Темы

Вярнуць зямлі ўрадлівасць

Вярнуць зямлі ўрадлівасць
Вось ужо 54 гады адлічвае сваю біяграфію 
ААТ «ПМК-89 Вадбуд», адно з мацнейшых прадпрыемстваў 
ААТ «Упраўляючая кампанія холдынгу «Магілёўвадбуд».

Калі раней, яшчэ пры Савецкім Саюзе, актыўна ішло асушэнне забалочаных зямель, то зараз галоўная задача меліяратараў – павысіць эфектыўнасць выкарыстання раней асушаных тэрыторый, а прасцей, – вярнуць зямлі ўрадлівасць. 
Сёння ў ПМК-89 не самыя лепшыя часы. Каб не толькі трымацца на плыву, а і развівацца, патрэбны гібкі, мнагавектарны падыход да гаспадарання.

На рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы «Трасінка» на Шклоўшчыне зараз працуюць рабочы Алег Зазаевіч Мандарыя, вальшчыкі лесу Андрэй Іванавіч Жук і Мікалай Ігаравіч Кніга, брыгадзір Ігар Сяргеевіч Сапруноў (на здымку злева направа).
Фінансаванне – з рэспубліканскага і абласнога бюджэту 

Асноўныя меліярацыйныя аб’екты ПМК-89 фінансуюцца з рэспубліканскага, абласнога бю-джэту. Прадпрыемства паспяхова ўдзельнічае і ў тэндэрах, дзякуючы чаму атрымлівае новыя вытворчыя аб’екты. А гэта, у першую чаргу, занятасць людзей, дабрабыт іх сем’яў.
Летась у прадпрыемства было нямала аб’ектаў на Клічаўшчыне. Так, значны аб’ём работ выкананы на рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы «Нясята» у ААТ «Коўбча-Агра». У прыватнасці, тут зроблена буйнамаштабная рэканструкцыя шлюза-рэгулятара праз меліярацыйны канал Н-7, які ўпадае ў Нясятку. Была пабудавана і часовая аб’язная дарога, праведзена разборка старога пакрыцця праезнай часці моста і яго тратуара з наступным аднаўленнем участкаў іх асфальтаваннем, адноўлена затворнае абсталяванне шлюза і г.д. У верасні мінулага года новы мост адкрыты. Запрацаваў у штатным рэжыме і шлюз-рэгулятар праз канал, які дазволіў рэгуляваць водны рэжым і на ўсіх сумежных землях.
Цалкам гэты аб’ект (агульная яго плошча 103 га) будзе здадзены ў эксплуатацыю ўжо вясной гэтага года.
Працуюць цяпер меліяратары і на рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы «Дрэнаж саўгаса «Ганчанскі» ва УКСП «Саўгас «Ольса», які пачаты таксама летась. Аб’ект даволі буйны, агульным коштам больш за 600 тысяч рублёў. Пры дастатковам фінансаванні, гэтыя землі будуць уведзены ў севазварот саўгаса ў 2020 годзе.
Літаральна ў гэтыя дні завершаны бягучы рамонт меліярацыйнай сістэмы «Даўжанка» ва УКСП «Саўгас «Доўгаўскі».
За кошт абласнога бюджэту ў 2019 годзе ПМК-89 праводзіла рэканструкцыю меліярацыйнай сістэмы «Нясята» КСПК «Нясята» і УКСП «Саўгас «Дабраволец» (каля вёскі Дулебня). Работы тут выкананы ўжо амаль на 70%, у эксплуатацыю здадзены першы комплекс аб’екта – 98 га. Цалкам аб’ект у эскплуатацыю будзе ўведзены сёлета.

Ёсць важкія планы дзейнасці ў меліяратараў і на 2020 год. Адзін з іх будучых аб’ектаў – рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы ААТ «Нясята-АГРА» (агульнай плошчай 188 га) у пойме рэчкі Нясятка, непасрэдна ў аграгарадку.
З лютага пачнуцца бягучыя рамонты і тэхнічныя догляды меліярыраваных зямель Клічаўшчыны, а іх у нас каля 19 000 тыс. га.

На вырубцы драўнінна-хмызняковай расліннасці шчыруюць рабочыя Аляксандр Яўгенавіч Сушыцкі і Генадзь Міхайлавіч Кунцэвіч, вальшчык лесу Марат Генадзьевіч Кудлоўскі (злева направа).
Машыніст экскаватара Уладзімір Іванавіч Чарнякоў. Яго праца характарызуецца двумя словамі: вопыт і майстэрства.
Кіруе работамі па рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы «Трасінка» майстар Аляксандр Аляксандравіч Асіпенка.
На працу – у «Александрыйскае» 
Меліяратар – не прафесія, а прызванне. Па-першае, іх праца – ў палявых умовах, круглы год на паветры, у любое надвор’е. Па-другое, яна – рухомая і раз’язная, бывае, тыднямі альбо месяцамі камандзіроўкі, вахты. Такая справа па плячы сапраўдным працаўнікам, людзям, якія не баяцца цяжкасцей. Сёлетняя зіма зусім не з зімнім надвор’ем. Таму работа на ўсіх аб’ектах ідзе поўным ходам. Спынена яна можа быць толькі ў вялікі мароз.
Зараз штодня шлях меліяратараў – у ААТ «Александрыйскае». Так, многія з нас былі ў тых мясцінах на рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў». А ў клічаўскага ПМК-89 на Шклоўшчыне даволі буйны вытворчы аб’ект.
Як паведаміў галоўны інжынер перасоўнай механізаванай калоны Уладзімір Аляксандравіч Абросімаў, са снежня 2019 года меліяратары працуюць на новым аб’екце «Рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы «Трасінка» участак Зараўцы ў ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна. Будаўніцтва яго працягнецца амаль год. Аб’ект даволі буйны (агульным коштам 560 тысяч рублёў) і складаны.
Больш за 30 гадоў меліярацый-
ная сістэма «Трасінка», а гэта 150 га, практычна не функцыянавала. Зараз на гэтым аб’екце заняты асноўная частка калектыву прадпрыемства і тэхніка. Кіруе работамі на аб’екце майстар Аляксандр Аляксандравіч Асіпенка.
Першы этап рэканструкцыі – ручная праца. Людзі заняты валкай дрэў і высечкай кустоўя.
Раскарчаваць зараснікі тут неабходна амаль на 20 га зямлі. Уся тэрыторыя пераўвільготнена. Спецыялізаваная меліярацыйная тэхніка на балотным хаду, але праходзіць тут з цяжкасцю. Каналы зарослыя, «аздобленыя» бабровымі плацінамі.
У цэлым жа на аб’екце 13 кіламетраў меліярацыйных каналаў, што размешчаны ў асноўным у пойме рэчкі Трасінка. Большасць з іх не толькі зараслі, але і заглеены, таму будуць ачышчаны. Непатрэбныя ўчасткі каналаў будуць ліквідаваны. Пабудуюць тут меліяратары і новы ўчастак канала працягласцю 710 метраў.
Неабходна аднавіць на аб’екце і сістэму дрэнажу. Сярод будаўнічых работ – пракладка труб новага за-крытага дрэнажу працягласцю 2,8 км.
Ёсць тут і 10 гідратэхнічных збудаванняў, тых жа труб-пераездаў, з якіх 6 патрэбна адрамантаваць, 2 – дэмантаваць і замест іх пабудаваць новыя.
Як бачна, на «Трасінцы» вялізны аб’ём работ. Але клічаўскія меліяратары – прызнаныя майстры сваёй справы. Можна быць упэўненымі, пры дастатковым фінансаванні, ужо напрыканцы 2020 года ўся гэта меліярацыйная сістэма будзе адноўлена, ўрадлівая зямля вернута ў севазварот ААТ Александрыйскае». Каб зашумець буйной сакавітай травой, закаласіцца залатым жытнёвым полем.
Ніна ІЗОХ. 
Фота з аб’екта на Шклоўшчыне 
прадастаўлена прадпрыемствам.

Последние новости

ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
Земляки

История страны – неотъемлемая часть её гражданина

22 апреля 2024
Лясная гаспадарка

Уратаваць маладыя сосны ад дзікай жывёлы

21 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024