ДА ЗІМЫ РЫХТУЙСЯ ЛЕТАМ!

ДА ЗІМЫ РЫХТУЙСЯ ЛЕТАМ!

Народнай мудрасцю «Рыхтуй сані летам, а зімой – калёсы» кіруюцца вяскоўцы і клічаўляне, якія загадзя рыхтуюцца да ацяпляльнага сезона. Бо цяпло ў жыллі ў халады – гэта камфорт і ўтульнасць. А дзе лепш назапасіць паліва, як не ў Клічаўскім райпалівазбыце? Паспяшаемся туды і мы, каб высветліць сітуацыю, а яшчэ з нагоды прафесійнага свята калектыву – Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, які штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня.

Сяргей Матюшонак

– Гаспадарам кватэр не прыходзіцца думаць аб сродках і спосабах ацяплення свайго жылля, аб гэтым у патрэбны час паклапоціцца камунальная служба. Нашы кліенты – гаспадары прыватных дамоў, у якіх няма газавага ацяплення, – гаворыць дырэктар філіяла Клічаўскі райпалівазбыт Магілёўскага КАУВП «Аблпаліва» Сяргей Васільевіч ЗІНКЕВІЧ. – Аказваем паслугі па распілоўцы, колцы, па-грузцы і дастаўцы дроў, а таксама па пагрузцы і дастаўцы торфабрыкету па Клічаве і раёне.

Сёлета ў нас «бум» на дровы. Такі высокі попыт насельніцтва на яго ўпершыню за апошнія 5 гадоў. З пачатку года (па стане на 20 жніўня) мы забяспечылі дрывамі ўжо 253 прыватныя домаўладанні і 68 – торфабрыкетам, што значна больш мінулагодняга. За гэты час рэалізавана 1238 кубічных метраў дроў і 203 тоны торфабрыкету, што таксама перавышае мінулагодні аб’ём. І ўсё ж чарга на дровы застаецца ўнушальнай – 40 чалавек, летась жа пры меншых аб’ёмах рэалізацыі дроў на чарзе на гэту ж дату было толькі 17 чалавек. Удакладню: чаргі на набыццё торфабрыкету няма. Новыя заяўкі на паліва прымаем, але выконваць іх будзем пасля 10 верасня. Зараз жа дастаўляем дровы тым, хто выпісаў іх у ліпені. Але хвалявацца не трэба, паліва хопіць на ўсіх. На тэрыторыі прадпрыемства намі створаны яго ладны запас: каля 20 тон торфабрыкету і каля 300 кубоў дроў, прычым палова апошніх – лісцёвых парод, з добрай цеплааддачай.

Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы выказаць словы ўдзячнасці кіраўніцтву ДЛГУ «Клічаўскі лясгас» і галоўнаму інжынеру прадпрыемства А.А. Сэку за дзелавое супрацоўніцтва, своечасовасць, якасць, паўнату пастаўкі дроў у гарпаліва.

Попыт нараджае прапанову

Чым жа тлумачыцца сёлетні павышаны попыт насельніцтва на паліва? Пытанне адрасую Любові Васільеўне РУСЕЦКАЙ, спецыялісту па рабоце з кліентамі. Дарэчы, яна, як і галоўны бухгалтар Таццяна Іванаўна Крыванос, з кагорты вопытнейшых спецыялістаў. Таццяна Іванаўна ўжо 16 гадоў вядзе тут бухгалтарскі фінансавы ўлік. Любоў Васільеўна працуе на сваёй адказнай пасадзе 8 гадоў. Яна валодае ўсёй службовай інфармацыяй, адкажа на любое пытанне наконт паліва, з любым чалавекам пастараецца знайсці агульную мову. Многіх з пастаянных кліентаў Любоў Васільеўна ўжо па тэлефоне нават па голасе пазнае. Чалавечнасць, добразычлівасць лічыць найважнейшымі якасцямі пры рабоце з людзьмі. А з імі, вядома, заўсёды працаваць няпроста.

Любоў Русецкая

Любоў Васільеўна тлумачыць:

– Адразу адзначу, што дапамогу па нарыхтоўцы і дастаўцы паліва аказваем розным катэгорыям насельніцтва, але значная частка іх – пажылыя людзі. На працягу двух тыдняў дастаўляем яго льготнай катэгорыі грамадзян – інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, інва-лідам І і ІІ груп па захворванні, астатнім кліентам – на працягу месяца. І хоць цяпер усе імкнуцца перайсці ў сваіх дамах на газавае ацяпленне, сёлетні год яшчэ раз пацвярджае: паслугі гарпаліва насельніцтвам па-ранейшаму запатрабаваныя. Так, з пачатку года па 20 жніўня насельніцтву аказана паслуг на 26 193 рублі (летась за такі ж перыяд – на 21 625 рублёў). Паліва мы рэалізуем па ўстаноўленых нормах водпуску: на год на адно домаўладанне – 4,9 куба дроў або 3 тоны торфабрыкету. Іх цана фіксаваная, датуецца дзяржавай, кошт атрымліваеццца хоць не танны, але ж значна меншы, чым прапануюць людзям за дровы прыватныя асобы.

Калектыў нашага прадпрыемства цвёрда прытрымліваецца прынцыпу: кліент заўсёды мае рацыю. Пры выкананні заяўкі ўлічваем усе іх пажаданні. Напрыклад, патрэбны менавіта сухія дровы – выпішам і прывязём сухастою. Стандартная даўжыня цуркі – 50 сантыметраў, па заяўцы ж парэжам дровы хоць мятровымі, хоць на маленькія цуркі па 30-40 сантыметраў для таго ж катла на цвёрдым паліве. Сёлета дровы ў райпалівазбыце набываюць і многія жыхары навакольных вёсак – Паплаў, Патокі, а/г. Сушанская Слабодка, Дзмітраўка і іншых, якія раней абыходзіліся без нашых паслуг. Няхай і цана вышэйшая, але асаб-лівым попытам у насельніцтва карыстаюцца гатовыя дровы (рэзаныя, колатыя), якія дастаўляюцца кліенту дадому па ўказаным адрасе. Яшчэ і зручны дзень, гадзіну прывозкі ўзгадняем. Гаспадарам застаецца толькі ўнесці і скласці паліва. Адсюль і ўзрастаючы попыт, які мы рады задаволіць.

Адназначна, справа сапраўдных мужчын

У райпалівазбыце працуюць мужчыны, якія не баяцца фізічнай працы. Для іх не тое што цвік забіць, а адгрузіць за дзень па тры прычэпы дроў і па тры – торфабрыкету, – справа вырашальная, хоць і з поўнай фізічнай выкладкай. У невялічкім калектыве станочнік Раман Уладзіміравіч Бяляк на станку для рэзкі і колкі дроў шчыруе. Сяргей Леанідавіч Мацюшонак працуе тут грузчыкам ужо больш за 7 гадоў, і хоць праца яго цяжкая, патрабуе вынослівасці, свайго месца работы трымаецца і да справы адносіцца з усёй адказнасцю. Па выніках за 2017 год яго партрэт занесены на Дошку гонару КАУВП «Аблпаліва».

Аляксей Вайтусёнак, Аляксандр Пякарскі, Раман Бяляк

Малады трактарыст Аляксей Уладзіміравіч Вайтусёнак у райпа-лівазбыт нядаўна ўладкаваўся. Але стараецца і з тэхнікай упраўляцца, як мага больш за дзень рэйсаў зрабіць, своечасова даставіць выпісаны груз кліентам, і ў пагрузцы, адгрузцы паліва таварышам дапамагае. У сувязі з вялікім попытам насельніцтва на паліва, па дагаворы прыняты на працу сюды яшчэ адзін грузчык – Аляксандр Міхайлавіч Пякарскі. Малады чалавек хоць на часовай працы, а шчыруе сумленна, з поўнай аддачай.

– Наш працоўны калектыў, у якім 9 чалавек, — дзейсная, надзейная «баявая» адзінка, – адзначае С. В. Зінкевіч. – 2 верасня – наша прафессійнае свята. Я віншую з ім сённяшніх работнікаў і нашых ветэранаў працы. Жадаю кожнаму моцнага здароўя, асабістага шчасця, прадпрыемству – стабільнасці і паспяховага развіцця.

Ніна ІЗОХ.

Фота аўтара.

Последние новости

Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024