У раёне

Мост праз Сушанку

У вёсцы Суша сёння ідзе будоўля. Дакладней, – капітальны рамонт моста праз рэчку Сушанку на мясцовай аўтадарозе, якая злучае населены пункт і чыгуначны прыпыначны пункт Суша.
Стары драўляны мост праз рэчку Сушанку знесены і на яго месцы ўзво дзіцца надзейная пераправа – жалезабетонны мост. Гэтай падзеі людзі чакалі доўгія гады. І вось лепшыя надзеі збываюцца. Цяпер будзе лёгка дабрацца да чыгункі ў любую пару года. Новы мост дазволіць наладзіць рух і рознай тэхнікі падчас гаспадарчай дзейнасці.
Генпадрадчыкам будаўнічага аб’екта выступае КУП «Магілёўаблдарбуд», а непасрэднае будаўніцтва новога моста вядзе яго філіял ДРСУ №59 г. Магілёва.

З вакцынацыяй – на выезд

У раёне працуе выязная прывівачная брыгада. Яна ахоплівае вакцынацыяй супраць COVID-19 аддаленыя сельскія населеныя пункты Клічаўшчыны, работнікаў мясцовых прадпрыемстваў і ўстаноў, а таксама пацыентаў, якія па розных прычынах не могуць самастойна прыйсці ў стацыянарны прывівачны пункт.
Паводле даных УЗ «Клічаўскі райЦГЭ», у бліжэйшыя дні мабільная прывівачная брыгада будзе працаваць у Клічаўскім участку Бабруйскага філіяла «Водаканал», па заяўнаму спіску ад насельнітцва – у Арэхаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, Ганчанскім і Усакінскім лясніцтвах, Максімавіцкім ФАПе і ў Клічаве.
Самае цяжкае ў рабоце такой брыгады не дастаўка да месца медперсаналу, а стварэнне ўмоў транспарціроўкі вакцыны. І калі выкцынацыю право дзяць па месцы работы або жыхарства, медыкі раюць людзям скарыстаць такую магчымасць.

Сагрэем дзіцячыя сэрцы
З 1 снежня 2021 года да 31 студзеня 2022 года на Магілёўшчыне праходзіць 10-ы абласны дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». З 14 снежня стартуе і штогодняя навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».
Цэнтральнай падзеяй акцыі ў нашым раёне стане дабрачыннае навагодняе свята з удзелам кіраўніцтва раёна, якое пройдзе 28 снежня на базе раённага Дома культуры.
Трое навучэнцаў Клічаўскага раёна ў складзе дэлегацыі ад Магілёўскай вобласці наведаюць навагодняе мерапрыемтва ў Палацы Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Таксама адбудзецца навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей з удзелам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, у якім будзе ўдзельнічаць і дэлегацыя навучэнцаў з нашага раёна.
3-га студзеня 2022 года пройдзе навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцаў ЦКРНІР. Акрамя таго, навагоднія мерапрыемствы запланаваны ва ўсіх установах адукацыі раёна.
Усе клічаўляне таксама могуць адгукнуцца на гэтую акцыю дабра і міласэрнасці і прыняць у ёй удзел.

Тэкст: Ніна ІЗОХ