САМЫЯ КАРОТКІЯ НАВІНЫ

*#* Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя падтрымлівае дзеянні Беларусі па барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруса, яны адпавядаюць усім рэкамендацыям міжнароднага ведамства.

*#* Гэты тыдзень ва УА «СШ №1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Крываноса г. Клічава» прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Запланаваны тэматычныя класныя гадзіны, конкурсы малюнкаў і плакатаў, спартландыя. Завершыцца тыдзень дыскусіяй у 10 класе:  «Для чаго нам патрэбен саюз з Расіяй».

*#* Па падземных камунікацыях нашага раёна пракладзена парамі больш за 17 тысяч кіламетраў медных правадоў і каля 1 тысячы кіламетраў оптавалакна. Праз кабельныя лініі сувязі тэлебачанне глядзяць 4 700 абанентаў, паслугай «Разумны дом» карыстаюцца больш за 400, шырокапалосным доступам у Інтэрнэт-3800 абанентаў.

*#* Аграрыі раёна прыступілі да комплексу вясновых палявых работ. У прыватнасці, на палеткі ўнесена 67 271 тона арганічных угнаенняў, што адпавядае 41-у працэнту ад вывезеных на палі. Вясновае ворыва глебы выканана на плошчы 1358 гектараў, прычым 319 з іх падрыхтаваныя да сяўбы. Першыя 39 гектараў раннімі яравымі культурамі засеялі хлебаробы УКСП  “Саўгас “ Ольса”. Азімыя культуры падкормлены на 4 307–і гектарах, што складае 50 працэнтаў да плана. Шматгадовыя травы падсеяны на 535–і гектарах.

 *#* Напрыканцы тыдня на працягу двух дзён адбудзецца рэпетыцыйнае тэсціраванне, што дазволіць школьнікам паспрабаваць свае сілы ў выкананні заданняў, аналагічных заданням ЦТ; рэальна ацаніць уласныя сілы і зверыць атрыманыя вынікі са школьнай адзнакай па той або іншай дысцыпліне.