Лідзія Краснабаева: “Я помню Вялікую Айчынную вайну…”

Мы ўсе, хто нарадзіўся і вырас пасля вайны, так і не здолелі да канца зразумець і асэнсаваць увесь маштаб жаху, які зведалі і праз усё жыццё нясуць нашы дзяды і прадзеды, нашы бацькі.
Сёння жывуць яшчэ людзі, якія маюць права пачынаць свой расказ словамі: “Я помню Вялікую Айчынную вайну…” У асноўным гэта дзеці вайны. Хлопчыкі і дзяўчынкі, чыё дзяцінства перакрэсліла крывавая бітва дарослых. Заслужаныя людзі сталага ўзросту, усе да адзінага, з кім прыходзіцца сустракацца і гутарыць, так і не навучыліся хаваць у самыя далёкія куточкі памяці карціны даўно перажытага жаху.
Дзеці вайны імкнуцца расказаць сваю страшную праўду новым пакаленням. Пераканалася ў гэтым яшчэ раз, калі гутарыла з клічаўлянкай Лідзіяй Сілівестраўнай Краснабаевай. Нарадзілася яна ў 1931 годзе ў вёсцы Равок, якой ужо не існуе на карце раёна. У гэтыя ліпеньскія дні жанчыне споўнілася 80 гадоў. Яе мілавідны твар яшчэ захаваў рысы былой прыгажосці, а памяць няўмольна вяртае ў гады ваеннага ліхалецця…
– У першыя дні вайны гэта было. Па вёсцы прайшла чутка, што на станцыі Нясята ўсе тавары з базы людзі разабралі і рассыпалася шмат пацерак, – расказвае Лідзія Сілівестраўна. – Дык мы з сяброўкай адправіліся іх збіраць. А колькі страху нацярпеліся, калі ўбачылі, як на матацыклах і на машынах едуць немцы! У вёску ехалі людзі на падводах, загружаных мукой і іншым скарбам, які дабывалі на базе, і мы папрасіліся, каб нас падвезлі. На мосце ўбачылі немцаў. Я вочы заплюшчыла і сяджу, як мышка. Заначаваць прыйшлося ў цёткі ў вёсцы Нясята, толькі назаўтра дадому дабралася. Ой і ўсыпала тады мамка за такое свавольства!
А яшчэ помніцца, як немцы спалілі хаты, як увесь час хацелася есці, як хаваліся мы ў балоце, як жылі ў чужой хаце і прыехалі немцы, білі маму, каб адчыняла хлявы, а ключоў у яе не было, гэта ж усё чужое. А тыя, калі ўзламалі замкі, яшчэ больш пачалі біць маму і дапытвацца, адкуль у нас дабро. Я так крычала і плакала, што прыбегла суседка і дапамагла пераканаць чужынцаў, што гэта ўсё не наша.
Яшчэ помню смак чорнага каржа з гнілой бульбы, якім у балоце частавала незнаёмая жанчына. Старэйшыя браты Апанас і Васіль былі ў партызанах, а мы за сувязь з імі не адзін раз былі на валасок ад смерці. Жудасны быў час, невыносна балюча пячэ ў грудзях, калі ўспамінаю аб гэтым.
Дзень 3 ліпеня – вялікае свята. Колькі радасці было, калі пагналі немцаў назад, на захад! Кругом разруха, голад, яшчэ прыходзяць з фронту пахавальныя, а людзі радуюцца, што не трэба хавацца, баяцца немцаў, што засталіся жывыя і што цэлае жыццё наперадзе.
Аптымізму і жыццялюбству, працавітасці Лідзіі Сілівестраўны, якая 33 гады адпрацавала цестаме сам на мясцовым хлебазаводзе, можна па-добраму пазайздросціць.
З юбілеем Вас, шаноўная! Здароўя, даўгалецця і дабра Вам і Вашым дзецям, унукам, праўнукам.

Аліна СУДНІК.

Последние новости

РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
ВНС-2024

Олег Дьяченко об участии в ВНС

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024