Як жывеш вёска? Закупленне

Назва вёскі ў гістарычных дакументах упамінаецца з 1745 года. Асноўным заняткам сялян было сплаўленне лесу па Даўжанцы ў Друць. Коньмі тралявалі лес да ракі. Тут, у жывапісным месцы, на беразе ракі, стаяла смалярня, бандарны цэх. Майстры выраблялі бочкі, цэбры. Купцы за медныя грошы закуплялі ў сялян грыбы, ягады, мёд, дзічыну. Таму і назва вёскі Закупленне.
Завітаўшы першы раз я не адчула таго суму, які здавалася мне, павінен быць ў маленькай вёсачцы. На ўзгорку пасвілася дыхтоўная каза. Незнаёмага чалавека адчула адразу і аб’вясціла аб гэтым ўсёй акрузе. Крыху далей, на лузе – 8 кароў і 4 кані. У дварах кудахталі куры і гарланілі пеўні. Каты і сабакі, як правіла ў кожнага гаспадара. А ў мясцовага старасты Сяргея Іванавіча Казлова, катоў і ўвогуле, занадта шмат. Прыгожыя, адкормленыя песцяцца на сонейцы. Сабак ў вёсцы менш. Ды і навошта яны. Так, хіба толькі для парадку.
Калісьці Закупленне была вясёлай вёскай у акрузе. У сем’ях выхоўвалася па чацьвёра, пяцёра, а то і больш дзетак. А моладзі колькі ! Але гэта было даўно. Моладзь з’ехала ў горад. Але часцяком наведваюць сваю вёсачку. Не забываюць родныя мясціны. Прыязджаюць нават у пустыя хаты. Прытуляцца да яблынькі або грушы, якія засталіся каля дому, абдымуць іх, а яны нададуць ім сілы і бадзёрасці на доўгі час. Летам як і раней Закупленне напаўняецца дзіцячым гоманам – з’язджаюцца адусюль унукі ды праўнукі, затое зіму тутэйшым перажыць сумней. Ды і сацыяльныя работнікі Марына Уладзіміраўна Вараб’ева і Алена Іванаўна Лямцава марнець не даюць. У вёсцы 40 двароў, дзе пражывае каля 60-ці жыхароў. 38 – пенсіянеры, з якіх толькі 12 чалавек карыстаюцца іх дапамогай. Даглядаюць добра, старанна.
На ўзгорку – магазін – галоўны вясковы цэнтр. Тут навіны абмяркуюць, купяць тое-сёе ў гаспадарку, пра хваробы свае пагавораць. Мясцовы прадавец Алена Уладзіміраўна Казлова сельсавецкія навіны раскажа. Жыве яна ў в. Доўгае, а ў Закупленні працуе ўжо 18 гадоў.
-Яна ж нам як мамка – кажа пра яе Клаўдзія Сягееўна Ганчарова. Лекі з аптэкі на заказ прывязе, ў сельсавет, калі трэба, паперку зносіць. Вяскоўцы за гэта ёй вельмі ўдзячныя. Прадукты ў магазіне заўсёды якасныя. Запыты на неабходныя тавары стараецца выконваць хутка. А яшчэ жыхары кожны дзень з нецярпеннем чакаюць паштальёнку Зою Сямёнаўну Галяшэвіч. Каму пенсію прынясе, каму пісьмо, газеты і часопісы, без іх жа нецікава жыць.
-Ну і без “раёнкі” не абыйсціся? У першую чаргу яе і чытаем, кажа Еўдакія Іванаўна Клепча.
Вось так і жыве маленькая вёсачка Закупленне. Зіма ды лета, і так з году ў год. А вясной да іх зноў прыляцяць птушкі і абудзяць спевамі вуліцу, зацвітуць сады, а разам з імі напоўняцца радасцю іх прамяністыя душы. Жыві і квітней, прыгажуня – вёсачка . Здароўя і доўгага веку тваім жыхарам.

Людміла Марчанка.

Последние новости

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Где свежая трава, там здоровое стадо

2 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость района

1 мая 2024
Официально

«Работать надо по-военному, день и ночь». Александр Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

1 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024