Сталі першымі
У чэмпіянаце вобласці па гонках на лыжаролерах сярод дзіцячых спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў паспяхова выступіў вучань СШ № 2 Раман Кніга. У гонцы вольным стылем юнак заваяваў І месца і дыплом пераможцы. Перамога Рамана значная яшчэ і тым, што ён не мае ні імянітых трэнераў (трэніруе яго бацька, Уладзімір Валянцінавіч), ні адпаведнай гэтаму віду спорта трасы для трэніровак. Дарэчы, жадаючых пакатацца на ролерных каньках і лыжах у райцэнтры шмат, а базы адпаведнай няма.
На абласной спартакіядзе сярод работнікаў АПК Клічаўшчыну прадставіла спартыўная каманда УА “Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”.
У агульнакамандным заліку каманда ўвайшла ў дзясятку мацнейшых. Вызначыліся нашы гіравікі Сяргей Счыслёнак і Сяргей Сясьмей. Дыпломам за І месца ў асабістым заліку ўзнагароджаны выкладчык Сяргей Счыслёнак.