Темы

Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах. Як удзельнічалі клічаўляне ў ім

Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах. Як удзельнічалі клічаўляне ў ім
Мінулае, сучаснасць і будучае літаратуры Беларусі сустракаюцца штогод падчас Дня беларускага пісьменства, які ўжо набыў агульнанацыянальны статус. Сёлетняя сталіца ХХVII Дня беларускага пісьменства – Бялынічы.
6 верасня Бялынічы прымалі тысячы гасцей з усіх шасці рэгіёнаў рэспублікі. Сюды, у паўночна-заходні рэгіён Магілёўшчыны, гэта асветніцкае свята зазірнула ў чацвёрты раз – пасля Мсціслаўля, Шклова і Быхава.
Да свята ў Бялынічах паспелі абнавіць звыш ста аб’ектаў. Тут рэканструявалі парк «Ліпавы гай», абнавілі Алею Герояў. Адна з цэнтральных падзей – урачыстае адкрыццё раённага мастацкага музея імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Акрамя таго, ганаровыя госці ў гэты дзень заклалі Алею памяці гарадоў-сталіц традыцыйных урачыстасцей, пасадзіўшы ў гарадскім парку больш за 20 клёнаў.
У свята ўвесь раённы цэнтр пераўтварыўся ў пешаходную зону. Фестываль кнігі і прэсы, навуковыя канферэнцыі, выстаўкі, тэматычныя пляцоўкі і гандлёвыя рады, якія расцягнуліся на некалькі кіламетраў, канцэртныя выступленні і добры настрой – такім запомніліся Бялынічы жыхарам і гасцям свята, у тым ліку і клічаўлянам.
На фестываль ў Бялынічы з’ехаліся і майстры народных промыслаў. Яны прапанавалі адзенне і ўпрыгожванні, прадметы быту, тэматычныя сувеніры. Сваю прадукцыю прадставілі і вядучыя прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Прыехалі на Дзень пісьменства ў яго сталіцу і калектывы прамысловых прадпрыемстваў Магілёўшчыны, якія не толькі прэзентавалі, але расказвалі аб гісторыі развіцця сваіх галін.
Кніжная экспазіцыя працягласцю ў паўтара кіламетра разгарнулася на галоўнай вуліцы – Савецкай. Для гасцей паказвалі фільмы на беларускай мове, правялі спартыўныя спаборніцтвы, запрасілі паўдзельнічаць у квесце па творах Уладзіміра Караткевіча.
У поўдзень на галоўнай сцэне прайшоў канцэрт-адкрыццё з удзелам прадстаўнікоў улады краіны і вобласці. Узнагародзілі лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2019 года, а эстафету Дня беларускага пісьменства перадалі  Копылю.
На свяце ў Бялынічах кожны рэгіён змог прыняць удзел. Вось і клічаўляне падрыхтаваліся да яго грунтоўна. Разам з Магілёўскім, Круглянскім, Крычаўскім раёнамі яны падрыхтавалі экспазіцыйную пляцоўку «Ваенныя журналісты Магілёўшчыны: і словам, і куляй» аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі вобласці. Цэнтральнай тэмай клічаўскай экспазіцыі стаў партызанскі друк у Клічаўскай партызанскай зоне.
Як расказала Наталля ХРАМЯНКОВА, дырэктар УК «Клічаўскі краязнаўчы музей», усакінскія лясы ў гады вайны былі цэнтрам партызанскага руху Магілёўшчыны. Наша партызанская зона была сапраўдным баявым фарпостам усенароднага супраціўлення ворагу, свайго роду тылам, базай, дзе прымалі самалёты з Вялікай зямлі, рыхтавалі рэзервы, друкавалі лістоўкі, газеты, стваралі рукапісныя партызанскія часопісы. Тут выдаваліся Клічаўская раённая газета «Голас партызана» (рэдактар Іван Крыскавец), друкаваныя органы Асіповіцкага, Кіраўскага, Бабруйскага райкамаў партыі, абласная газета «За Радзіму».
Удзельнічалі клічаўляне  і на іншых тэматычных пляцоўках свята.  У выніку работнікі культуры прывезлі да дому шэраг узнагарод. Так, дыпломам І ступені ўзнагароджана Алеся Арэф’ева за перамогу ў конкурсе патрыятычнай песні імя Лёні Лорчанкі.
Дыпломам удзельніка адзначаны творчы калектыў раённага Дома культуры за інсцэніроўку беларускай казкі «Курачка-рабка» конкурсу «Вянок беларускіх казак».
Матывы гэтай казкі для клічаўскіх майстроў народнай творчасці сталі тэмай  удзелу ў розных конкурсах. Так, Арцём Сташэвіч, метадыст-майстар раённага Дома рамёстваў, узнагароджаны дыпломам ІІ ступені за ўдзел у конкурсе «Залаты яблычак» у намінацыі «Кераміка», Алёна Лазарэнка, кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання «Спадчына» РДК, – дыпломам удельніка конкурсу аб’ёмных скульптур «Залаты птах».
У Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах брала ўдзел і дэлегацыя ад Клічаўскага раёна, якая была і ў ліку гасцей урачыстага адкрыцця свята.
                                                                                                                       Тэкст і фота Ніна Ізох

Последние новости

Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 13 апреля

11 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024

Рекомендуем

НОВОСТЬ ДНЯ

Успех сопутствует профессионалам!

5 апреля 2024
Молодёжь

Имя её – Виктория!

5 апреля 2024
Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Правопорядок

О проведении республиканской профилактической акции «Дом без насилия!»

5 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024