Лепшы ў вобласці

Нездарма Беларусь называюць краем лясоў і азёр. Сапраўды, лес – наша багацце. Ахоўваць і зберагаць яго для нашчадкаў – галоўная задача цяперашняга пакалення. Як і ўсё жывое на зямлі, лес патрабуе догляду.

Круглы год шчыруюць у лесе працаўнікі лясніцтваў: высаджваюць саджанцы дрэў, выконваюць супрацьпажарныя работы, праводзяць санітарныя высечкі, нарыхтоўку драўніны і шмат іншага. Дзякуючы іх пастаянным клопатам нашы лясы чыстыя і дагледжаныя.
У любую пару года прыемна адпачыць у цяні дрэў, паслухаць спевы птушак, пачаставацца шчодрымі ляснымі дарамі.
Сярод працаўнікоў лясніцтваў раёна шмат добрасумленных, працавітых людзей, якіх паважаюць і па праву ганарацца іх працоўнымі дасягненнямі. У іх ліку і Віктар Сямёнавіч Клепча, трактарыст па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазе лесу Доўгаўскага лясніцтва ДЛГУ “Клічаўскі лясгас”. За рулём трактара ён не навічок. Больш за дзесяць гадоў адпрацаваў у саўгасе “Доўгаўскі” вадзіцелем, шчыраваў на палетках ад цямна да цямна. Віктар Сямёнавіч ведае і цэніць працу, адносіцца да справы з душой. Інакш не прывык. Так
яго выхоўвалі бацькі. У сваю чаргу і ён, добры муж і бацька дзвюх дачок, выхоўвае сваіх дзяцей у павазе да працы. Старэйшая, Ірына, – сёлетняя выпускніца Доўгаўскай СШ, і малодшая, Валянціна, – добрыя памочніцы ва ўсіх гаспадарчых справах. А калі дома згода і лад, дык і на працы справы ладзяцца.
Яго калегі сцвярджаюць, што Віктар Сямёнавіч – рэдкай дабрыні, чуласці і спагады чалавек, мэтанакіраваны і працавіты. Па выніках мінулагодняга абласнога спаборніцтва Віктар Сямёнавіч Клепча прызнаны пераможцам сярод трактарыстаў па тралёўцы драўніны, эканоміі паліва. Шчырасць, працавітасць, сумленнасць гэтага чалавека адзначаны Ганаровай граматай Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

Алена ГАНЧАРОВА.

Последние новости

Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость района

1 мая 2024
Официально

«Работать надо по-военному, день и ночь». Александр Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

1 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024