Арына Колесава:
— Я ўдзельнічаю ў праекце » Першыя«. І гэта конкурс ідэй сярод вучняў 9-11 класаў. Я правяла апытанне сярод падлеткаў аб беларускай мове. На аснове статыстыкі і слоў маіх сяброў, я даведалася, што многія падлеткі лічаць патрэбным размаўляць на беларускім беларусам і нават хочуць, але не ведаюць, з чаго пачаць. З-за гэтага я склала Даведнік:»Як пачаць размаўляць на беларускай мове са стоадсоткавай верагоднасцю»
Хочаш пачаць размаўляць па-беларуску? Табе сюды Даведнiк
Апытаньне
— Цi ведаеце Вы чалавека, які заўсёды размаўляе на беларускай мове?
Так | Не |
19% | 81% |
(У статыстыцы я не лiчыла адказы «мая настаўнiца»)
— Ці бачыце вы сябе ў ролі такога чалавека?
Так | Не |
61% | 39% |
— Ці лічыце вы, што беларусы павінны размаўляць на сваёй мове?
Так | Не |
64% | 36% |