьмовага звароту павінен добра чытацца, а калі гэта рукапісны зварот, то почырк павінен быць выяўным, разборлівым, ужыванне нецэнзурных або зневажальных слоў ці выразаў не дапускаецца. Законам таксама ўстаноўлены адзіныя тэрміны адказаў на ўсе віды зваротаў — яны павінны быць разгледжаны не пазней 15 дзён, а калі патрэбны дадатковае вывучэнне і праверка — не пазней аднаго месяца. Тэрмін можа быць устаноўлены і іншымі заканадаўчымі актамі.

— Работа з электроннымі зваротамі — гэта ж істотнае павелічэнне нагрузкі.

— Я згодная з гэтым мер-каваннем. Сапраўды, акрамя традыцыйных пісем да нас будуць звяртацца і па электроннай пошце. Але думаю, пакуль такіх пісем будзе не шмат і ў нас ёсць час для арганізацыі гэтага накірунку работы. А як будзем працаваць далей — па-
кажа час.

— Ці застанецца разгляд калектыўнай заявы з выездам на месца, як гэта рабілася раней?

— Так, калі пад заявай падпісаліся 30 і больш чалавек, то разгляд указаных праблем будзе праходзіць па–ранейшаму, з выездам на месца.

— Якія змены наконт ананімных зваротаў?

— Ананімныя звароты, як і раней, можна нават не разглядаць, калі толькі ў іх няма інфармацыі пра тое, што рыхтуецца або ўжо ўчынена злачынства.

— Марыя Аляксееўна, не сакрэт, што некаторыя грамадзяне злоўжываюць сваімі правамі і становяцца “прафесійнымі” скаржнікамі. Ці будуць разглядаць іх неаднаразовыя звароты?

—Што датычыць “прафесіяналаў” скардзіцца, то, на жаль, закон аб гэтым маўчыць, а вось паўторныя звароты (вусныя I пiсьмовыя), у якiх не прыводзяцца новыя довады цi абставiны, што выявiлiся нанова, разгляду не падлягаюць, калi па iх ёсць вынiкi вычарпальных праверак i грамадзянам дадзены адказы ва ўстаноўленым парадку. Рашэнне аб спыненнi вытворчасцi па паўторных зваротах прымаюць кiраўнiкi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый цi ўпаўнаважаныя iмi службовыя асобы.

— А па якіх прычынах яе можна спыніць?

— У асноўным гэта тыя ж паўторныя звароты, на якія дадзены вычарпальныя адказы. А
яшчэ з 22 студзеня па законе можна пакінуць без адказу і шэраг іншых зваротаў, такіх,
напрыклад, як падзяка, а таксама частку зваротаў, якія не ўтрымліваюць якіх-небудзь рэкамендацый, патрабаванняў, інфармацыі аб парушэннях закона ці недахопаў у рабоце арганізацыі. Такія звароты прымаюцца да ведама, але адказы на іх не накіроўваюцца. Не
атрымае пісьмовага адказу і заяўнік, зварот якога хутка выкананы і ён распісаўся ў акце вы-
кананых работ або на звароце ці ў кніжцы заўваг і прапаноў.

— У законе ёсць яшчэ адно новаўвядзенне. Прадугледжваецца, што пры ажыццяўленні асабістага прыёму па рашэнні кіраўніка могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі. Калі ласка, растлумачце падрабязней гэты момант.

— Так, па законе зараз можна будзе прымяняць дыктафоны, відэазапіс, кіна- і фотаздымкі. Аднак наведвальнік павінен быць папярэджаны аб гэтым да пачатку асабістага прыёму. Я лічу, што гэта норма неабходна. Яна засцеражэ людзей ад некарэктных паводзін і ў спрэчных момантах зможа адыграць станоўчую ролю.

— Што новага ў законе аб адказнасці заяўнікаў і службовых асоб?

— Як і раней, у выпадку, калі зварот змяшчае паклёп ці абразу, заяўнік будзе несці адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам. У той жа час службовыя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і іх супрацоўнікі будуць несці адказнасць за парушэнне парадку разгляду зваротаў.

— У якіх выпадках можна адмовіць грамадзяніну ў асабістым прыёме?

— Напрыклад, можна адказаць у прыёме, калі чалавеку быў ужо дадзены вычарпальны адказ, няхай сабе і адмоўны, калі перапіска з гэтым заяўнікам спынілася і калі зварот не
адказвае патрабаванням, устаноўленым пунктамі закона. Заяву наведвальніка, які ўчыніў
скандал у кабінеце, увогуле могуць не разглядаць. Вусныя звароты таксама могуць не разглядацца, калі заяўнік не прадставіў дакумента, які пацвярджае яго асобу.

— Марыя Аляксееўна, Вы працуеце са скаргамі амаль 13 гадоў. Што, на Вашу думку, змянілася ў колькасці і характары зваротаў жыхароў нашага раёна?

— Колькасць зваротаў пачала зніжацца. Так, за 2011 год яна зніжана ў параўнанні з папярэднім годам амаль на 8%. А ўсяго за мінулы год да нас паступіла каля 400 зваротаў.
Але характар іх амаль не змяніўся. Заявы і скаргі жыхароў раёна ахопліваюць самыя розныя сферы жыццядзейнасці і датычацца, як і раней, у асноўным работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі (35,7%), будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, транспарту, сацыяльнай абароны. Пытанні працоўных адносін (працаўладкавання, працягу кантрактаў, звальнення, аплаты працы) складаюць 11,3% ад агульнай колькасці зваротаў. У разрэзе тэматыкі сустракаюцца звароты па пытаннях аказання заяўнікам матэрыяльнай дапамогі. Ёсць скаргі, звязаныя з атрыманнем льготнага банкаўскага крэдыту, прыватызацыяй жылля, зямельныя цяжбы. Людзі незадаволены якасцю дарог. Шмат пішуць аб неабходнасці добраўпарадкавання населенных пунктаў і грамадзянскіх могілкаў, скардзяцца на “худыя” дахi хат, звалкi смецця і іншае. Звяртаюцца нашы жыхары і ў вышэйшыя ўстановы кіравання. Але можна сказаць, што працэнт іх значна знізіўся. У 2011 годзе з вышэйстаячых органаў на разгляд мясцовых улад было накіравана 56 зваротаў.
Адна з найбольш эфектыў-ных форм работы з насельніцтвам — правядзенне “прамых тэлефонных ліній”. Толькі старшыня райвыканкама ў мінулым годзе правёў 13 такіх ліній, у ходзе якіх да яго звярнуліся каля 50 чалавек. Акрамя таго, прыём грамадзян згодна графіку
здзяйсняюць намеснікі старшыні і ўпраўляючы справамі райвыканкама, а таксама старшыня
раённага Савета дэпутатаў.

— Дзякуй, Марыя Аляксееўна, за дасканалыя і кампетэнтныя тлумачэнні дзяржаўнага дакумента. Хачу пажадаць, каб людзі звярталіся ў райвыканкам не толькі са скаргамі і просьбамі, але і з прапановамі, ідэямі па развіцці свайго раёна і краіны ў цэлым.

— Згодна з Вамі. Карысць ад гэтага будзе ўзаемнай.

Гутарыла
Людміла МАРЧАНКА.

Последние новости

Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость района

1 мая 2024
Официально

«Работать надо по-военному, день и ночь». Александр Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

1 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024