Аб’яўлены новы конкурс для старшакласнікаў Магілёўскай вобласці velcom YOUTH

Аб’яўлены новы конкурс для старшакласнікаў Магілёўскай вобласці velcom YOUTH

Змяніць свет, атрымаць iPhone Xs і паехаць на TEDx у Аўстрыю: аб’яўлены новы конкурс для старшакласнікаў Магілёўскай вобласці velcom YOUTH

У Беларусі аб’яўлены конкурс праектаў velcom YOUTH для старшакласнікаў, якія хочуць змяніць навакольны свет да лепшага. У навучэнцаў 10-11-x класаў Магілёўскай вобласці будзе магчымасць атрымаць неабходныя веды і рэалізаваць праект па цікавай для сябе тэме. Лепшыя з лепшых выступяць на TEDxYouth@Minsk і атрымаюць iPhone Xs. А галоўныя пераможцы паедуць на TEDx у Аўстрыю. Адметная рыса праекта velcom YOUTH – уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале будзе весціся на беларускай мове.

Згодна з палажэннем, падлеткам неабходна прапанаваць сваю тэму ў адным з трох напрамкаў конкурсу: тэхналогіі, культура, інклюзія. У іх будзе магчымасць прыняць удзел у шэрагу воркшопаў, а пасля рэалізаваць сваю ідэю і зняць пра гэта відэаролік, які ацэніць журы конкурсу. 10 фіналістам будзе прапанавана прыняць удзел у выніковай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і прэзентаваць сваю ідэю ў выглядзе публічнага выступу.

Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе будзе праходзіць з 15 кастрычніка па 11 лістапада 2018 г. У заяўцы трэба пазначыць тэму выступлення і абгрунтаваць свой удзел у конкурсе velcom YOUTH. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы 10-11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Усе заяўкі будуць разгледжаны, і будзе сфарміраваны спіс удзельнікаў наступных этапаў праекта.

Сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH рэалізуецца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У аснове канцэпцыі праекта velcom YOUTH – выкарыстанне сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі: менавіта з іх дапамогай удзельнікі конкурсу змогуць наведаць анлайн-воркшопы, прэзентаваць сябе і свае ідэі.

«Сёння мы можам назіраць змяшчэнне акцэнтаў ад традыцыйных форм навучання ў бок інтэрактыўных метадаў, ад рашэння агульнаадукацыйных задач у бок ранняга выяўлення і развіцця прафесійных і так званых надпрафесійных навыкаў: умення ладзіць камунікацыю, працаваць у камандзе, эфектыўна планаваць сваю дзейнасць. Праект velcom YOUTH дапаможа сённяшнім школьнікам знайсці найбольш эфектыўны шлях да паспяховай самарэалізацыі і зрабіць першыя крокі ў гэтым напрамку», – адзначае дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Павел Ліс.

Кампанія velcom плануе арганізаваць падтрымку ўдзельнікаў праекта на ўсіх яго этапах у выглядзе масавых інтэрактыўных анлайн-заняткаў па  тэмах «Мастацтва прэзентацыі», «Аратарскае майстэрства», «Майстэрства лідара». Яны пройдуць у выглядзе воркшопаў на вялікай пляцоўцы з трансляцыяй на бясплатным адукацыйным канале лічбавага тэлебачання VOKA – «VOKA YOUTH». Спікерамі выступяць заснавальнікі выбітных беларускіх стартапаў і прафесіяналы ў адпаведных галінах, у тым ліку прадстаўнікі кампаніі velcom.

«У сучасным свеце межы паміж краінамі робяцца ўсё больш умоўнымі – калі гаворка ідзе пра зносіны, абмен ідэямі, пошук месца атрымання вышэйшай адукацыі ці працаўладкавання. З дапамогай праекта velcom YOUTH мы вырашылі прадэманстраваць падлеткам магчымасці для рэалізацыі іх патэнцыялу – і адначасова паказаць, што ідэі, народжаныя ў Беларусі, могуць з цікавасцю ўспрымацца па-за яе межамі і нават змяняць да лепшага свет на глабальным узроўні», – заўважае начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

З 20 студзеня па 20 лютага 2019 г. удзельнікі конкурсу будуць мець магчымасць рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па абранай тэме свайго праекта. Відэаролік з прэзентацыяй рэалізаванага праекта і доказам яго значнасці і перспектыўнасці неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #velcomYOUTH і даслаць спасылку на info@velcom-youth.by.

Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з лепшымі ментарамі. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі 2019 года. Усе 10 фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным напрамку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Для даведак

Гісторыя TED:

TED (ад англ. technology, entertainment, design – тэхналогіі, забавы, дызайн) – сусветна вядомы фармат канферэнцый, першая з якіх адбылася ў 1984 годзе ў ЗША. Іх місія – распаўсюджанне і прасоўванне ўнікальных ідэй. Сярод вядомых удзельнікаў TED-канферэнцый – Сціў Джобс, Сцівен Хокінг, Біл Клінтан і інш.

TEDx – праект TED, які дазваляе асобным людзям ці групам людзей праводзіць незалежныя канферэнцыі ў фармаце і па ліцэнзіі TED.

Гісторыя TEDx у Беларусі:

  • Першае мерапрыемства ў фармаце TEDx у Беларусі адбылося ў 2009 г. З тых часоў было праведзена 7 лакальных мерапрыемстваў.
  • Канферэнцыя TEDxMinsk 2018 аказалася самай вялікай за гісторыю іх правядзення ў Беларусі па колькасці гледачоў, выступленняў і ўдзельнікаў.

 Кантактная асоба:

Павел Семчанка, камунікацыйнае агенцтва ARS Communications

+375 44 754 13 83 | ps@ars.by

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024