У раёне

Каб Клічаўшчына была зялёнай 

У 2021 годзе ў Клічаўскім раёне было пасаджана 2821 дрэва (пры плане – 650) і 350 дэкаратыўных кустарнікаў, – паведамілі ў раённай інспекцыі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя. – Такі ўклад клічаўлян у выканне даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у частцы прыняцця мераў па забеспячэнні ўзроўню азелянення тэрыторыі гарадоў, уключаючы райцэнтры.Азеляненне тэрыторыі населеных пунктаў Клічаўшчыны будзе працягвацца. Сёлета ў раёне плануецца пасадзіць каля 1000 маладых дрэўцаў.Акрамя таго, раён прыме ўдзел і ў акцыі «Дрэва героя», якая прымеркавана да Годагістарычнай памяці. У рамках яе ў Беларусі пройдзе закладка паркаў, алей, садоў. Высадка дрэў плануецца з 26 сакавіка па 15 мая. Таксама ўдзельнікі будуць даглядаць дрэўцы, якія пасаджаны раней. Мерапрыемства ініцыіравана Міністэрствам прыродных рэсурсаў, будзе прысвечана памяці паўшых воінаў у месцах баявых дзянняў.

«#Мая_Зямля_Прыдняпроўе»

На мінулым тыдні дэлегацыя з 15 чалавек – актывістаў ДУА «Сярэдняя школа №2 імя П.І. Кавалёва» – прыняла ўдзел у Маладзёжным форуме абласнога праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе», які праходзіў у г. Магілёве. За час рэалізацыі праекта старшакласнікі гэтай школы зрабілі нямала: распрацавалі тэматычную настольную гульню, стварылі інтэрнэт-карту Клічаўскага раёна, знялі відэаролікі аб розных аб’ектах Клічаўшчыны, вандравалі па малой радзіме і г.д.Праграма форуму была насычанай і цікавай. Клічаўляне ўдзельнічалі ва ўрачыстасцях узнагароджання, пад час якіх за актыўны ўдзел у абласным праекце Падзякай галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама адзначаны Анастасія БАБАРЫКА і Паліна КАЗЮЧЫЦ, навучэнкі СШ №2 (кіраўнікі Д.А.ЛЫЗО і А.Г. МАЧЭКІНА). Нашы дзеці прынялі ўдзел і ў флэш-мобе, пабывалі на экскурсіі ў Магілёўскай ратушы – музеі гісторыі Магілёва.

Не чакайце лета!

Дровы і торфабрыкет у Клічаўскім філіяле райпалівазбыт МКОУПП «Аблпаліва» лепш заказаць ужо зараз. Тут аказваюць паслугі насельніцтву па распілоўцы, колцы, пагрузцы і дастаўцы дроў, а таксама па пагрузцы і дастаўцы торфабрыкету па Клічаве і раёне.Чаргі цяпер няма, затое дровы выдатнай якасці – у асноўным ліставых парод. Згодна з устаноўленымі нормамі, па фіксаваных цэнах на 1 домаўладанне ў год можна набыць 4,9 метраў кубічных дроў або 3 тоны торфабрыкету. Па жаданні гаспадара, дровы можна купіць парэзаныя на цуркі або ў гатовым выглядзе: парэзаныя па патрэбнай дліне (ад 35 да 50 сантыметраў), паколатыя. На ўсе пытанні вам адкажуць у райпалівазбыце па нумары тэлефона 71-805.

Ніна Ізох