Будаўнік – прафесія мірная

Будаўнік – прафесія  мірная

Будаўнічых  прафесій  вельмі  шмат.  Ствараюць  планы  забудоў  архітэктары,  праекты  дамоў  і  іншых  пабудоў — праекціроўшчыкі;  сцены  ўзводзяць  муляры;  унутранай  аддзелкай  займаюцца  дызайнеры, цесляры,  на  будаўнічай  тэхніцы  працуюць  кранаўшчыкі,   вадзіцелі. 

Існуе  цэлы  шэраг   рабочых   спецыяльнасцей,  такіх  як  арматуршчык,  бетоншчык,  страхар, маляр,  мантажнік,  абліцоўшчык,  тынкоўшчык  і  іншыя.  Адказнасць  за  якасць  работ  ляжыць  на  плячах  усіх  будаўнікоў.  І  калі  яны  справу  сваю  выконваюць  з  душой,  то  і  працаваць,   і  жыць  у  такіх  будынках  прыемна  і  ўтульна.  Як  кажуць  самі  будаўнікі,  прафесія  ў  іх  хоць  і складаная,  але  высакародная.  Гэтыя  людзі  любяць  сваю справу,  імкнуцца  да  станоўчых  рэзультатаў,  каб  аднойчы  пабачыць,  як  дзякуючы  агульным  намаганням   у  новы  дом  з  радасцю  засяляюцца   людзі.

На  завулку  Садовым  у  райцэнтры  ўзведзеная  пад   дах  пяціпавярхоўка  з  кожным  днём  набывае  новае  аблічча.  Цагляная  кладка  хаваецца  за  уцяпляльнік  і  пакрываецца  слоем  тынку. На  аддзелцы  фасада  занятыя  вопытныя  будаўнікі  Дзмітрый  Анатольевіч   КАЛЕСНІК  і  Георгій  Іванавіч  АРХІПАЎ.  

Дылетанту  здаецца:  што  тут  асаблівага?  Бяры  раствор,  кідай  яго  на  паверхню  і  разгладжвай  як  мага  раўней.  На  самой  жа  справе,  каб  фасад  атрымаўся  прыгожы,  роўны  і  гладкі, тынкоўшчыкі  прыкладаюць  шмат  намаганняў.  Вялікае  значэнне  маюць  не  толькі  рукі  майстра,  а  і  прыстасаванні,  тыя  ж  кельмы,  шпаталі,  цёркі  і  таму  падобнае. Назіраць  за  тым,  як  у  будаўнічай  «люльцы»   на  вышыні  5-га  паверха  працуюць  мужчыны,  адно  задавальненне.  Рухі  вывераныя,  размашыстыя.  Яны  зладжана  і  акуратна  тынкуюць  дом,  бо  разумеюць,  што  менавіта  ад  іх  уменняў  і  майстэрства  залежыць,  наколькі  дасканалымі,  акуратнымі  і  незаўважнымі  будуць  швы  і  наколькі  прыгожым  будзе  знешні  выгляд  усяго  будынка  пасля  таго,  як  маляры  пафарбуюць  яго.

— Працаваць  нялёгка, — дзеліцца  Дзмітрый  Анатольевіч, — але  я  прывык,  не  ўяўляю  ўжо  іншага  занятку.  Ды  і  прыемна  ўсведамляць,  што  да  гэтага  жылога  дома  і  я  прыклаў  свае  рукі.  Раней  у  Расію  ездзіў, каб  зарабіць,  а  цяпер  дома  чакаюць  3-гадовая  дачушка  Васіліса  і  жонка  Святлана.

— А  ці  радуюць  заробкі ? 

—Заробкі,  канешне,  хацелася  б  мець  большыя,  за  такую  цяжкую  працу  ў  спякоту,  але  для  нашай  мясцовасці  і  тое,  што  атрымліваем,  ня-дрэнна, — з  разуменнем,  у  адзін  голас  адказваюць  мужчыны.

Георгій  Іванавіч  па  прафесіі  муляр,  а  калі  ёсць  вытворчая  неабходнасць,  то  і  з  прафесіяй  тынкоўшчыка  выдатна  спраўляецца.  Ён,  як  і  яго  напарнік,  пабудаваў   дом, пасадзіў  сад,  даў  адукацыю  дачцэ  і  сыну,  а  цяпер  разам  з  жонкай  Марынай  цешыцца  маленькай  унучкай  Лерай. А  мы  з вамі,  шаноўныя  чытачы,  цяпер  ведаем,  як  гаворыцца,  асабіста  людзей,  якія  апрацоўваюць  фасад  новабудоўлі.

Мікалай  Васільевіч  ПАДРАБІНКІН, начальнік  ДУК  ДБП  «Клічаўская  ПМК – 258»:

— Наша  ПМК-258,  як  і  многія  прадпрыемствы  ў  будаўнічай  сферы,  перажывае  не  лепшы  час.  Шматлюдная  ў  мінулыя  гады  арганізацыя  на  сённяшні  дзень  налічвае  крыху  больш   за  70 чалавек.  Але,  нягле-дзячы  ні  на  што,  будаўнікі  перасоўнай  механізаванай  калоны  працуюць  сумленна  і  аддана. Цяпер  наш  галоўны  будаўнічы  аб’ект – 5-павярховы  20-кватэрны  жылы  дом. 

Усе  кватэры  восенню  плануем  здаць  пад  ключ.  У  дадзены  момант  выконваем  аддзелачныя  работы  на  другім  паверсе  і  на  фасадзе.  Пасля  здачы  аб’екта  будзем  дапамагаць  калегам  з  Кіраўска  завяршаць  будаўніцтва  такога  ж  шматкватэрнага  дома.

Яшчэ  мы  рыхтуем  да  перадачы  камунгасу  інтэрнат  па  вуліцы  Сацыялістычнай.  Гэтым  летам  падрыхтавалі  неабходную  дакументацыю,  адрамантавалі  дах,  замянілі  электрашчытавыя  і часткова  электраправодку,  устанаўліваем  шклопакеты  на  лесвічных  пляцоўках.

З  нагоды  прафесійнага  свята  віншую  калектыў,  нашых  шаноўных  ветэранаў  з  Днём  будаўніка!   Усе  вы  звязалі  свой  лёс  з  будаўнічай  справай,  валодаеце  і  неабходнымі  ведамі,  і  прафесійнымі  навыкамі.  Вы –  людзі  працавітыя,  уважлівыя,  акуратныя,  настойлівыя.  Жадаю  ўсім   здароўя  моцнага,  сямейнага  дабрабыту,  поспеху  ва  ўсіх  справах.

Будоўля  ў  пераважнай  большасці  грамадзян  заўсёды  асацыіруецца  з  цяжкімі  ўмовамі  працы,  граззю,  цэментам,  фарбай.   Таму  паняцці «жанчына»  і  «будоўля»  даволі  цяжка  сумяшчальныя,  але  гэта  толькі  на  першы  погляд.  На  самой  справе  вельмі  шмат  прадстаўніц  лепшай  паловы  чалавецтва  выбіраюць  мужчынскую  справу  і  на  «выдатна»  асвойваюць  будаўнічыя  прафесіі.  Яны,  трапіўшы  ў  суровую,  чыста  мужчынскую  рэчаіснасць,  стараюцца  не  толькі  спраўляцца  з  цяжкімі  паўсядзённымі  нагрузкамі,  а  і  ладзіць  з  мужчынамі,  не  ўступаць  ім  у  прафесіяналізме,  а   часам  і  пераўзыходзіць  іх.

Перш  чым  зрабіць  здымак,  зазірнула  ў  суседні  пакой,  дзе  напярэдадні папрацавалі  аддзелачніцы.  Столі  ў  будучай  кватэры  пашпакляваны  проста  ідэальна,  хаця,  аказваецца,  яшчэ  не  пускалі  ў  справу  шліфавальную  машынку.   Так  тонка  і  акуратна    выконваюць  работу  прыгожыя  і  абаяльныя  Ганна  Арлова,  Ірына  Лебедзева,   Вольга  Нятрэба,  Юлія  Арцёмава. Дарэчы,  усе  яны  пры  макіяжы,  з  добрым  настроем,  працуюць  дружна  і  зладжана.  Са  святам  вас,  чароўныя  будаўнікі!  Здароўя,  аптымізму,  дабра  вам і вашым родным!

Аліна  СУДНІК

Фота  аўтара

 

 

 

 

Последние новости

Поздравление

Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

5 мая 2024
Поздравление

Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

5 мая 2024
Блиц-опрос

Блиц-опрос: читатели – о газете

4 мая 2024
Акции

С песней к Победе!

3 мая 2024
Безопасность

Купайтесь безопасно

3 мая 2024
Официально

Александр Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Гордость родной земли

3 мая 2024
Актуально

Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

3 мая 2024
Новости области

Анатолий Исаченко – депутатам: необходимо выстраивать четкую коммуникацию на всех уровнях

2 мая 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
РОВД информирует

Владеть оружием можно, но не всем

2 мая 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024