Пра час і пра сябе

Раней людзі жылі цікавей, захоўвалі народныя традыцыі і абрады, адзначалісвяты, ды і проста збіраліся разам, асабліва моладзь. Спявалі, танцавалі, гулялі і знаёміліся. Цяпер нашы святы часцей за ўсё – банальнае застолле з мноствам страў і спіртнога. І добра, калі раніцай напамінае аб гэтым галаўны боль. А калі што горшае? Ад ужытага спіртнога людзі страчваюць кантроль над сваімі ўчынкамі, інстынкт самазахавання. Як вынік такога святкавання – сваркі, часам – правапарушэнні, злачынствы.
Вы, паважаныя чытачы, зараз думаеце: для чаго я ўсё гэта пішу і што хачу сказаць? Я пра тое, што ўсе мы з цягам часу мяняемся і большасць – не ў лепшы бок. Паназірайце раніцай за людзьмі, якія спяшаюцца на працу. На тварах – заклапочанасць ці незадаволенасць, і часам нязначная прычына выклікае цэлую буру негатыўных эмоцый і сварку. Нядаўна сведкай аднаго такога выпадку была і я.

Маладая жанчына з дзіцем дашкольнага ўзросту ўвайшла ў аўтобус і пачала груба сварыцца з вадзіцелем, які па ўзросту ёй мог бы быць бацькам, за тое, што той ехаў крыху пазней звычайнага. Маё абурэнне ў гэтым выпадку выклікала не столькі сварка, колькі той зневажальны тон, якім гэта «асоба» выказвала свае прэтэнзіі. Вадзіцель апраўдваўся, але ж, як вядома, пасажыр заўсёды мае рацыю. Горш за ўсё ў гэтай сітуацыі тое, што ўсё гэта чулі дзеці. Вось і паспрабуй даказаць, што дарослых трэба паважаць, калі бацькі паводзяць сябе зусім наадварот.

Што казаць пра людзей у стане алкагольнага ап’янення, калі нармальныя паводзяць сябе часам агрэсіўна, неадэкватна, псуюць настрой не толькі «вінаватым», але і тым, хто знаходзіцца побач.

Многія з нас развучыліся не толькі цікава бавіць вольны час, але і проста радавацца жыццю. Я ні ў якім разе не хачу абвінаваціць у гэтым усіх, але ж пагадзіцеся, што чалавек з усмешкай на твары хутчэй выключэнне, чым правіла. На такога, прабачце, глядзяць, як на дурня. Затое, калі ў каго-небудзь здараецца няшчасце, некаторыя хлусліва спачуваюць, прыхоўваючы радасць, іншыя прама кажуць, што так яму ці ёй і трэба. Толькі тых, хто шчыра спачувае, чамусьці менш.

Мы забыліся, што галоўнае ў нашым жыцці – гэта цеплыня чалавечых адносін. І аддаліліся адзін ад аднаго, схаваліся ў чатырох сценах і хочам выхаваць падрастаючае пакаленне ў лепшых традыцыях, жадаем, каб яны выраслі сапраўднымі грамадзянамі, добрымі, чулымі людзьмі, паважалі нас і клапаціліся. Толькі, як кажуць, «нечего на зеркало пенять», а люстэрка (зеркало) – гэта і ёсць нашы дзеці. Яны – нашы нашчадкі, і гэтым сказана многае. Для таго каб атрымаць добры ўраджай, трэба не толькі пасеяць, але і як след дагледзець. І не апошнюю ролю ў выхаванні дзяцей іграе асабісты станоўчы прыклад. Таму давайце паспрабуем адносіцца да людзей так, як хацелі б, каб адносіліся да кожнага з нас, – з дабрынёй і павагай.

А. ВІКТАРАВА

3 Replies to “Пра час і пра сябе”

  1. Два комментария, – 1,5 точки зрения. А автор А. Викторова озабоченно и правильно выражает личную точку зрения на существующую проблему. Жаль, что за два года только два отклика. С воспитанием молодежи, что у нас – в России, что у вас – в Беларуси, – не все лады. Молодежи надо больше учиться у людей старших поколений. Я думаю, что автор статьи не ваша (Николай и Наталья) сверстница и излагает мысли правильно. В народе говорят: “Не зная своего прошлого, – не построишь своего будущего” Вот так земляки: по возрасту ваш дедушка Володя из Владивостока 6\12\13г.

  2. На мой взгляд, Николай, не стоит так категорично относится к автору. Это только личное мнение мнение, с которым, с одной стороны,сложно не согласиться.

  3. Такое впечатление от этой статьи, что все мы деградировались от водки и по утрам злые после пьянки едем на работу, даже эта молодая женщина. Я так понял, она тоже после пьянки. И еще, неужели все, которые улыбаются -дураки, как утверждает автор? Все перемешано в этой статье, а для чего не пойму. Наверно автор сам такой, поэтому и видит только плохое. А жить сейчас не плохо и людей добрых намного больше, откройте глаза, журналисты.

Добавить комментарий