Каб парадавала лясная прыгажуня

Вось-вось наступяць любімыя і светлыя святы – Нараджэнне Хрыстова і Новы год. Без прыгажуні-елачкі ніяк не абысціся. Лясная калючая госця напоўніць дом незабыўным пахам хвоі, смалы, пакліча нас у казку. Набыць елку клічаўляне змогуць на елачных базарах, якія будуць працаваць з 26 па 31 снежня, вяскоўцы – выпісаць дрэўца ў лясніцтвах. Клічаўскі лясгас просіць жыхароў і гасцей раёна ўстрымацца ад незаконных рубак елак. Дзяржаўнай лясной аховай сумесна з РАУС, органамі Мінпрыроды і дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь будуць праводзіцца рэйды па выяўленні супрацьпраўных дзеянняў, арганізаваны пасты на выездах з лесу.
Нагадваем , што нарыхтоўка навагодніх елак дазваляецца толькі юрыдычным асобам, якія вядуць лясную гаспадарку на ўчастках, спецыяльна адведзеных для гэтых мэтаў (з выпіскай адпаведных дакументаў і ўплатай за вырубку з наступнай рэалізацыяй у гатовым выглядзе).
Хочацца звярнуць увагу насельніцтва на тое, што згодна з артыкулам 15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, незаконнае знішчэнне, пашкоджанне лесу (у тым ліку незаконная рубка елак) цягнуць за сабой штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь (ад 175 тысяч да 1 мільёна 750 тысяч рублёў). Акрамя таго, парушальнік павінен будзе выплаціць яшчэ і страты за гэта дрэўца – 38 тысяч 500 рублёў. Так што, каб лясная прыгажуня парадавала, а свята было вясёлым і добрым, лепш купіце елачку. Кошт яе ўмераны. Напрыклад, елка вышынёй да 1 метра каштуе 21 тыс.500 рублёў, ад 1,1 метра да 2 метраў – 27 тыс. 500 рублёў і г. д., ад 8 метраў і вышэй – 179 000 рублёў.

Святлана ЧАРЭЙЧЫК, намеснік дырэктара ДЛГУ
«Клічаўскі лясгас» па ідэалагічнай рабоце.

Последние новости

Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость района

1 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024